Макра́нка1, мыкря́нка ’макрыца, Oniscus muvavius Cuv.’ (Бяльк.). Да макрэць. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 28).

Макра́нка2 ’паўнаводная рэчка’ (бых., Яшк.) — утварэнне з суф. ‑анка. Матывацыя няясная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мра́га ’дробныя мошкі’ (ТС). Кантамінаванае ўтварэнне з суфіксам зборнасці ‑аг‑а (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 207) ад мрака (гл.). Аб паралелізме семантычнай структуры ’цемра’ ’процьма’ параўн. імжа2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурдава́цца ’не стаяць на адным месцы, быць неспакойным (аб скаціне), гізаваць’ (Растарг.). Да прасл. mъrdati ’рухаць, варушыць, махаць’ (гл. больш падрабязна Куркіна, ОЛА–1972, 215–219). Гл. морда1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муры́цца ’жмурыцца ў гульні’ (Ян.). Славен. múriti se ’схіліць вушы назад (аб кані)’, ’схіліць галаву’, ’хітравата глядзець’. Бязлай (2, 207) генетычна суадносіць з літ. maūryti ’гультаяваць’, ’патрэсвацца’, mauróti ’капацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надру́га ’здзек, кпіны’ (Сцяшк.). Гл. нару́га ’тс’, паралельныя формы з над- і на- сведчаць аб «канкурэнцыі» адпаведных прыназоўнікаў у шэрагу славянскіх моў (параўн. ESSJ SG, 1, 127; Махэк₂, 387).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накара́скацца ’навязацца’ (кіраўск., Нар. сл.). Да караскацца ’карабкацца’ (гл.), аднак семантыка сведчыць аб сувязі з адна рукацца ’адвязацца, адчапіцца’, з якога, відаць, шляхам субстытуцыі суфіксаў і было ўтворана слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кра́ўпіца ’чальгак вербалісты, Lythrurn salicaria L.’ (Кіс.). Верагодны балтызм, аб чым у першую чаргу сведчыць дыфтонг у корані. Магчыма, да літ. kraupus ’няроўны, шурпаты’ і інш. (гл. Фрэнкель, 290).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кура́па ’жаба’ (Бяльк., Юрч., Мат. Маг., Гарэц., З жыцця). Балтызм. Параўн. ст.-прус. crupeyle ’жаба’, літ. krupis, лат. krupis ’тс’. Аб балтыйскіх словах гл. Тапароў, K–L, 211–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаві́раваць ’рухацца не прама, зігзагамі, абмінаючы перашкоды (аб караблі)’ (ТСБМ) з гал. ці н.-ням. laveeren або нова-в.-ням. lavieren праз рускую (Крукоўскі, Уплыў, 74) ці польскую мову.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламавіца ’хвароба’ (паўн.-зах., КЭС). Да ламіць, ламаць. Утворана, як і іншыя назвы хвароб: трасавіца, зябавіца, пухлявіца, жаўтавіца і г. д. Аб суф. ‑авіца гл. Сцяцко (Афікс. наз., 82).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)