Ма́цера ’маці’ (ДАБМ, к. 89; Пан. дыс.) — у выніку выраўноўвання з формамі ‑а‑асноў. Параўн. аналагічныя польск. maciora (гл. мацёра) і н.-луж. maśera ’матка ў жывёл’.

Маце́ра ’тканіна’ (глус., Мат. Маг.) — сапсаванае мацерыя, якое з рус. материя (гл. матэрыя).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кулды́ка ’чалавек, які хутка гаворыць’ (Мат. Маг.). Першапачатковае значэнне ’кульгавы чалавек’. Параўн. семантычны пераход ’спатыкацца’ > ’запінацца’ (кулдыкаць 1 > кулдыкаць2). Фармальна ўтварэнне гэтага слова можна растлумачыць як кантамінацыі кульгаць (гл.) і хадыка. Параўн. калдыка. Ненадзейныя паралелі ў Фасмера (2, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ла́га ’падваліна, папярочнае бервяно, на якое насцілаецца падлога’ (Шушк., Нар. сл., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’падважнік’ (Бел.-укр. ізал.). Запазычана з ням. Lagebalken ’бэлька ў столі’ ці з Lagerbalken ’брус для падымання грузаў’. Сюды ж ла́гі ’падстаўка пад вулей’ (Мат. Маг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зы́зма ’прагны чалавек’ (паст., Сл. паўн.-зах.), зызмар ’скупы чалавек’ (Мат. Маг.). Параўн. славен. zízati ’ссаць (грудзі) ’. З суфіксам ‑ма ўтвараецца назоўнік ад дзеяслова са значэннем ’суб’ект дзеяння’ (жужма ’насякомае’, дуйма ’мяцеліца’, Сцяцко, Афікс. наз., 54), але зыходная аснова няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паста́нне, пастаньня, пыстаньня ’падол, прыпол з грубай тканіны’ (Юрч., Бяльк., Мат. Маг.). Рус. постань ’тс’, постаньне ’тс’. Да стан (гл.). Прыстаўка па- мае значэнне ’пасля, ніжэй’ > ’ніжэй стана’, а стан — ’верхняя частка спадніцы’. Параўн. пастаноўка ’падстаўка ў падоле’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапаляві́ца ’пажарніца наземная, Calamagrostis epigeios (L.) Roth.’ (маг., Кіс.). Да пераполы ’пусты, дзікі, не засеяны’, параўн. ст.-рус. переполье ’дзікае поле’, переполянье ’палянка, вакол якой лес’ (XVII ст.) < пера- і полы (гл.); тады перапалішʼца — ’пажарніца, якая расце на неапрацоўваемым полі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́стун, пестуй ’вершнік, перакладзіна над вушакамі’ (Мік.; ветк., карм., Мат. Гом.; карм., чач., ЛА, 4), пестынь ’верхняя частка асады дзвярэй’ (слаўг., Мат. Маг.). Да пестаў (гл.), прымітыўныя дзверы на бегуне (драўляныя стрыжні з суком) паварочваліся ў гнёздах, выдзяўбаных у калодках (“ступках”).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыстро́міцца ’прыладзіцца, уладкавацца, прыстасавацца’, прыстро́млены ’прыладжаны да чаго-небудзь’ (Мат. Гом.), прыстро́м ’прымак’ (Мат. Маг.). Укр. пристроми́ти ’прыкалоць, прабіўшы чым-небудзь вострым (калом, дзідай і пад.)’. Да стром, стро́мкі, стрэ́мка (гл.). Беларускія словы маюць пераважна пераноснае значэнне ў параўнанні з украінскім.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суно́жка ’драўляны брусок, якім звязваюць ножкі стала’ (Нас., Касп., Гарэц., Растарг., Бяльк., Шатал., Байк. і Некр.), суно́жнік ’тс’ (Бяльк.), суно́жка, часцей мн. л. суно́жкі ’ножка стала; услона’ (Шымк. Собр., Мат. Гом., Мат. Маг.). Да суноза (гл.), збліжанае да нага, ножка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Супара́т ’упарты’ (Нас., Бяльк., Мат. Маг., Юрч.), ’упарты, непаслухмяны’, ’супраціўнік, вораг, бунтаўнік’ (Гарэц.), ’супернік’ (Беларусіка, 19, 224), супара́тка ’ўпартая жанчына’, супара́тываць ’упарціцца; барухацца, супраціўляцца’ (Нас., Юрч.). Дэрыват ад супар (гл.) з суф. ‑ат, аб якім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 120.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)