стру́нка ж., прям., перен. стру́нка;
◊ сла́бая с. — сла́бая стру́нка;
хадзі́ць па ~нцы — ходи́ть по стру́нке;
вы́цягнуцца ў ~нку — вы́тянуться в стру́нку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
туз I м., карт., перен. туз;
хадзі́ць з туза́ — ходи́ть с туза́;
фіна́нсавыя тузы́ — фина́нсовые тузы́
туз II м. (шлюпка) туз
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пату́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Час ад часу, злёгку тупаць. Патупваць ад марозу.
2. Хадзіць, тупаць туды-сюды, пахаджаць. Сярод дзяўчат і хлопцаў рупліва патупваў стары Васіль Тумаш, з блішчастай сякерай за поясам. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вышако́міцца ’ганарыцца, лічыць сябе вышэйшым за другіх’ (Бяльк.). Магчыма, ад прысл. *вышаком хадзіць, *вышаком насіць галаву, але гэта няпэўна. Гл. высокі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Таўпе́хацца ’блытацца пад нагамі’ (валож., Гіл.), ’таўхацца, хадзіць бязладна’ (Сцяшк. Сл.), ’пхацца, лазіць між натоўпу’ (Варл.). Аналагічна да папярэдняга слова, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
калясі́ць, каляшу, калясіш, калясіць; незак.
Разм. Хадзіць або ездзіць пятляючы, робячы кругі. Тыдзень ужо, як Піня не мог упарадкаваць як след коней, а калясіў па паляўнічай сцежцы Крайскім бокам. Пташнікаў. [Раманенка і шафёр] калясілі па гарадку, шукаючы патрэбную вуліцу. Шамякін. // Шмат ездзіць або хадзіць на розных мясцінах, у розных напрамках. Калясіць па свеце. □ Лявон Свірыдовіч, шафёр першага класа, адчуваў стомленасць. Паездка была нялёгкай. Чацвёра сутак калясілі яны па дарогах вобласці. Корбан. Шмат калясіў ты, разведчык, Многім няўдачам па зло, Там, дзе нагі чалавечай Можа зусім не было. Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лых — пра беганіну (мсцісл., Нар. лекс.), лы́хъць, лы́хтъць ’хадзіць’ (полац., там жа), лы́хаць ’шнырыць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да ла́хаць 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ля́таць, лята́ць ’лётаць’, ’хутка хадзіць’, ’скакаць (пра вавёрку)’ (Сл. ПЗБ). Да лётаць (гл.). Форма з націскным ля‑ пад уплывам польск. latać ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ *Пахаду́шкі, походу́шкі ’прасніца з днішчам’ (Уладз.). Не зусім ясна. Магчыма ад тпаход < пахаджаць < хадзіць (гл.) — з такой прасніцай хадзілі на папрадухі (вячоркі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пераха́джвацца (піріхаджывыцца) ’не несціся пэўны час (пра курыцу)’ (Юрч.). Да персі- і хадзіць (гл.), г. зн. не сядаць у гняздо, каб несціся.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)