разапрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прэючы, размякнуць, разбухнуць.

Каша разапрэла.

2. Моцна спацець, распарыцца (разм.).

Р. пасля лазні.

|| незак. разаправа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тнуць обл.

1. сов., однокр., см. цяць 1;

2. несов. жа́лить, куса́ть;

камары́ мо́цна тнуць — комары́ си́льно жа́лят (куса́ют)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узяцца / моцна: ухапіцца, учапіцца, уляпіцца

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

узру́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак.

Моцна ўсхвалявацца; устрывожыцца. — Як жа гэта так? — узрушылася бабка: — За што такая няласка, такое пакаранне? Колас. [Маша] зноў узрушылася і так моцна, што рука з пісьмом апусцілася ў знямозе. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералупцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., каго.

Разм. Моцна набіць, адлупцаваць усіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перанапру́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Вельмі моцна, празмерна напружыць. Перанапружыць сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расква́кацца, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць моцна і доўга квакаць. Жабы нешта расквакаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́зверыцца, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).

Моцна, пераходзячы на крык, накінуцца на каго-н. (з папрокамі, лаянкай і пад.) або паглядзець са злосцю на каго-н.

|| незак. вызвяра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыляпі́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ле́піцца; зак., да чаго (разм.).

Тое, што і прыліпнуць.

Пластыр моцна прыляпіўся.

Хлопчык прыляпіўся на багажніку веласіпеда (перан.).

|| незак. прыле́плівацца, -аецца і прыляпля́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Выперазацьмоцна сцебануць чым-небудзь гнуткім’ (Нас.), вы́перазаццамоцна ўдарыцца аб што-небудзь’ (Нас.), вы́перзіцца ’зваліцца, упасці’ (Бяльк.). Гл. перазаць, падперазаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)