Гла́сны (гіст. назва) ’гласны’ (назва пасады) (БРС), укр. гла́сний ’тс’ (Грынч.). Запазычанне з рус. мовы: рус. гла́сный (назва пасады, якая з’явілася ў 1785 г.: гласный ’член гарадской думы’; гл. Шанскі, 1, Г, 91). У рус. мове, паводле Шанскага (там жа), утварэнне на базе ст.-рус. гласьныитой, што мае голас’ (ад ст.-слав. гласъ ’голас’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кандыда́ттой, хто намечаны для выбрання, прыёму, назначэння’ (ТСБМ, Яруш.), Ст.-бел. кондидатъ (XVII ст.) ’тс’. Запазычана са ст.-польск. kandydat, якое з лац. candidātus ’убраны ў белае адзенне’ (з часоў Рыму — прэтэндэнт на пасаду павінен быў быць апрануты ў белую тогу) < лац. condere ’бялець, блішчэць’ (Слаўскі, 2, 44; Шанскі, 2 (К), 43–44).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матор ’рухавік’ (ТСБМ). З рус. мотор ’тс’ Крукоўскі, Уплыў, 83. Мотар ’тс’ (Сл. ПЗБ) — з польск. motor, якое, як і рус. лексема, запазычана з ням. Motor < франц. moteur < лац. motorтой, што рухае, закалыхвае’ < movēre ’прыводзіць у рух’ (Фасмер, 2, 664; SWO, 493). Сюды ж маторка ’маторная лодка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), якое з рус. моторка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Медаед1 ’мядзведзь’ (Эр.). Магчыма, вельмі старое ўтварэнне накшталт прасл. medvědь ’тс’, якое да мёд і е́сці (гл.). Параўн. новае рус. сарат. медоед ’аматар мёду’, славен. medojèd ’тс’, балг. медун ’мядзведзь’, а таксама ст.-інд. madh(u)vádтой, хто есць мёд’.

Медае́д2 ’лясная паўднёвая птушка атрада вераб’іных’ (ТСБМ) — калька з лац. meliphagidae ’медаеды’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Млына́т той, хто меле на жорнах’ (навагр., Жыв. сл.). Да млын. Суфікс. ‑ат пад уплывам літ. ‑atas, ‑úotas, параўн. balbãtas ’балбатун’, miltúotas ’запэцканы ў муцэ’ (Атрэмбскі, Gram., 2, 246, 252). Не выключана магчымасць утварэння пры дапамозе суфікса прыметніка ‑ат‑: барадаты, насаты, вусаты, ст.-польск. wąsat ’вусач’. Сюды ж млына́чыць ’працаваць млынаром’ (навагр., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жа́лаванне (ТСБМ). У 60‑х гадах XIX ст. з рус. жалование ’тс’ (Гіст. лекс., 238). Ст.-рус. жалование ’падарунак’ ад жаловати ’аказваць міласць, жалець’, якое мае той самы корань, што жаль (гл.). Значэнне ’плата за працу, што выдаецца ў вызначаны тэрмін’ атрымала ў XVIII ст. (Булахоўскі, 3, 367–368; Гарбачэвіч, РР, 1967, 5, 41–42).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жудзе́ць ’дакараць, лаяць, павучаць’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. арл. жуде́ть ’гусці’, жуди́ть калуж. ’гусці крыламі’, смал. ’доўга бурчаць’. Кантамінацыя гусці (гудзець) з жузнець, жужэць (гл. гэтыя словы), якая адбылася ва ўсх.-слав. дыялектах, прычым зафіксаваная бел. форма на першы план высоўвае знач. ’дакараць’, у той час як рус. дыялекты хутчэй адлюстроўваюць значэнні агульнага шуму.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Педаго́гіка ’навука аб метадах навучання і выхавання’ (ТСБМ). Узыходзіць да ст.-грэч. ή παιδαγωγική (τέχνη) ’мастацтва выхавання, навучання’ < παιδαγωγικός ’які адносіцца да выхавання ці навучання’ < παιδαγωγός ’выхавацель, настаўнік’, а апошняе ўтворана з слоў παίς (παιδός) ’дзіця’ і ἄγειν (ἄγω) ’вяду’ < ’той, хто вядзе хлопчыкаў’. Параўн. ст.-бел. педакгокгия ’выхаванне’ (1663 г.), педакгокгь ’педагог’ (1598 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прамётная ’нябачная сіла, якая рухаецца вельмі хутка’ (Нас.), праменні іх ’хуліган, гарэзнік’ (Сл. ПЗБ), прамётпіктой, хто бегае, не звяртаючы ўвагу ні на што’ (Нас.), праметла ’турбота, непакой’ (шальч., Сл. ПЗБ); сюды ж прапётная ’нябачная сіла, якая хутка праносіць што-небудзь, каго-небудзь з аднаго месца на другое’ (Нас.) з ад’ідэацыяй да лятаць. Гл. апраметная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ру́хаць1 ’перамяшчаць’, ’прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць’, ’кранаць’ (ТСБМ). Параўн. укр. ру́хати ’перамяшчаць’, польск. ruchać ’тс’, славен. rúhati ’перамяшчаць, трасці’. Прасл. *ruxati, суадноснае з *rušiti, гл. рушыць. Той жа праславянскі корань, што і ў рух (гл.). Сюды ж руха́вы ’хуткі, рухлі́вы ’тс’.

Ру́хаць2 ’рохкаць’ (Сл. ПЗБ), ру́хкаць ’тс’ (ТС), рю́хать ’тс’ (Растарг.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)