ні́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Тонка ссуканая пража.

Шаўковыя ніткі.

2. Нізка (пацерак, караляў і пад.).

3. перан. Аб чым-н. пабудаваным, што выцягнулася ў выглядзе простай лініі.

Н. нафтаправода.

Н. чыгункі.

4. перан. Тое, што злучае, служыць для сувязі.

Да (апошняй) ніткі — усё, поўнасцю, да канца (абабраць, аграбіць, прапіць і пад.).

Прамокнуць да ніткі — зусім.

Шыта белымі ніткамі — няўмела, няўдала схавана што-н.

|| памянш.ласк. ні́тачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

Па нітачцы бегаць — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.

|| прым. ні́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прозре́ние ср.

1. прасвятле́нне, -ння ср.; в знач. действия лучше переводить глагольными оборотами станаві́цца віду́шчым, пачына́ць ба́чыць; стаць віду́шчым, пача́ць ба́чыць;

по́сле опера́ции у него́ наступи́ло по́лное прозре́ние пасля́ апера́цыі ён по́ўнасцю стаў віду́шчым (пача́ў ба́чыць);

2. перен. прасвятле́нне, -ння ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аста́ча, ‑ы, ж.

1. Тое, што асталося пасля аддзялення часткі; рэшткі чаго‑н. Бавар[ац].. выліў у сваю чарку астачу з бутэлькі, не спяшаючыся выпіў і падаўся з альтанкі да запрэжанай фуры. Ракітны. За канаўкаю чалавек прывязаў каня да мізэрнай астачы плота. Чорны.

2. Спец. Велічыня, якая атрымліваецца пры адыманні ад дзеліва здабытку дзельніка на цэлую дзель. Дзяленне без астачы. Астача ад дзялення.

•••

Без астачы — цалкам, поўнасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., каго-што.

1. Абсыпаць што‑н. чым‑н. поўнасцю або часткова. Абгарнуць дрэўцы зямлёю.

2. Пакрыць, ахінуць чым‑н. з усіх бакоў; укруціць у што‑н. Абгарнуць кнігу папераю. □ Цімошка прысеў, каб латвей запаліць падпалак, а Юзік абгарнуў яго халацікам, закрываючы ад ветру. Колас.

3. перан. Абвалачы з усіх бакоў. Хмары так абгарнулі неба, што стала цёмна, як у склепе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недакла́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не адпавядае ісціне, не зусім правільны. Здараліся тут няўдачы, памылкі, недакладныя разлікі. Лужанін. // Які выклікае сумненні, няпэўны. Недакладныя звесткі.

2. Не поўнасцю адпаведны якому‑н. узору, патрабаванням, правілам. Недакладная копія. Недакладная зарысоўка. Недакладнае выкананне загаду. Недакладны метад. // Не зусім канкрэтны, вычарпальны, правільны. Недакладныя адказы на пытанні.

3. Невыразны, няясны. Недакладныя думкі. □ Канстанцін Міхайлавіч паказвае [у часопісе] недакладныя выразы, нягучныя радкі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уця́міць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., што і з дадан. сказам.

Разм. Зразумець сэнс, змест чаго‑н. Пытанне прагучала нечакана, і Вера не адразу ўцяміла, пра што гаворыць вяснушкаваты, кірпаносы хлапец. Асіпенка. Маці ніяк не магла ўцяміць усяго таго, што так нечакана здарылася. Ставер. // Поўнасцю, да канца ўсвядоміць што‑н. Прашу, калегі, цвёрда ўцяміць Святую мудрасць даўніх год: Малая кропля крышыць камень, Цярплівасць — сцены перашкод. Бачыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невменя́емый

1. юр. / в невменя́емом состоя́нии у ста́не по́ўнай адсу́тнасці па́мяці;

он невменя́ем у яго́ по́ўнасцю адсу́тнічае па́мяць;

2. (раздражённый, не владеющий собой) непрыто́мны; (исступлённый) раз’ю́шаны, шалёны;

быть невменя́емым (вне себя́) не по́мніць сябе́;

невменя́ем от гне́ва не по́мніць сябе́ ад гне́ву.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даара́цца, ‑аруся, ‑арэшся, ‑арэцца; ‑аромся, ‑арацеся; зак.

Разм.

1. Аручы, дасягнуць якога‑н. месца. Даарацца да дарогі. Даарацца да лужка.

2. Працуючы на ворыве, змарыцца, знясіліцца. Даараўся да таго, што ног не чуе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аказацца поўнасцю ўзараным. Хлеб запах суха і кісла — так, як і пахне ён, паляжаўшы ў торбе паўдня на полі, пакуль не даарэцца загон і не падыдзе пара есці. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дало́нь, ‑і, ж.

Унутраны бок кісці рукі. Закрыць твар далонямі. □ Ладзім выкаціў бульбіну, узяў яе ў рукі, паперакідваў з далоні на далонь — пакуль астыла, і пачаў лупіць. Ставер. Алена ідзе і раз-пораз выцірае далонню з твару пот. Мележ.

•••

Біць (пляскаць) у далоні гл. біць.

Як на далоні — пра што‑н. выразна і поўнасцю бачнае. Усё, што ляжала каля рэчкі і за ёю, было як на далоні. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыме́рзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. ‑мёрз, ‑мерзла; зак.

1. Прыстаць да чаго‑н. пад уздзеяннем марозу. Зашчэпка форткі, якую .. [Веля] ўзялася адчыняць, добра прымерзла. Савіцкі. Пахлі .. [бярвёны] смалой, лясной прэласцю, ігліцай, што прымерзла да вуглаватых камлёў з белымі елачкамі падсочкі. Шамякін.

2. Крыху, не поўнасцю замерзнуць; падмерзнуць. — Дзве каровы, як горы, зусім яшчэ свежыя.. Нават і прымерзлі крыху, так што мяса не трэба ні саліць, ні ў лядоўню цягнуць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)