кліно́к, ‑нка, м.

1. Памянш. да клін (у 1, 2 і 4 знач.).

2. Вострая частка халоднай зброі; лязо. Таргаваць клінок. Клінок шаблі. // Пра кінжал, шаблю і пад. Грышка моцна сціснуў рукою востры клінок, які вісеў з правага боку. Чарот. Момант — і афіцэр выхватвае шаблю. Высока ўзняты бліскучы клінок і... чвяк. Афіцэрская шабля далёка ўбок адлятае, выбітая з рук мужыцкім бічом. Колас.

3. Трохвугольная торбачка для прыгатавання сыру. З толькі што выцягнутых з печы збанкоў адкідвала ў клінкі адтопленае малако Андрэіха. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натаўчы́, ‑таўку, ‑таўчэш, ‑таўчэ; ‑таўчом, ‑таўчаце; пр. натоўк, ‑таўкла, ‑ло; зак.

1. чаго. Стаўчы якую‑н. колькасць. Натаўчы солі. // Размяць, намяць. Натаўчы бульбы.

2. чаго. Збіць таўкачом скурку з зерня ў працэсе вырабу круп. Натаўчы проса.

3. чаго. Разм. Разбіць шмат чаго‑н. Натаўчы бутэлек.

4. каго-што, у што, каму. Разм. Набіць, збіць; надаваць. На Язэпа пазіралі, як на нейкага казачнага героя,.. які не пабаяўся старшыню натаўчы. Чарот. [Яўген:] — Нікуды я не пайду, пакуль морды яму не натоўпу як след. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасве́дчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. што, аб чым і з дадан. сказам. Сцвердзіць, пацвердзіць, засведчыць што‑н. Малання .. таксама пасведчыла, што свята сёння. Колас. Ёсць старыя прычыны для новай размовы, Зоры гэта пасведчаць нам лепей, чым словы. Куляшоў. Не сохі і не ветракі пасведчылі аб сіле — мы спадарожніка з рукі, як голуба, пусцілі. Вялюгін.

2. Выступіць у ролі сведкі. — Дык мяне ж вёска ведае, чый я і калі радзіўся... [Настуля] можа пасведчыць, — гаварыў хлапец, не разумеючы і сам, што казаць далей... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страло́к, ‑лка, м.

1. Той, хто ўмее страляць, хто страляе. Сярод дваровай чэлядзі быў зухаваты хлопец Максім, майстра на ўсе рукі, надзвычай меткі стралок, і пан трымаў яго сваім паляўнічым. Машара. Калі ж бывае вольны дзень, Дзе там спачын такой натуры. Хлапцоў на стрэльбішча вядзе [Аляксей], — Першы стралок і фізкультурнік. Чарот.

2. Ваеннаслужачы пяхотнага войска, узброены агнястрэльнай зброяй. Пачаў .. [Іван Якаўлеў] службу салдатам-стралком. «Беларусь». Галоўны з .. [дыверсантаў] быў асаджаны куляй выдатнага стралка радавога Бандарэнкі. Брыль. // Баец, які вядзе стрэльбу з танка або самалёта. Стралок-радыст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шапаце́ць, ‑пачу, ‑паціш, ‑паціць; незак.

Абзывацца шолахам; шумець чым‑н. сухім. Толькі дробныя кроплі дажджу шапацелі ў маладых таполевых лістках. Шахавец. Ціха журчала ў лозах вада, шапацеў леташні сухі чарот. Краўчанка. Вось і ліпень настаў. Наліваўся ячмень за ракою, шапацелі абапал дарогі аўсы. Грахоўскі. // чым. Утвараць шолах, шум. Шапацелі маладой лістотай бярозы і таполі на школьным двары. Навуменка. Зірнеш, і не верыцца, што не так даўно тут шапацела ніва спелымі каласамі пшаніцы. Пальчэўскі. / у вобразным ужыв. Шапаціць зялёным шоўкам Беларуская вясна. А. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сі́таўка ‘невялікая пералётная птушка атрада вераб’іных’ (ТСБМ), сі́таўка бе́лая ‘птушка Motacilla alba’ (Некр. і Байк.), сі́таўка ‘пліска’ (Янк. БП), сі́таўка, сы́таўка ‘тс’ (ЛА, 1), сы́таўка ‘тс’ (Сцяшк.), сыто́ўка ‘тс’ (Сл. ПЗБ), сі́тка ‘тс’ (Янк. 1; ЛА, 1; ПСл), ‘ластаўка-берагавулька’ (мазыр., Цыхун, вусн. паведамл.), сы́тка ‘пліска’ (Пятк. 2; Нар. Гом.; ст.-дар., Нар. сл.; пух., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), сі́точка ‘тс’ (ТС). Борысь (Etymologie, 131) параўноўвае з укр. си́тка, балг. си́пка ‘пліска; дзяцел, Picus minor’ і выказвае меркаванне пра паходжанне ад гукапераймання. Параўн. яшчэ ўкр. си́тівка, си́тка, си́точка ‘пліска белая’, для якіх ЕСУМ (5, 245) дапускае сувязь з си́то (гл. сіта), грунтуючыся на славац. mlynárik ‘тс’. Антропаў (Назв. птиц, 357) прапануе рэканструкцыю прасл. дыял. *sitъka < *sitъчарот’ (гл. сіт, сітнік, адносна якіх гл. Фасмер, 3, 628; Скок, 3, 245) па месцы гнездавання або звычайным біятопе птушак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ажыві́цца, ажыўлюся, ажывішся, ажывіцца; зак.

1. Ажыць, прачнуцца. Прырода ажывілася.

2. Зрабіцца больш ажыўленым, вясёлым, жыццярадасным. Заўважыўшы людзей, Раман ажывіўся і значна павесялеў. Колас. Людзі, высыпаўшы з душнага памяшкання, ажывіліся, абудзілі вуліцу смехам і гоманам. Дуброўскі.

3. Зрабіцца шумным, поўным руху, дзейнасці. Пасекі ажывіліся... Зусім новыя людзі насялілі іх. Чарот. Празвінеў лясны званок, І адразу ажывіўся, І на ўсе лады заліўся З краю ў край зялёны бор. Бачыла.

4. Зрабіцца больш актыўным; пайсці жывей, хутчэй. Работа гуртка адразу ажывілася, колькасць аматараў тэхнікі падвоілася. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арэо́л, ‑у, м.

1. Круг ззяння, бляску вакол светлавой кропкі, распаленага прадмета. Арэол Месяца. □ А яскравае сонца са сваіх праменяў саткала бліскуча-залацісты арэол над Пасекамі. Чарот. // Ззянне, якое малюецца па абразах, карцінах рэлігійнага зместу і пад. вакол галавы або над галавой бога ці святога як сімвал боскасці, святасці; німб.

2. перан.; чаго або які. Атмасфера славы, пашаны і пад., якая акружае каго‑, што‑н. Арэол славы, прыгажосці.

3. Спец. Светлая палоса, якая ўтвараецца на фатаграфічным здымку вакол ярка асветленых бліскучых прадметаў або тых, што свецяцца.

[Ад лац. aureolus — пазалочаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асла́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.

1. Пазбавіць каго‑, што‑н. яго былой сілы. [Камандзір:] — Справа ясная: раздзяліцца — гэта напалову аслабіць нашы сілы. Брыль.

2. Зменшыць сілу, ступень, напружанасць чаго‑н. Аслабіць дысцыпліну, рэжым, увагу. Аслабіць выхаваўчую работу.

3. Зрабіць не такім нацягнутым, не такім тугім. Аслабіць папругу. □ І зноў ляцець... Дуга хай звоніць, Пакуль конь лейцы не аслабіць. Чарот. Конь падаўся назад.. і аслабіў пастронкі. Чорны. // Зрабіць не такім напружаным. Дзяўчына.. намерылася пацягнуць вочап і раптам адумалася, аслабіла рукі. Мележ.

•••

Аслабіць гайкі — знізіць патрабаванні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бале́ць, ‑ліць; незак.

1. Выклікаць адчуванне фізічнага болю (пра якую‑н. частку цела). У Тарэнты пачынае балець галава, яму робіцца горача. Галавач. Кандрату Назарэўскаму балела рана на назе. Чорны. Эх, і цяжка касцом... рукі, плечы баляць... Чарот. / у безас. ужыв. Баліць у баку. □ Толькі пакутлівая грымаса застыла на.. [хлапчуковым] твары; відаць, яму вельмі балела. Марціновіч.

2. перан. Хваляваць, турбаваць. Цяпер тое, што баліць аднаму, трывожыць усіх, а што радуе грамаду — цешыць і аднаго. Бядуля. Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць. З нар.

•••

Душа баліць гл. душа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)