Літарату́ра ’сукупнасць твораў пісьменства народа’, ’від мастацтва — стварэнне вобразаў пры дапамозе мовы, слова’, ’сукупнасць друкаваных твораў адной галіны ведаў’ (ТСБМ), літэратура (Яруш.). З польск. literatura < лац. litterātūra ’пісьмовы тэкст, навука пра мову, адукацыя, навука, пісьменства’ < littera. Крукоўскі (Уплыў, 85) крыніцай запазычання лічыць рус. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́тад, метода ’спосаб даследавання рэчаў у якой-небудзь галіне дзейнасці’ (ТСБМ). З польск. metoda ’тс’. Магчыма і другаснае запазычанне з рус. метод ’тс’ (як навуковы тэрмін). Аднак у рус. мове — з польск. ці англ. (Фасмер, 2, 610). Крукоўскі (Уплыў, 77) лічыць, што гэта русізм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морж ’млекакормячая жывёла з атраду ластаногіх Odobaenus rosmarus’ (ТСБМ). З рус. морж, ст.-рус. моржъ ’тс’ (XVI ст.), якое з саамск. morša, moršša ’які пераймае голас маржа’ (Крукоўскі, Уплыў, 73; Ітканен, Зб. Мікале, 47–65; Фасмер, 2, 655; Петрыч–Гольмквіст, JS, 8, 1962–1963, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мімоза ’(суб)трапічная расліна Mimosa pudica’, ’крыўдлівая, сарамлівая асоба’, ’ленкаранская акацыя, Caragana Lam.’ З рус. мимо́за ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 88). Да мім (гл.). Матывацыя: пры дотыку да лісткоў яны згортваюцца, «мяняюць твар». Паводле формы — з лац. або франц. мовы (параўн. франц. plante mimeuse ’недатыка, незачэпа’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мінор ’музычны лад, акорд якога грунтуецца на малой тэрцыі’, ’сумны, прыгнечаны настрой’ (ТСБМ). З рус. минор ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 84), якое з франц. mineure ’малая тэрцыя’, ’сумны’ ці з італ. minore ’тс’, якое з лац. minor ’меншы’. Слова магло прыйсці і праз польск. мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міф ’старажытнае фантастычнае паданне’, ’вымысел’ (ТСБМ). Кніжнае запазычанне са ст.-грэч. μῡθος ’слова, мова, апавяданне, вестка’, ’апавяданне пра багоў і герояў’, ’байка, казка, вымысел’, прыстасаванае да візантыйскага вымаўлення (Фасмер, 2, 629). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 77). ЕСУМ (3, 486) дапускае сувязь з myslь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сардані́кс ’каштоўны камень з малочна-белымі і бура-чырвонымі палоскамі; разнавіднасць агату’ (ТСБМ). З ц.-слав. сардониксъ, сардоникии, якое з грэч. σαρδόνοξ ’тс’, г. зн. ’камень з Сард, у Лідыі’ (Мацэнаўэр, 304; Фасмер, 3, 605). У сучаснай беларускай мове, відаць, з рус. сардоникс, параўн. Крукоўскі, Уплыў, 73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пра́паршчык ’вайсковец на службе звыш устаноўленага тэрміну ў царскай арміі, самы малодшы афіцэрскі чын’ (ТСБМ). З рус. пра́порщик ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 74), якое ўтворана ад пра́пор ’сцяг’ і калькуе ням. Fähnrich ’прапаршчык’, г. зн. той, хто носіць сцяг’ < Fähne ’сцяг’. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 354.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пратапо́п ’святар (іерэй) вышэйшага чыну’ (ТСБМ), пратапо́па ’протаіерэй’ (Нас.). З рус. протопо́п (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74). Стараж.-рус. протопопъ, серб.-ц.-слав. протопопъ. З грэч. πρωτοπαπᾶς (Фасмер, 3, 384), дзе πρωτο‑ — узмацняльная прыстаўка (ад πρωτοδ ’першы’) і πάππας ’бацька; бацюшка’ (Фасмер, там жа, 383; Праабражэнскі 2, 136).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паралі́ч ’хвароба, пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных рухаў’ (ТСБМ). З рус. парали́ч (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое праз польск. paraliż ад сяр.-в.-ням. paralis з лац. paralysis ад грэч. παράλυσις ’дазвол; адхіленне’ (гл. Фасмер, Этюды, 142; Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 204).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)