Віртуо́з ’артыст, які дасканала валодае тэхнікай свайго майстэрства’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. виртуо́з (Крукоўскі, Уплыў, 76) < франц. virtuose < іт. virtuoso ’выдатны, моцны, дабрачынны’ (Шанскі, 1, В, 103–104). Фасмер (1, 319 выводзіць рус. лексему з іт. virtuoso < лац. virtus ’дабрачыннасць’. Сюды ж віртуозны, віртуознасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Акто́р, акторка, акцёр, актрыса (БРС). Першыя два словы (ці варыянты) запазычаны з польскай мовы (Карскі, Белорусы, 160). У польскай з лац. actor. Трэцяе запазычана з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 84), а ў рускай з французскай acteur у пачатку XVIII ст. Гл. Шанскі, 1, А, 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абанеме́нт (БРС) запазычанне праз рускую мову ў XX ст., Крукоўскі, Уплыў, 78. У рускай мове з франц. abonnement у першай палавіне XIX ст., Шанскі, 1, А, 15. Беларускія слоўнікі 20‑х гадоў XX ст. фіксуюць разам з канкурэнтным перадплата. Гл. Гіст. мовы, 2, 205.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саста́ў ’сукупнасць частак, прадметаў, якія складаюць цэлае; склад’ (ТСБМ). Рус. соста́в, ст.-рус., ст.-слав. съставъ. У сучаснай беларускай мове з рускай, на што ўказвае прыстаўка са‑ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 56). Да со‑ставитъ; лічаць (гл. Фасмер, 3, 727 і наст.) калькай грэч. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сахары́н, сахары́на ’белае крышталічнае вельмі салодкае рэчыва; сурагат цукру’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), сахары́на ’тс’ (Янк. 2). З рус. сахари́н ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 42), якое з ням. Sacharin, утворанага вынаходнікам рэчыва К. Фальбергам з Насаў у 1879 г. ад лац. saccharum ’цукар’ (гл. Фасмер, 3, 567).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сітро́ ‘фруктовы безалькагольны газіраваны напітак’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. ситро́ ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), з’явілася ў перыяд 1920–1930 гг. (Баханькоў, Гіст. лекс., 272). Рус. ситро́ ўтворана ад франц. citronnade ‘сітро, ліманад’ і звязана з франц. citron ‘лімон’ (гл. Трубачоў, Дополн., 3, 628).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Інтры́га. Запазычанне з франц. intrigue, якое ўзыходзіць да лац. intricare ’заблытваць’. Для беларускай крыніцай можа быць польская ці руская мова (Крукоўскі, Уплыў, 77). У рускай (першая фіксацыя 1710 г., Біржакова, Очерки, 364), відаць, праз польскае ці нямецкае пасрэдніцтва (Фасмер, 2, 136; Шанскі, 2, I, 104).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапорцыя ’суаднесенасць частак паміж сабой’ (ТСБМ). Ст.-бел. пропорция (препорцыя) XVII ст. < ст.-польск. proporcyja (Булыка, Лекс. Запазыч., 154). Сучаснае беларускае з рус. пропо́рция ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 78), якое, відаць, праз польск. proporcja з лац. prōportiō ’суаднесенасць’ (гл. Фасмер, 3, 376. з літ-рай).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парке́т ’невялікія гладкія, пераважна з цвёрдых парод дрэў, дошчачкі, якімі насцілаюць падлогу; падлога, зробленая з такіх дошчачак у форме розных геаметрычных фігур’ (ТСБМ). З рус. парке́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якое праз ням. Parkett з франц. parguet ад parc (гл. парк) (Фасмер, 3, 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парфі́р ’вулканічная горная парода, у якой асобныя крышталі вылучаюцца з асноўнай масы сваёй велічынёй ці колерам’ (ТСБМ). З рус. порфи́р ’тс’ (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 87). Рус., відаць, праз ням. Porphyr, італ. porfiro з грэч. πορφυροῡς ’баграны, пурпуровы’ (гл. Праабражэнскі, 2, 111; Фасмер, 3, 336).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)