простра́нный

1. (обширный) вялі́кі; шыро́кі; вялі́зны; (просторный) прасто́рны;

простра́нные владе́ния вялі́кія (шыро́кія, прасто́рныя) улада́нні;

2. (подробный) падрабя́зны; (многословный) шматсло́ўны, мнагасло́ўны;

простра́нное письмо́ падрабя́зны (шматсло́ўны, мнагасло́ўны) ліст.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намудры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Тое, што і намудраваць. — Вось паглядзі, што мы тут намудрылі, — як бы сарамліва заўважыў .. [Платон Галавач], паказваючы на шырокі разгорнуты ліст паперы на стале. Хведаровіч. Выгнуліся гэтыя два дрэўцы, утварылі арку, а тады ўжо чаго толькі не намудрылі на гэтай арцы снег з марозам! Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лапту́ха ’пухір на целе’ (Касп.), рус. пск., цвяр., наўг., алан. ’высыпка на целе пры воспе, адры, вятранцы; воспа, адзёр’, ’воспіны на твары’. Бел.-рус. ізалекса. Параўн. яшчэ рус. наўг., пск., пенз., ёкаў., прэйл., тарт. латушка, латушка ’адзёр’, лапты ’чырвоныя плямы і пісягі на целе’ (Даль, Б. м.). Генетычна звязана з лапта, лапата < прасл. !!!аръ!!!а < балт. /ар- (> літ. lapas, лат. lapaліст’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пратако́л ’дакумент, у які запісваюць усё, што было сказана, зроблена і вырашана на сходзе, допыце’ (ТСБМ). Праз рус. протоко́л ’тс’, дзе з зах.-еўрап. моў: франц. protocole, ням. protokoll < лац. protocollum < грэч. πρωτόκολλονліст, які прыклеены спераду на скрутак папірусу’ (гл. Фасмер, 3, 383 і наст.); не выключае, з улікам судовай практыкі ў ВКЛ, непасрэднае запазычанне з лац. prōtocōlum, параўн. Банькоўскі, 2, 792.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пёрка 1, ‑а; Р мн. ‑рак; н.

Свердзел, які прымяняецца ў сталярскай справе.

пёрка 2, ‑а; Р мн. ‑рак; н.

1. Памянш. да пяро (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Доўгі вузкі ліст якой‑н. расліны. Пёрка часнаку. Пёрка цыбулі. □ Сіняватыя пёркі аўса радавалі вока мяккімі, прыемнымі пералівамі. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

счы́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Закрэсліць у многіх месцах; накрыць у беспарадку рысамі, пакрэсліць. [Экзаменатар] чырвоным і сінім алоўкам счыркала, пападкрэслівала ўсё маё ўкладанне. Грамовіч. — Што ж ты зрабіла, га, Алёнка? — узяў Рыгор дачку за руку. — З тваёй дысертацыі ліст выняла ды ўвесь счыркала, — адказала за дачку Галя. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лясок, лесок ’невялікі лес’ (ТСБМ; ганц., Сл. ПЗБ), ’зараснік арэшніку’ (івац., Нар. сл.). Да лес (гл.). Улічваючы семантыку лексем, можна дапусціць, што ў некаторых прасл. гаворках lěsъ > абазначала ’ліставы лес’ — магчыма, як вынік балт. субстрату. Параўн. літ. laĩškasліст (дрэва)’, а таксама першасную семантыку лексемы lěsъ y зах.-слав. мовах (Марван, Inform bul. pro otázky jazykovědné, 5, Praha, 1964, 30–31; Трубачоў, Дополн., 2, 485).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блі́жні, ‑яя, ‑яе.

1. Які знаходзіцца блізка; самы блізкі. І на маёўку ў бліжнія бары завуць сяброўку юныя сябры. А. Вольскі. Нават бачыш, як трапечацца зжаўцелы ліст на бліжняй бярозе. Лынькоў.

2. у знач. наз. блі́жні, ‑яга, м. Родны чалавек або прыяцель. Міця не слухаў угавораў бліжніх. Мележ. // Чалавек наогул. Любоў да бліжняга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завя́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. завяў, ‑вяла; зак.

1. Страціць свежасць; засохнуць, звянуць. Кветкі завялі. □ Час ад часу на дарозе трапляліся паваленыя дрэвы, на якіх яшчэ нават не паспеў завянуць зялёны ліст, — відаць, яны ўпалі зусім нядаўна. Краўчанка.

2. перан. Страціць жывасць, свежасць; паблякнуць. Прытухнуць ад слёз ясны вочы, Завяне, паморшчыцца твар. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паліту́ра, ‑ы, ж.

1. Спіртавы лак, які ўжываецца для паліроўкі вырабаў з дрэва. — Будзе ехаць хто ў Мінск, папрасіце купіць ліст шліфавальнай паперы і бутэльку палітуры. Пальчэўскі.

2. Разм. Глянец, бляск, наведзены паліраваннем. Палка... абжытая да таго, што на загнутай дужцы-ручцы сцерлася палітура і фарба да самага дзерава, да сукаватага ядлоўца. Пестрак.

[Ням. Politur.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)