багу́н, ‑у, м.

Балотная вечназялёная расліна сямейства верасовых з рэзкім адурманьваючым пахам. Ранішняе паветра было напоена густым .. пахам багуну і перапрэлага леташняга лісця. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кандыцыяне́р, ‑а, м.

1. Устаноўка для забеспячэння патрэбнай тэмпературы, вільготнасці і саставу паветра ў памяшканні.

2. Апарат для цеплавой апрацоўкі збожжа ў мукамольнай вытворчасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўтану́ць і каўтну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.

Абл. Глынуць. Славік выпіў, паморшчыўся, быццам воцату каўтнуў. Шамякін. [Сымон] сутаргава каўтануў паветра. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

барака́мера, ‑ы, ж.

Спец. Герметычна закрытае памяшканне, у якім штучна зменьваецца ціск паветра і даследуецца ўплыў вышыні і змененага газавага асяроддзя на арганізм чалавека.

[Грэч. baros — цяжар і camera — пакой.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зяха́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.

Разм. Хапаць паветра раскрытым ротам. Жанчыны хапаліся рукамі за грудзі і зяхалі разяўленым ротам, як рыба на беразе. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́дзіць, рэджу, рэдзіш, рэдзіць; незак., што.

Абл. Рабіць рэдкім, радзейшым. У залы першага і трэцяга класа ўрываецца свежае паветра, рэдзіць дым, раздзьмухвае полымя. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адфы́ркацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. З шумам выдыхнуць паветра праз нос, рот. З вады вылез Рахуба. Вылез, адфыркаўся і падаўся да сваёй машыны. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абцяка́льны, ‑ая, ‑ае.

1. З вонкавымі абрысамі, што забяспечваюць пры руху найменшае супраціўленне паветра. Абцякальная форма.

2. перан. Кніжн. Які абыходзіць спрэчныя пытанні. Абцякальны адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інфільтра́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Прасочванне. Інфільтрацыя паверхневых вод у тоўшчу зямной кары. Інфільтрацыя паветра ў памяшканнях.

2. Насычэнне тканак арганізма прадуктамі запалення, клеткамі пухлін.

[Ад лац. in — у і filtratio — працэджвапне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыхі́я, -і, мн. -і, -хій, ж.

1. У антычнай натурфіласофіі: адзін з асноўных элементаў прыроды (агонь, вада, зямля, паветра).

2. Магутныя сілы прыроды, якія непадуладныя чалавеку.

Разбуральная с.

3. перан. Неарганізаваная сіла, якая дзейнічае ў сацыяльным асяроддзі.

С. канкурэнцыі.

4. перан. Прывычнае акружэнне, кола любімых заняткаў, інтарэсаў.

Горы — с. альпіністаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)