спаласну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
Злёгку абмыць; апаласнуць. Шура падбег да вадакачкі, спаласнуў банку вадой — не памагло. Ставер. Саша праспаў ледзь не дзве гадзіны, а калі ўстаў, спаласнуў твар вадой і выйшаў на двор. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сча́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Стаць чахлым, змарнець. Расліннасць счахла без вады.
2. Схуднець; стаць хворым, слабым. Аб адно лета счах чалавек. // перан. Згаснуць. — За мной! — зноў загадаў Тужыкаў, калі ракета счахла, і сігануў у ноч. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмыгну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм.
1. Аднакр. да шмыгаць.
2. Хутка, непрыкметна пайсці, знікнуць. Не марудзячы больш ні хвіліны, Сяргей, хаваючыся за машыну, шмыгнуў за вугал гаража. Мележ. [Гендарсан] адчыніў кантору, а сам шмыгнуў за перагародку. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
басата́, ‑ы, ДМ ‑це, ж., зб.
Лаянк. Галадранцы, басякі. Лепш не чапаў бы Харытон галадранай басаты. Баранавых. // Разм. груб. Пра хлапчукоў, якія любяць рабіць шкоду. [Дзядзька да Косціка:] — Ты чаго тут тырчыш? Мо ў хату залезці хочаш? А ну марш адсюль, басата... Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. апух, ‑ла; зак.
Павялічыцца ў аб’ёме, раздацца (пра паверхню цела ці яе частку) у выніку траўмы або якога‑н. захворвання. Нага апухла, відаць, дужа баліць, і.. [хлапчук] увесь час згінаецца над ёю ды хукае на яе. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адшчыпну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што і чаго.
Шчыпком аддзяліць, адарваць. Я знячэўку адшчыпнуў лісток ад вінаграду, а потым зрабіў руку трубачкаю, паклаў лісток і стрэліў. Баранавых. [Міхась] адшчыпнуў толькі маленькі кавалак хлеба і ўкінуў яго ў рот. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́глянуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1. Высунуўшыся з укрыцця, глянуць, паглядзець. Выглянуць з-за вугла на вуліцу. □ Смалякоў расчыніў дзверцы машыны, трывожна выглянуў з кабіны. «ЛіМ».
2. Стаць відным, паказацца. Выглянула з-за хмар сонца, і ўсё навокал зазіхацела. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бяго́м, прысл.
Хутка пераступаючы нагамі, у тэмпе бегу, не шагам. — Я іду, паненка! Я ўжо бягу! — адказаў Казік і прыпусціўся бягом. Чарнышэвіч. [Арцём:] — Ну, тут дзеўка бягом да начальніка. Здзівіла яго, што зноў з’явілася. Ракітны.
•••
Бягом бегчы — вельмі хутка, падбягаючы, ісці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1. каго-што. Аднакр. да лізаць.
2. чаго. Разм. З’есці чаго‑н. зусім нямнога; паспытаць. Павінен табе сказаць, Сымон, .. [Давід] вельмі слаба есць. Лізне чаго-небудзь, што тое кацяня, і ўжо не можа больш. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
захра́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Спыніўшы свой рух, застацца дзе‑н.; завязнуць, засесці. З дрывамі захрас на абочыне воз. Вялюгін.
2. Забіцца, закупорыцца чым‑н. [Васіль] кінуўся да трубкі, якая падае гаручае, і адразу знайшоў няспраўнасць: трубка захрасла. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)