батыпла́н, ‑а, м.

Глыбакаводны апарат для вывучэння марскіх глыбінь, здольны манеўраваць у вертыкальным і гарызантальным становішчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэктыфікацы́йны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да рэктыфікацыі. Рэктыфікацыйны працэс. // Прызначаны для рэктыфікацыі. Рэктыфікацыйны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаго́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да самагону. Самагонны чад. // Прызначаны для прыгатавання самагону. Самагонны апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бру́дэр, ‑а, м.

Апарат для абагравання выведзеных у інкубатары птушанят свойскіх птушак (куранят, качанят і пад.).

[Англ. brooder.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэгаза́тар, ‑а, м.

1. Апарат для дэгазацыі.

2. Той, хто робіць дэгазацыю.

3. Сродак для дэгазацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пескаструме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які дзейнічае або ажыццяўляецца пры дапамозе моцнага струменя пяску. Пескаструменны апарат. Пескаструменная апрацоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотатэлегра́фны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фотатэлеграфа. Фотатэлеграфны апарат. // Які ажыццяўляецца праз фотатэлеграф. Фотатэлеграфная сувязь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрафі́льтр, ‑а, м.

Апарат для ачысткі газаў ад пылу і іншых цвёрдых прымесей пры дапамозе электрычнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераго́нны в разн. знач. перего́нный;

п. апара́т — перего́нный аппара́т;

~нная ху́ткасць (ско́расць) — перего́нная ско́рость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

павеліча́льны в разн. знач. увеличи́тельный;

п. су́фіксграм. увеличи́тельный су́ффикс;

п. апара́т — увеличи́тельный аппара́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)