наця́гнутасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і стан нацягнутага (у 2, 3 знач.). Нацягнутасць адносін.
2. перан. Напружанасць, адсутнасць натуральнасці. У хаце Берагоў адчувалася нейкая нацягнутасць. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канфармі́зм, ‑у, м.
Прыстасавальніцтва, пасіўнае прыняцце існуючага парадку, пануючых поглядаў і пад.; адсутнасць уласных пазіцый і беспрынцыповае прытрымліванне таго, што насаджаецца сілай аўтарытэту, традыцыі і пад.
[Ад лац. conformis — падобны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Няста́ча ’недахоп, адсутнасць чаго-небудзь’ (ТСБМ), няста́так (нестатокъ) ’тс’ (Нас., Сл. ПЗБ), неста́тачны (нестаточный) ’недастатковы; нязбыўны’ (Нас.). Да стачыць ’быць дастатковым’, статак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бяссо́нніца, ‑ы, ж.
1. Нездаровая адсутнасць сну. Клопікаў часцяком наведваўся ў бальніцу са сваімі раматусамі, бяссонніцамі і іншымі нуднымі старэчымі хваробамі. Лынькоў. // Адсутнасць магчымасці для сну; звязаная з рознымі знешнімі прычынамі. Ад бяссонніцы ўсё яшчэ хіліла спаць, але халодны вецер дапамагаў адганяць сон. Мележ.
2. Жан. да бяссоннік. — Бяссонніца ты мая, — наракае бабуля. Бярэ Лідачку на рукі і садзіцца з ёю на нізкім услончыку. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штыль 1, ‑ю, м.
Адсутнасць ветру, бязветранае надвор’е (на моры, акіяне, возеры і пад.). Мы з табою на тым разышліся паўстанку, Дзе прадрок навальніцу бязветраны штыль. Звонак. Абрыдла ўсё ў вандроўцы дальняй — Чужая соль, і хлеб чужы, І штыль, і шторм дзесяцібальны, З якім нялёгка падружыць. Танк.
•••
Мёртвы штыль — поўная адсутнасць ветру.
[Ад гал. stil.]
штыль 2, ‑я, м.
1. Востры стрыжань.
2. Спец. Тое, што і шып 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўзго́дненасць, ‑і, ж.
Уласцівасць няўзгодненага; адсутнасць узгодненасці. Кампазіцыйная няўзгодненасць асобных раздзелаў, непрадуманая расстаноўка акцэнтаў прывялі да таго, што паэма, па сутнасці, распадаецца на два асобныя творы. Рагойша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недалічы́цца, ‑лічуся, ‑лічышся, ‑лічыцца; зак.
Выявіць пры падліку недахоп, адсутнасць каго‑, чаго‑н. Рэвізія недалічылася шасцідзесяці трох рублёў. Лобан. Праз некалькі гадзін мы недалічыліся двух чалавек. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безбярэ́жжа, ‑а, н.
Адсутнасць берагоў, бязмежнасць. Шыр і безбярэжжа, Дзе вятры-гулякі Ходзяць станавіта, Як сваты калісьці. Колас. Лажыцца цемра безбярэжжам, нямы спакой снягоў і зор. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
безнадзе́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць безнадзейнага; безвыходнасць. Безнадзейнасць справы. Безнадзейнасць мары. // Адсутнасць надзеі. Былі ў іх [герояў] і спады, і пад’ёмы душы, надзеі і безнадзейнасць, каханне і роспач. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бязво́ддзе, ‑я, н.
Адсутнасць, нястача вады, вільгаці. Па голым стэпе, па бязводдзі, па спечанай, як блін, зямлі паўзлі, бы вусені, стагоддзі, пакуль у бездань не спаўзлі. Лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)