уся́кі, ‑ая, ‑ае; займ. азначальны.

1. Кожны, любы. Усякі раз адно і тое ж. □ — Вы спачатку, таварыш Бялоў, разбярыцеся, у чым справа, — спакойна заўважыў Ладынін. — Я разабраўся. Дзяўчына прыйшла да мяне са слязамі. — Не ўсякім слязам трэба верыць, — уставіў Васіль... Шамякін. Усякая птушка сваё гняздо бараніць. Прыказка. // у знач. наз. уся́кі, ‑ага, м.; уся́кая, ‑ай, ж. Кожны, любы чалавек. [Бацька:] — Не ўсякі любіць горыч і кіслату, не ўсякі мае моц, сілу. Баранавых.

2. Розны, усялякі. Вокны забіты, заложаны лучынаю, усякім рыззём. Колас. Усякія наведванні страшэнна стамлялі нашага хворага і нават больш — чамусьці раздражнялі. Васілевіч. / у знач. наз. уся́кае, ‑ага, н. — Глупства! — засмяяўся Гамрэкелі і дакрануўся да пляча Арцёма. — Між суседзямі ўсякае здараецца. Самуйлёнак.

3. (звычайна ў спалучэнні з прыназ. «без»). Які-небудзь, які б то ні быў. Без усякай мэты. Без усякіх цяжкасцей.

•••

Без усякай задняй думкі гл. думка.

Без усякіх; без (усяго) усякага — адразу, прама; безагаворачна.

Ва ўсякім выпадку гл. выпадак.

Ва ўсякім разе гл. раз ​1.

На ўсякі выпадак гл. выпадак.

Усякая ўсячына гл. усячына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сказа́ть сов. сказа́ць;

к приме́ру сказа́ть напры́клад;

кста́ти сказа́ть дарэ́чы ка́жучы;

к сло́ву сказа́ть дарэ́чы ка́жучы;

шу́тка сказа́ть гэта не жа́рты, лёгка ска́заць;

кто бы мог сказа́ть хто б мог сказа́ць;

скажи́те, како́й молоде́ц! гля́ньце, які маладзе́ц!;

(да) и то сказа́ть (ды) і сапраўды́;

как сказа́ть як сказа́ць;

мо́жно сказа́ть мо́жна сказа́ць;

не́чего сказа́ть! што і каза́ць!; няма́ што і каза́ць;

по пра́вде сказа́ть па пра́ўдзе ка́жучы;

скажи́те на ми́лость, скажи́те, пожа́луйста скажы́це, калі ла́ска;

по со́вести сказа́ть шчы́ра ка́жучы;

с позволе́ния сказа́ть не пры вас ка́жучы;

сказа́ть своё сло́во сказа́ць сваё сло́ва;

сказа́ть по че́сти пра́ўду ка́жучы;

ба́бушка на́двое сказа́ла погов. ба́бка надво́е варажы́ла;

ни в ска́зке сказа́ть ни перо́м описа́ть нар.-поэт. ні ў ка́зцы сказа́ць ні пяро́м апіса́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Но1 ’так, але’ (саліг., Нар. словатв.), ’але, ну’: Но, дарма, — дзед кажэ, — быле хлеб (рэч., Бел. каз. эпас, 111), ’ды’ (ТС), параўн. укр. но ’тс’, рус. но ’так, але, ну’, польск. no ’тс’, чэш. no ’тс’, славац. no ’тс’, в.-луж. no ’тс’, н.-луж. no ’тс’, славен. no ’тс’, серб.-харв. но ’тс’. Мяркуецца, што гэта самастойны наватвор на той самай фармальнай базе, што і прасл. *nъ (параўн. рус. но ’але’) і *nǫ/no (гл. ну) (ESSJ SG, 2, 500–502), гл. таксама наст. слова.

Но2 ’а ну ж, ж, жа’: Ідзі но воды прынесі! (ТС), ‑но ’жа, = рус. ‑ка’ (палес., Сцепанец, Крест. свадьба, 163), укр. ‑но ’тс’, рус. ‑но ’жа’, польск. no ’тс’, славен. no ’тс’. Постпазіцыйная ўзмацняльная часціца таго ж паходжання, што і но1 (гл.); сюды ж, відаць, і серб.-харв. ‑но, што адзначаў яшчэ Равінскі (Черног., 529), у выразах како‑но, које‑но, који‑но і пад., што суадносіцца з другой часткай у ажно́ (гл.) і пад. (ESSJ SG, 2, 501; 1, 322–323; Махэк₂, 400).

Но3 ’толькі, адно’: Хай но пачнуць косіць, то дождж будзе (ТС), ’быццам, як’ (ТС). Магчыма, з одно́, онно́ ’толькі’ (ТС), гл. адзін, аднак не выключана сувязь з узмацняльным но2.

Но4 — выклічнік, якім падганяюць каня: Ён на коня: но! но! (рэч., Бел. каз. эпас, 95), ’пагрозны або панукаючы крык на каня’ (Дразд., ТС), но́‑о! ’тс’ (мсцісл., З нар. сл.), но́‑но́ ’тс’ (в.-дзв., Шатал.), сюды таксама ні ’пануканне’ (Касп.), ну ’тс’ (Янк. 3.), нё ’тс’ (ТС), укр. но, ньо, ’тс’, рус. но ’тс’, польск. no ’тс’, чэш. дыял. no, ’тс’, славац. дыял. no, ne ’тс’. Таго ж паходжання, што і но1 (ESSJ SG, 2, 502); параўн. таксама мсцісл. нок ’пра пануканне каня’ (Нар. лекс.), што, відаць, паходзіць ад дзеяслова но́каць ’падганяць каня крыкам «но!»’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́сца, тря́сца ‘ліхаманка, малярыя’, ‘дрыжыкі (ад перажывання)’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Шат., Сцяшк., Шпіл., Чач., Бяльк., Мядзв., Яруш., Др.-Падб., Гарэц., Маш., Сержп. Прык., Сл. ПЗБ), у такім значэнні пашырана паўсюдна на Беларусі (ЛА, 3); тра́сца (trasca) ‘эпілепсія’ (Брасл. сл.), ‘нешта няпэўнае, нядобрае, невядомае, ліха, злая сіла’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ‘раптоўнае прыкрае гора’ (Юрч. Сін.), ‘нічога’ (абазначэнне адсутнасці) (Шат.; ашм., Стан.; Сержп. Прык.; лаг., Жд. 3): ‘нямнога, вельмі мала’ (Растарг.), ‘лаянкавае слова для называння незадавальнення, абурэння’ (ТС), тра́сцыні ў якім разе, нічога’ (Юрч. СНЛ): няхай у іх гаршках трасца варыцца (Нар. Гом.), сюды ж трасса ‘ліхаманка’ (Шымк. Собр.), тра́сця ‘тс’ (Арх. Вяр.). Параўн. укр. тра́сця ‘ліхаманка’, дыял. тра́сця ‘тс’, ст.-рус. трѧсьца, трясца ‘тс’ (XIV ст., Сразн.), рус. трясца́ ‘тс’ (Даль), ст.-польск. trząśca ‘тс’. Утворана ад трэсці (< *tręsti) пры дапамозе суф. ‑ца, характэрнага для асабовых назоўнікаў м. і ж. р., звычайна ўтварае т. зв. nomina agentis (Сцяцко, Афікс, наз., 74; Саевіч, Derywacja, 130); табуізаваная назва хваробы ў выніку персаналізацыі, параўн.: на асіне заўсюды сядзяць трасцы (Сержп. Прымхі, 57), параўн. сведчанні Стрыйкоўскага: трꙗсцу або фебру хвалили за бога наши словꙗне, полꙗки, русь, литва (XVII ст., ГСБМ) і Чачота: przez uszanowanie trasca zwana bywa ciotka (Чач. 214). Херэй-Шыманьска (JP, 56, 286–287) лічыць старой паўночнаславянскай назвай хваробы, якая фіксуецца толькі ў некаторых польскіх крыніцах XVI ст., параўн.: tręsawica і trąśca różne choroby są. Улічваючы малую прадуктыўнасць суф. ‑ца на беларускай моўнай тэрыторыі, можна меркаваць пра пранікненне з захаду, падтрыманае інфінітыўным суфіксам зыходнага дзеяслова, або хутчэй вынікам распадабнення спалучэння ‑сс‑, зафіксаванага ў больш старых назвах у Шымкевіча і рускіх дыялектных назвах тря́сса́, тря́сся́ ‘малярыя’ (1819 г., СРНГ). Кантамінацыю дзвюх назваў (гл. трасуха) уяўляе трэсцу́ха ‘ліхаманка’ (Растарг.), якую можна разглядаць як суфіксальнае ўтварэнне ад інфінітыва трэсці, гл. таксама Брукнер, 579 (trząśćca ‘малярыя’ < trząść); ЕСУМ, 5, 665.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кра́ска ж.

1. фа́рба, -бы ж.;

акваре́льные кра́ски акварэ́льныя фа́рбы;

ма́сляные кра́ски ма́сленыя (але́йныя) фа́рбы;

2. прям., перен. (тон, цвет) фа́рба, -бы ж.; ко́лер, -ру м.;

я́ркие кра́ски зака́та я́ркія фа́рбы (ко́леры) за́хаду со́нца;

3. (румянец) чы́рвань, -ні ж.;

от стыда́ кра́ска бро́силась ему́ в лицо́ ад со́раму чы́рвань кі́нулася яму́ ў твар;

не жале́ть кра́сок не шкадава́ць фа́рбаў;

сгуща́ть кра́ски згушча́ць фа́рбы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

положи́тельно нареч.

1. (утвердительно) стано́ўча, дада́тна;

отве́тить положи́тельно адказа́ць стано́ўча;

2. (совершенно) зусі́м; (абсолютно) абсалю́тна; (буквально) літара́льна; (решительно) рашу́ча; (безусловно) безумо́ўна;

положи́тельно ничего́ не зна́ет зусі́м (абсалю́тна) нічо́га не ве́дае;

он положи́тельно ничего́ не сде́лал ён зусі́м (абсалю́тна) нічо́га не зрабі́ў;

положи́тельно ни в ком не́ было сочу́вствия абсалю́тна (літара́льна) ні ў кім не было́ спага́ды;

положи́тельно все абсалю́тна ўсе;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

там

1. нареч. там;

там и тут там і тут;

там и сям там і сям, дзе-нідзе́;

вот там вось там;

там же там жа;

2. нареч. (потом, затем) там, пасля́, по́тым;

там ви́дно бу́дет там (пасля́, по́тым) віда́ць бу́дзе;

3. част. там;

что бы там ни́ было што б там ні было́;

како́е там! дзе там!;

чего́ там! чаго́ там!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́падак, -дку м. слу́чай, происше́ствие ср.; по́вод;

в. з жыцця́ — слу́чай (происше́ствие) из жи́зни;

зру́чны в. — удо́бный слу́чай;

ва ўся́кім ~дку — во вся́ком слу́чае;

з ~дку — (чаго) по слу́чаю (чего);

на пе́ршы в. — на пе́рвый слу́чай;

на ўся́кі в. — на вся́кий слу́чай;

ад ~дку да ~дку — от слу́чая к слу́чаю;

ні ў я́кім ~дку — ни в ко́ем слу́чае;

у ~дку чаго́ — в слу́чае чего́;

у кра́йнім ~дку — в кра́йнем слу́чае;

у ле́пшым ~дку (ра́зе) — в лу́чшем слу́чае;

у адваро́тным ~дку — в проти́вном слу́чае

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мо́мант, -ту м., в разн. знач. моме́нт; (очень короткий промежуток времени — ещё) мгнове́ние ср.; миг;

урачы́сты м. — торже́ственный моме́нт;

зру́чны м. — удо́бный моме́нт;

м. сі́лы (іне́рцыі) — моме́нт си́лы (ине́рции);

наста́ў м. заці́шша — наступи́л моме́нт зати́шья;

адзі́н м. — одно́ мгнове́ние;

бягу́чы м. — теку́щий моме́нт;

магні́тны м. — магни́тный моме́нт;

у адзі́н м. — в мгнове́ние о́ка, в одно́ мгнове́ние, в оди́н миг;

на м. — на мгнове́ние, на миг; на мину́тку;

у той жа м. — в тот же миг;

ні на м. — ни на миг

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ка́пля ж.

1. ка́пля;

к. расы́ — ка́пля росы́;

2. только мн. ка́пли;

ані́савыя ~лі — ани́совые ка́пли;

3. разг. только ед. (малое количество чего-л.) ка́пля;

ні ~лі — ни ка́пли;

к. ў мо́ры — ка́пля в мо́ре;

к. за ~ляй — ка́пля за ка́плей;

к. ў ~лю — ка́пля в ка́плю;

да (апо́шняй) ~лі — до (после́дней) ка́пли;

да апо́шняй -лі крыві́ — до после́дней ка́пли кро́ви;

~лі ў рот не браць — ка́пли в рот не брать;

як дзве ~лі вады́ (падо́бны) — как две ка́пли воды́ (похо́ж)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)