шы́хта, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Спец. Сумесь руды, флюсаў, коксу, вугалю і пад., узятых у пэўных колькасных адносінах, якую загружаюць у плавільныя печы для перапрацоўкі. Сталь выплаўлялі ў мартэне. Загружаны шыхта і флюс, і металічны лом, Гудуць фарсункі д’ябальскім агнём, Аж цэх дрыжыць, бы ад землетрасення... Валасевіч.

[Ням. Schicht.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

машы́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да машыны, машын (у 1 знач.). Машынны цэх. Машынны парк. □ Мілагучныя жніўныя песні ўпляталіся ў рокат, у гул машынных матораў. Бялевіч. // Які вырабляецца, робіцца, праводзіцца машынай. Машыннае даенне кароў. Машыннае вязанне. // Прызначаны для машын. Машыннае масла. Машыннае аддзяленне. Машынны склад.

•••

Машынны час гл. час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папаўне́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. папаўняць — папоўніць і стан паводле знач. дзеясл. папаўняцца — папоўніцца.

2. Тое, чым папаўняецца што‑н. (часцей пра войскі, кадры і пад.). Калі ў батальён прыйшло папаўненне, урачу прыбавілася клопатаў. Дудо. Сярод новага папаўнення, якое прыйшло ў кавальскі цэх, быў і Чыгагураў. Данілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прока́тныйI техн. прака́тны;

прока́тный цех прака́тны цэх;

прока́тный заво́д прака́тны заво́д;

прока́тный стан прака́тны стан;

прока́тное произво́дство прака́тная вытво́рчасць;

прока́тные валы́ прака́тныя валы́;

прока́тные металли́ческие изде́лия прака́тныя металі́чныя вы́рабы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віск, ‑у, м.

Пранізлівы крык. Ціхан кінуўся наўцёкі, дзяўчаты з віскам за ім. Дуброўскі. Раптам збоку, у невялічкай.. затоцы, мы пачулі жаласны віск і ўбачылі, як нешта заварушылася ў густой асацэ. Краўчанка. // Высокі пранізлівы гук, утвораны якім‑н. прадметам. Віск пілы. □ Сцены дробна ўздрыгвалі ад несціханага грукату, .. віску, што напаўнялі цэх. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цягаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Здольны многа і цяжка працаваць; загартаваны ў працы; працавіты. Валы — цягавітая, пакорлівая скаціна, корму ёй дабіраць не трэба, а работы адзін вол зробіць за трое коней. Пестрак. [Дырэктар:] — Цяжкі цэх, ясна. Там не кожны падніме. Туды трэба чалавека цягавітага, з галавой, такога, што можа любую справу на ногі паставіць. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

механі́чны

1. в разн. знач. механи́ческий;

м. рух — механи́ческое движе́ние;

~нае абсталява́нне — механи́ческое обору́дование;

м. цэх — механи́ческий цех;

~нае запаміна́нне — механи́ческое запомина́ние;

2. филос. механи́ческий, механисти́ческий;

м. матэрыялі́зм — механи́ческий (механисти́ческий) материали́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пе́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Разумець, разбірацца, кеміць. Трахім ані не верыў доктару — надта ж маладзён ён быў, дый каб петрыў хоць што-кольвечы ў хваробах, хіба займаўся б глупствам. Сачанка. [Дземідзенка:] — Можа твая маладая галава лепш за нашыя петрыць. Асіпенка. Ён, Барашкін, не петрыў зусім нічога ў сталеплавільнай справе, калі прыйшоў у цэх. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мато́рны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да матора; прызначаны для матораў. Маторны цэх.

2. Які прыводзіцца ў рух маторам; забяспечаны маторам. Маторная піла. □ Аднойчы Несцяровіч .. гнаў маторную лодку, стараючыся хутчэй даплыць да вядомага яму месца. Чорны.

мато́рны 2, ‑ая, ‑ае.

Спец. Рухальны (пра псіхафізіялагічныя працэсы). Маторная актыўнасць дзяцей. Маторныя нервовыя цэнтры.

•••

Маторная памяць гл. памяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прака́тны 1, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Які прызначаецца, служыць для пракаткі, пракату ​1 (у 1 знач.). Пракатны стан. Пракатныя валы. // Выраблены шляхам пракаткі, пракату. Пракатныя металічныя вырабы.

2. Які мае адносіны да вырабу пракату. Пракатная вытворчасць. Пракатны цэх.

прака́тны 2, ‑ая, ‑ае.

1. Які аддаецца напракат. Пракатная машына. Пракатны спартыўны інвентар.

2. Які аддае напракат. Пракатная кантора.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)