гіе́на, ‑ы, ж.

Жывёліна сямейства драпежных млекакормячых, якая водзіцца ў гарачых краінах і корміцца пераважна мярцвячынай. Плямістая гіена. □ Дзесьці забрахала гіена, і здалёку пачуўся рык ільва. Маўр.

[Грэч. hyaina.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кітападо́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Падобны на кіта ​1. Кітападобная жывёліна.

2. у знач. наз. кітападо́бныя, ‑ых. Атрад водных млекакормячых, да якога належаць кіты, кашалоты, дэльфіны і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́месь, ‑і, ж.

Парода, патомства, атрыманыя ад скрыжавання жывёлы або раслін розных відаў, народ, гатункаў. Мул — помесь асла з кабылай. // Асобная жывёліна або расліна, атрыманая такім спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вадаві́к ’вадзяны дух’ (Шпіл. Моз.). Да вада. Параўн. лесавік ’лясны дух, лясун’; рус. водовик ’усякая жывёліна, што жыве ў вадзе’. Параўн. вадзянік1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

макры́ца, -ы, мн. -ы, -ры́ц, ж.

1. Невялікая ракападобная жывёліна з вялікай колькасцю ножак, якая жыве ў сырых месцах.

2. толькі адз. Аднагадовае пустазелле з паўзучым сцяблом і дробнымі белымі кветачкамі, якое расце ў сырых месцах.

|| прым. макры́цавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бабёр, -бра́, мн. -бры́, -бро́ў, м.

1. Жывёліна атрада грызуноў, якая звычайна жыве ў лесе каля рэк і вадаёмаў.

2. Футра гэтай жывёліны, а таксама адзенне з такога футра.

Хадзіць у бабрах.

|| прым. бабро́вы, -ая, -ае.

Бабровая хатка.

Б. запаведнік.

Бабровая шапка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віго́нь, ‑і, ж.

1. Паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна сямейства лам з тонкай і мяккай шэрсцю.

2. Тканіна з шэрсці гэтай жывёліны.

3. Пража з сумесі бавоўны і грубай шэрсці.

[Фр. vigogne.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бу́йвал, ‑а, м.

Буйная жвачная жывёліна атрада парнакапытных (свойская і дзікая) з грузным тулавам і кароткай шыяй. Коркія загнаў буйвала ў загарадку і ўзяўся там нешта майстраваць. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмапалі́т, ‑а, М ‑ліце, м.

1. Прыхільнік касмапалітызму; чалавек, які лічыць, што ён не належыць ні да якой нацыянальнасці.

2. Расліна або жывёліна, якая распаўсюджваецца па ўсім свеце.

[Ад грэч. kosmopolítēs — грамадзянін свету.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хо́батны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да хобата (у 1 знач.), з хобатам. Хобатная жывёліна.

2. у знач. наз. хо́батныя, ‑ых. Атрад млекакормячых, які цяпер прадстаўлены толькі сланамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)