паляжа́ць, ‑ляжу, ‑ляжыш, ‑ляжыць; ‑ляжм, ‑лежыце; зак.

Ляжаць некаторы час. Агародамі.. [Даміра] дапоўз да хлява, паляжаў крыху, прыслухоўваючыся да цішыні. Асіпенка. Тыдні два праваляўся ў пасцелі Васіль Бусыга пасля стычкі з Саўкам Мільгуном. Дзён пяць паляжаў у бальніцы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паплява́ць, ‑плюю, ‑плюеш, ‑плюе; ‑плюём, ‑плюяце; зак.

Плюнуць некалькі разоў; пляваць некаторы час. Любіць Сцяпан пасядзець на прызбе, пасмактаць люльку ды напляваць у пясок перад прызбай. Крапіва. Васіль папляваў у далоні, размахнуўся і ўдарыў сякерай па камлі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паснава́ць, ‑сную, ‑снуеш, ‑снуе; ‑снуём, ‑снуяце; зак., што.

1. Аснаваць усё, многае. Паснаваць усю пражу.

2. і без дап. Снаваць некаторы час. Паснаваць з паўгадзінкі пражу. □ Шмат давялося мне паснаваць па лузе, пакуль я ўбачыў Верку Базылёву. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастрэ́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.

Страляць час ад часу. Немцы больш не ўставалі, пастрэльвалі ляніва. Місько. Па горадзе паўзлі чуткі: нехта на дарогах.. пастрэльвае гітлераўцаў. Новікаў. Зрэдку, кароткімі чэргамі, пастрэльвалі з кулямёта. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Атынкаваць усё, многае. Ну, а цяпер хацелася б давесці ўсё да ладу ў хаце — і патынкаваць, і пафарбаваць як след. Палтаран.

2. і без дап. Тынкаваць некаторы час. Патынкаваць з гадзіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прае́нчыць, ‑чу, ‑чыю, ‑чыць; зак.

1. Абазвацца енкам. // што і без дап. Сказаць з енкам. Калі пад Міканорам-злодзеем прагучала знянацку «стой», ён вымавіў, хутчэй «праенчыў» толькі адно слова — «А бра-а-тачка!». Каваленка.

2. Паенчыць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.

1. Даць замерзнуць наскрозь, поўнасцю замарозіць. Прамарозіць рыбу. // звычайна безас. Скаваць марозам на вялікую глыбіню. Зямлю прамарозіла на паўметра.

2. Разм. Пратрымаць на марозе, холадзе некаторы час. Прамарозіць людзей на вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́шласць, ‑і, ж.

Мінулы час, мінулыя падзеі; мінулае. Гэй, адвечныя курганы, Сведкі прошласці глухой! Кім вы тут панасыпаны? Колас. Постаць і хада гэтай жанчыны непрыемна нагадалі Сафрону Дзядзюлю адну асобу, раптоўная думка пра якую разварушыла даўнюю прошласць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́цемкам, прысл.

У час прыцемку, на змярканні або на світанні. [Разведчыкі] павінны былі хутка вярнуцца, бо выехалі ранкам, яшчэ прыцемкам. Пестрак. Уставаў [Адам Блецька] заўсёды прыцемкам. Чорны. Пад канец работы, прыцемкам, да камсамольцаў прыбег Данілаў Кастусёк і перадаў Міхасю запіску. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

птушаня́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да птушаняці, птушанят. Птушанятны ўзрост.

2. у знач. наз. птушаня́тныя, ‑ых. Птушкі, у якіх птушаняты вылупліваюцца з яек бездапаможнымі і доўгі час знаходзяцца ў гняздзе, дзе іх абаграваюць і кормяць бацькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)