сталы́піншчына, ‑ы, ж.

Перыяд дваранска-прыгонніцкай рэакцыі ў Расіі пасля рэвалюцыі 1905 г., які ахарактарызаваўся ўмацаваннем кулацтва і падаўленнем рэвалюцыйных сіл. Яшчэ ў гады сталыпіншчыны Рыгораў бацька Салвесь выселіўся на невялічкі хутар. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фальсіфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Падрабіць (падрабляць), сказаць (скажаць) з мэтай выдаць за сапраўднае. Вядома, што рэакцыянеры — ахавальнікі самадзяржаўнага ладу ў Расіі і буржуазныя нацыяналісты фальсіфікавалі паэзію Тараса Шаўчэнкі. Палітыка.

[Ням. falsifizieren ад лац. falsifico — падробліваю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ад’ю́нкт, ‑а, М ‑кце, м.

1. У СССР — аспірант вышэйшых навучальных ваенных устаноў.

2. У Заходняй Еўропе і ў дарэвалюцыйнай Расіі — малодшая навуковая пасада, памочнік прафесара, акадэміка, а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.

[Ад лац. adjunctus — прылічаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магістрату́ра, ‑ы, ж.

1. У некаторых заходнееўрапейскіх краінах і ў дарэвалюцыйнай Расіі — судовае ведамства. // зб. Асобы, якія займаюць судовыя пасады.

2. зб. Гіст. Вышэйшыя дзяржаўным пасады ў Старажытным Рыме. // Асобы, якія займалі гэтыя пасады.

[Н.-лац. magistratura ад лац. magistratus — саноўнік, начальнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скапе́ц, ‑пца, м.

1. Чалавек, які падвергся кастрацыі.

2. Член фанатычнай рэлігійнай секты ў Расіі, якая ўзнікла ў канцы 18 ст. і прапаведавала барацьбу з плоццю шляхам кастрацыі. [У Аляксандра-Неўскай лаўры Яленскі] стаў прыхільнікам фанатычнай секты скапцоў. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стараве́рства, ‑а, н.

Сукупнасць рэлігійных груп і цэркваў у Расіі, якія не прынялі царкоўных рэформ 17 ст. і сталі апазіцыйнымі або варожымі да афіцыйнай праваслаўнай рэлігіі. // перан. Прытрымліванне ўстарэлых звычаяў, прывычак, густаў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экспеды́тар, ‑а, м.

1. Асоба, якая займаецца экспедыцыяй (у 1 знач.). Людзей у кабінеце поўна, але да стала праціскаецца і працягвае дакумент экспедытар чужога завода. Скрыган.

2. Начальнік аддзялення ў некаторых установах дарэвалюцыйнай Расіі.

[Ням. Expeditor.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інстыту́т, -а, Му́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Назва вышэйшых навучальных і навуковых устаноў.

Педагагічны і.

Навукова-даследчы і.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі: сярэдняя навучальная ўстанова закрытага тыпу для жанчын дваранскага паходжання.

І. шляхетных дзяўчат.

3. Сукупнасць прававых норм у якой-н. сферы грамадскіх адносін, пэўная форма грамадскай арганізацыі.

І. сям’і і шлюбу.

|| прым. інстыту́цкі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грош, гро́ша, мн. гро́шы, -аў, м.

1. Дробная медная манета ў царскай Расіі.

Хай грошай ні гроша, абы слава хароша (прыказка). Ні гроша няма.

2. Разменная дробная манета ў некаторых еўрапейскіх краінах.

Ні ў грош не ставіць каго-, што-н. — зусім не цаніць, не лічыцца з кім-, чым-н.

Устаўляць (уставіць) свае тры грошы (разм., неадабр.) — умешвацца ў чужыя справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сано́ўнік, ‑а, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі і за мяжой — вяльможа з высокім санам, з высокім становішчам. Не менш як 60 скаргаў і прашэнняў паслала [Ганна] царскім саноўнікам. «Полымя». // Іран. Пра работніка, які зазнаўся на высокай пасадзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)