жа́варанкаў і жа́ўранкаў, ‑ава.

Які належыць жаваранку, жаўранку, уласцівы яму. Твары пазіралі ў далёкае неба, нібы ўглядаліся ў вячыстае сонца, прыслухоўваліся да жаваранкавай песні, што ўслаўляла веліч і радасць жыцця, яго мудрую бессмяротнасць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заясне́ць, ‑ее; зак.

1. Вылучыцца сваёй яснай афарбоўкай, паказацца (пра што‑н. яснае). Мост вырас, пашырэў. .. Рака схавалася і зноў заяснела. Мележ.

2. Пачаць яснець, стаць ясным. Пачала сохнуць зямля, і заяснела неба. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

1. Сагнаць, прагнаць адкуль‑н. усіх, многіх. [Талаш:] — Пазганялі нас паны сваім войскам з нашай кроўнай зямлі. Колас.

2. Сагнаць з паверхні ўсё, многае. Завея пазганяла снег з дарог. □ Дзень назаўтра быў сонечны. Вецер нібы знарок пазганяў хмары з неба. Паслядовіч. // перан. Знішчыць. Расчыніла неба сені, Пазганяла сонца цені. Колас.

3. Сагнаць, прымусіць сысціся ў адно месца ўсіх, многіх. Гітлераўцы пазганялі людзей, каб паказаць ім адзін з сваіх прапагандысцкіх фільмаў пра «перамогі» над савецкімі войскамі. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крамса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Разм.

1. Праводзіць лініі, рабіць драпіны на чым‑н.; крэмзаць. Крамсаць паперу. □ Крамсалі вострыя пешні сухі, утрамбаваны грунт. Шынклер. // Успыхваючы, асвятляць; бліскаць, паласаваць. Неба спахмурнелае крамсаюць Дваццаць шэсць ахвярных бліскавіц. Дваццаць шэсць бакінскіх камісараў Навальніца хоча блаславіць. Барадулін. / у перан. ужыв. З гадоў, калі неба крамсалі Узнятыя гневам клінкі, Прыходзяць да нас камісары — Духоўныя нашы бацькі. Бураўкін.

2. Ірваць, рэзаць на кускі. — Будзе доўга ён у мяне памятаць, як газеты крамсаць на цыгаркі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́сціць, зашчу, засціш, засціць; незак., каго-што.

Разм. Засланяць, затуляць сабой. [Бярозы] засцяць густым галлём, засланяюць неба над вуліцай і над Сузонавым дваром. Галавач. [Дождж] сеяўся як праз сіта і вільготнай імглой аасціў дрэвы, засціў нізкае восеньскае неба. Лынькоў. // перан. Засланяць, ставіць на задні план. Хай адгэтуль далёка Да жаданага шчасця, Вобраз твой яснавокі Мне пакуты не засцяць. Вітка. Як сустрэцца, дзяўчо, нам пашчасціла? Чым і як ты наўкола ўсё засціла? Дзяргай.

•••

Засціць вочы — перашкаджаць добра бачыць. Каршукоў задыхаўся. Буйныя гарачыя слёзы засцілі вочы. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

планета́рый, ‑я, м.

1. Апарат, пры дапамозе якога на купалападобным экране паказваецца рух планет і іншых нябесных целаў.

2. Культурна-асветная ўстанова, дзе чытаюцца лекцыі па астраноміі, якія суправаджацца дэманстрацыяй неба з дапамогай такога апарата.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бальшу́н, ‑а, м.

Разм. Старэйшы хлапчук з дзяцей у сям’і; падлетак. Раніцай Андрэй нашлёпаў Лёвачку, каб бальшун сам адзяваўся. Лобан. // Наогул большы па ўзросту. У канцы алеі Гушкалкі мільгаюць — Бальшуны паселі, Пад неба ўзлятаюць. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схмурне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Хмурны, пануры. Заселі ўпяцёх. — Сам папросішся ў нас ты... Ды Фенька сеў воддаль, схмурнелы, віхрасты. Арочка.

2. Пахмурны; змрочны (пра неба, надвор’е і пад.). Мільгнула — і няма — Схмурнелых хмар чародка. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

До́ждж ’дождж’ (БРС). Рус. дождь, укр. дощ, польск. deszcz, серб.-харв. да̏жд, ст.-слав. дъѫдь. Прасл. *dъždžь (агляд форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 195–196). Вядомая этымалогія: < *dus‑ di̯u‑ ’дрэннае неба, дрэнны дзень’ (агляд версій гл. у Трубачова, там жа; Фасмера, 1, 521–522), паводле Трубачова, не з’яўляецца надзейнай. Трубачоў (там жа, 196) мяркуе, што прасл. лексема хутчэй за ўсё прасл. інавацыя (можа, гукапераймальнага характару: параўн. літ. duzgė́ti ’шумець’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пахаладне́ць, ‑ее; зак.

Стаць халодным, халаднейшым. Падзьмуў халодны вецер; у Сырніцы стала свежа, здалося, што і пад нагамі пахаладнела вада. Пташнікаў. // безас. Зрабіцца халадней. [Сіўцоў:] — Глядзі ты, неба ў хмарах, пахаладнела, як бы снег не пайшоў... Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)