Пу́цкела ’перапёлка’ (воран., Шатал.). Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 127), запазычана з літ. putpelė, piitpela ’тс’, хаця неарганічная для беларускай мовы субстытуцыя tpe‑ > цке- застаецца невытлумачальнай; хутчэй за ўсё, з *пуцькала ад пу́цькаць у выніку “пераносу” мяккасці (гукаперайманне пуць-пуць) у спалучэнні ‑цьк‑ > цк’ магчыма, пад уплывам балтыйскіх назваў. Параўн. таксама харв. púcka ’перапёлка’ і пад., в.-луж. pocpula, н.-луж. paćpula ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мушы́на, мушы́нка ’асобная чарка гарэлкі’ (Нікіф., Посл., 2). Да му́ха (гл.). Узнікла з фразеалагізмаў: быць пад мухай, рэзаць (біць, давіць) муху.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мата́йза ’мужчынскі гальштук’ (Сцяшк.). З англ. neck‑tie ’гальштук’ (магчыма, праз польск. мову). Мена пачатку слова адбылася пад уплывам дзеяслова матаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вучы́цілка ’настаўніца’ (Касп.), вучыце́лька ’тс’ (гродз., Цых.). Да вучыцель; форма з націскам на другім складзе ўзнікла пад уплывам польск. nauczycielka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́дзерка ’выдранё, малая выдра’ (Дразд., Інстр. II). Запазычанне з польск. wydzierka ’малая выдра’. Перанос націску адбыўся, відаць, пад уплывам выдра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́гні ’рыбалавецкая снасць’. Запазычанне з літ. мовы; падрабязней гл. пад ге́глі. Сюды і ґе́ґня ’драўляны шпень у ярме’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

густ, ‑у, М ‑сце, м.

1. Адчуванне, разуменне прыгожага; здольнасць даваць эстэтычную ацэнку. Выхоўваць мастацкі густ. □ Сярод дзяўчат вылучалася Марыя, тонкая, стройная, з густам адзетая. Гурскі. Цесны кантакт з Міхасём Лыньковым, яго парады дапамагала Хвядосу Шынклеру выпрацоўваць літаратурны густ. Арабей.

2. Схільнасць, любоў да чаго‑н. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага малку. Якімовіч.

3. Манера, стыль. Прыбраць у хаце на свой густ.

•••

Па густу; пад густ каму (у знач. вык.) — падабацца, па душы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўдыто́рыя, ‑і, ж.

1. Памяшканне, прызначанае для чытання лекцый, дакладаў. Сцёпка ўвайшоў у аўдыторыю, дзе прымалі экзамены па матэматыцы. Колас. Гэта была вялізная, чалавек на сто, аўдыторыя з чорнай дошкай ля дзвярэй. Кудравец.

2. зб. Слухачы лекцыі, даклада, прамовы і пад. Дзіцячая аўдыторыя. □ Калі зала запоўнілася слухачамі, .. [Пілацееў] прыйшоў і адразу стаў каля трыбуны, пакланіўшыся аўдыторыі. Галавач. З прычыны таго, што .. аўдыторыя [дзеда Талаша] складаецца з аднаго толькі слухача, а часу ў яго няма, бо падыходзіць начальнік заставы, дзед абмяжоўваецца кароткім адказам. Колас.

[Лац. auditorium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

безжыццёвы, ‑ая, ‑ае.

1. Пазбаўлены жыцця, мёртвы. Візэнер з жудасцю адпіхнуў ад сябе ўжо безжыццёвае цела. Шамякін.

2. Нерухомы, вялы, малавыразны. Правая рука [Каршукова] абыякава ляжала на Ядвісіным плячы. Гэтая безжыццёвая халодная рука чамусьці раздражняла Ядвісю. Асіпенка. У яго [гаспадара] быў безжыццёвы, пусты позірк, і пад вачыма ляжалі цені. Лупсякоў.

3. Без прыкмет якога‑н. жыцця, руху. Моцны звонкі гук набліжаўся, і нельга было зразумець, адкуль ён ідзе: ні то з горада, ні то з безжыццёвых караблёў, што стаяць па той бок бухты. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак., што.

1. Выконваць, выдзіраць з карэннем (пні, дрэвы). Некалькі калгаснікаў з сякерамі ў руках карчавалі пні. Шашкоў. Нябожчык усё выгоды шукаў: каб і вада неглыбока, каб і сенажаць была, каб і лесу не шмат давялося карчаваць пад ворыва. Пальчэўскі. // Ачышчаць ад пнёў, карчоў. — А яго бацька гэтай павекі не карчаваў? — паказаў Рыгор пальцам на Якуба. Крапіва.

2. перан. Выкараняць, вынішчаць без астатку. Карчаваць зло. □ Разам з вамі я выйду на ворага, Карчаваць чарнацвет нашай спадчыны. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)