Нязла́гада (нізлагада, незлагада) ’нязгода, сварка, неспакой’ (дзярж., Нар. сл., Мат. Гом.). Магчыма, кантамінацыя нязгода × лагода (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́бзаць ’пэцкаць’ (Жыв. сл.). Магчыма, балт. паходжання (< kebsóti). Параўн. літ. kebli пакрыцца клейкай коркай’ (Фрэнкель, 233).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашла́н, мн. ашланы́ ’бервяно, якое кладзецца ў апошнім вянку зруба’ (Сцяшк.). Няясна. Магчыма, звязана з ашлап.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накастры́чыць ’накласці абы-як, многа’ (слонім., Жыв. сл.). Магчыма, да касцёр ’града ці стажок дроў’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́злікі1 ’рдзест’ (ТС). Параўн. козлік (гл.).

Ко́злікі2 ’заплеценыя валасы’ (Ян.). Магчыма, да казелю (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кумпе́й ’скнара’ (Сцяшк. Сл.). Сапсаванае польск. skąpiec ’тс’. Магчыма, пад уплывам формы тыпу рус. скупендяй ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірдзе́ць ’ледзь гарэць, слаба свяціць’ (ТС). Незразумела. Магчыма, з балт. *kurdeti (літ. kùrti ’гарэць’, pakurdinėti ’падпальваць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аглама́жжацца ’пазбавіцца памяці і ўвагі’ (Нас.), агламажжаць ’аглушаць’ (Грыг.), агламажоны. Магчыма, ‑ажж‑ < ‑ажд‑ < ‑азд‑. Гл. агламаздаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адвільге́паць ’адрэзаць вялікі кавалак’, адвільгепаны ’адрэзаны (кус)’ (Яўс.). Кантамінацыйнае ўтварэнне на аснове адгепаць і, магчыма, адвавуліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адхісну́цца (БРС) ’адрачыся’ (Гарэц., Бяльк.), ’адхіліцца’ (Шат.) да хістаць (гл.). Магчыма, кантамінацыя з ахінуцца. Параўн. адхінаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)