папрыліпа́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; зак.

Прыліпнуць — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае; прыліпнуць у многіх месцах.

Лісце папрыліпала да тратуару.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрымярза́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; зак.

Прымерзнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае; прымерзнуць у многіх месцах.

Папрымярзалі вёдры да лаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасса́джвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Рассесціся — пра ўсіх, многіх.

П. на свае месцы.

Госці парассаджваліся вакол стала.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парассо́ўвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Рассунуцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Частаколіны падгнілі і парассоўваліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасла́бнуць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -не; -нем, -неце, -нуць; пасла́б, -бла; зак.

Аслабнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Вяроўкі паслаблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пассо́ўвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Ссунуцца — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

Снапы пассоўваліся з воза.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасхіля́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -я́ецца; -я́емся, -я́ецеся, -я́юцца; зак.

Схіліцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Вучні пасхіляліся над сшыткамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

патапі́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -то́піцца; -то́пімся, -то́піцеся, -то́пяцца; зак.

Утапіцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

Усе патапіліся ў моры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўліпа́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Уліпнуць — пра ўсё, многае ці пра ўсіх, многіх.

Лісце паўліпала ў гразь.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ажагі́ ’зборная, агульная назва ўсіх прылад, неабходных пры печы (вілкі, качарга, чапяла і інш.)’, ожаг (Бір. дыс.). Гл. вожаг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)