птушанятны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да птушаняці, птушанят. Птушанятны ўзрост.

2. у знач. наз. птушанятныя, ‑ых. Птушкі, у якіх птушаняты вылупліваюцца з яек бездапаможнымі і доўгі час знаходзяцца ў гняздзе, дзе іх абаграваюць і кормяць бацькі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)