змата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Матаючы, звіць у клубок, маток; наматаць на што‑н. Зматаць пражу ў клубок. Зматаць дрот. □ [Цясляр] падняў шнур з зямлі, хацеў, відаць, звязаць, але зматаў і адкінуў у бок. Ракітны.
2. Матаючы, зняць з чаго‑н.; разматаць. Зматаць бінт з пальца.
•••
Зматаць вулачкі (вуды) — спешна пакінуць якое‑н. месца. Калі ж працы жаданай дзе-небудзь паблізу не знойдзецца, думаў Кірыл, давядзецца зматаць вудачкі. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрыць, зрыю, зрыеш, зрые; зак., каго-што.
1. Скапаць, перакапаць лычом (пра жывёл). Свінні зрылі ўвесь выган.
2. Скапаць, пакрыць ямамі. Салдаты зрылі акопамі ўвесь узлесак. □ У гэтым баку і вёску, і сядзібы, і далёкае поле людзі звалі Ямскімі... Пайшлі ўсе, мусіць, ад месца, якое тут немаведама калі зрылі і перакапалі ў адны ямы. Пташнікаў.
3. Рыючы, капаючы, зраўняць з зямлёй. Але гісторыю не сцерці І горы гэтыя не зрыць! Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бытава́ць, ‑туе; незак.
Існаваць, мець пашырэнне, месца, быць вядомым. Колас ўжываў шмат слоў і выразаў, якія з аднолькавым правам бытуюць у рускай і беларускай мовах, але ніколі не рабіў штучных калек. Юрэвіч. Ва ўсім цяпер раскрываўся перад .. [Марынаю] новы сэнс, быццам усё, што жыло і бытавала навокал яе, стала раптам такім, якім павінна было быць заўсёды. Чорны. // Прадаўжаць існаваць. У Кушлянах да гэтага часу бытуе нямала вусных расказаў пра Францішка Багушэвіча. «Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́ціцца 1, мечуся, мецішся, меціцца; незак.
1. у каго-што і без дап. Цэліцца. Меціцца ў цэль.
2. Мець намер, намервацца зрабіць што‑н. Сядзібу нашу прыгледзеў сусед недалёкі, на ёй паставіць меціўся хату для зяця. Барадулін.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Намячацца. Брыгада не дайшла яшчэ да месца, дзе меціцца перашыўка палатна, як дождж лінуў нібы з вядра. Навуменка.
ме́ціцца 2, меціцца; незак.
Зал. да меціць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
днёўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. днёвак; ж.
Адпачынак днём (пры начных пераходах). На днёўку выбралі густы хмызнячок сярод поля — тут фашысты напэўна не стануць шукаць партызанаў. Новікаў. Усім загадалі захоўваць цішыню і не адыходзіць ад месца днёўкі. Мележ. // Дзённы адпачынак, сон (дзікіх жывёл, птушак). Зімой галодныя ваўкі за адну ноч праходзяць у пошуках здабычы некалькі дзесяткаў кіламетраў, але на днёўку вяртаюцца часта ў аблюбаваны імі пералесак. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меч, мяча, м.
Старадаўняя халодная зброя, падобная на вялікі нож, востры з абодвух бакоў. / у перан. ужыв. Дык чуйце, народы, ў паход на бандыта, На меч перакуйце свой плуг. Колас.
•••
Дамоклаў меч — пастаянная небяспека, пагроза (са старажытнага падання пра сіракузскага тырана Дыянісія, які ў час банкету пасадзіў на сваё месца зайздроснага Дамокла і павесіў над ім на конскім воласе меч).
Падняць меч гл. падняць.
Скрыжаваць мячы гл. скрыжаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надло́м, ‑у, м.
1. Надламанае месца. Надлом косці. Надлом бэлькі. □ — Так, так, — задумаўся Павел, — з вілкай нешта трэба рабіць. І запасной жа няма. От, фокус... Надлом, значыць. Гроднеў.
2. перан. Рэзкае аслабленне фізічных і душэўных сіл у выніку якога‑н. перажывання. Душэўны надлом. □ Пасля апошняга пасяджэння праўлення калгаса Дубель адчуў у душы нейкі надлом. Ермаловіч.
3. перан. Празмерная рэзкасць у праяўленні сваіх пачуццяў. Сказаць з надломам у голасе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назо́ла, ‑ы.
Разм.
1. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж. Той (тая), хто вельмі назаляе, дакучае. Ну, і назола ж ты! Лезці назолай у вочы. □ — Адчапіся, назола, едзь куды хочаш! Лынькоў. [Салдаты] не хацелі прызнаваць Клямта, пазіраючы на яго як на выскачку і назолу. Мележ.
2. ж. Дакука, назалянне. Конь так змучыўся.. ад балючай назолы аваднёў, што.. не мог нейкі час крануцца з месца. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; зак.
1. чаго. Прыкаціць нейкую колькасць чаго‑н. Накаціць бярвення.
2. што. Ускаціць што‑н. на якую‑н. паверхню. Накаціць камень на дошку.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); перан. Тое, што і накаціцца (у 3 знач.). Потым, за кароткай хвілінкаю наіўнай і нясмелай падазронасці, накоціць хваля пяшчотнасць і ўдзячнасці. Савіцкі.
4. што. Спец. Коцячы, вярнуць гармату на зыходнае месца пасля яе адкату ў выніку выстралу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падмыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Незак. да падмыць.
2. звычайна безас. Разм. Пра моцнае жаданне што‑н. рабіць (зрабіць). Але іншы раз .. [Ігнася] так і падмывала сарвацца з месца, з крыкам праімчацца ўздоўж платоў і збіць з ног якога-небудзь важнага сямікласніка. Чарнышэвіч. Азёр дзівосных бачыў я нямала, І калі чуў, як гучна славяць іх, Мяне часамі крыкнуць падмывала: «А вы да нас загляньце хоць на міг!». Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)