непрыто́мнасць, ‑і, ж.

1. Страта прытомнасці, выкліканая хваравітым станам або душэўным узрушэннем. У непрытомнасці.. [Антаніна Мікалаеўна] асунулася на зямлю. Шчарбатаў. Паддубны быў у непрытомнасці. М. Ткачоў.

2. Крайняя ступень душэўнага ўзрушэння, пры якой траціцца здольнасць валодаць сабой. Хацелася [Тані] крыкнуць: «Хопіць!» Ды побач маці і Хімка, захлёбваючыся да непрытомнасці, мармыталі свае малітвы. Гроднеў. Іліко і Вано стаялі ў кутку, напалоханыя да непрытомнасці. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

памянша́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які служыць для памяншэння адлюстравання бачымых прадметаў. Памяншальнае шкло.

2. Спец. Звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць меншую велічыню прадмета або меншую ступень якасці. Памяншальны суфікс.

3. Які ўжываецца ў змененай, часам скарочанай форме пры звароце (аб уласных імёнах). — Ірачка! — Кудрыцкая ўсміхнулася: вельмі ж нечаканай здалася ёй гэта памяншальная форма ў вуснах Шэмета. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́ма, ‑ы, ж.

1. Першая ступень гамы, а таксама галоўны тон трохгучча.

2. Інтэрвал у межах адной ступені гукарада.

3. Вядучая партыя, якая выконваецца на адным з групы інструментаў у інструментальным ансамблі. // Асоба або інструмент, якія выконваюць вядучую партыю ў ансамблі.

4. Разм. Тое, што і прымадонна. Вядома, з першых жа спевак увесь ансамбль аднадушна прызнаў Тамару Асколкіну першай — прымай ансамбля. Ракітны.

[Ад лац. prima — першая.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энтузія́зм, ‑у, м.

Высокая ступень натхнення, захаплення, душэўны ўздым. Знімаючы паліто, Лабановіч спытаў Шырокага: — Але не баіцеся вы, Тарас Іванавіч, што прымаеце нас, адшчапенцаў, крамольнікаў, ды яшчэ з такім энтузіязмам? Колас. Поўныя энтузіязму, не спыняючыся ні перад якімі цяжкасцямі, яны [камсамольцы] прымалі самы актыўны і непасрэдны ўдзел у ажыццяўленні планаў індустрыялізацыі, у правядзенні калектывізацыі сельскай гаспадаркі, у вырашэнні задач культурнага будаўніцтва. Машэраў.

[Ад грэч. enthusiasmós — высокая ступень натхнення, душэўны ўздым.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пярэ́ж (пере́жъ) ’раней’, пярэ́жні (пере́жній) ’ранейшы, былы; пярэдні’ (Нас.), ст.-бел. перѣже (XIII ст., Карскі, 1, 248), переже ’раней, спачатку’ (Ст.-бел. лексікон), укр. періже, рус. прежде ’тс’ (з ц.-слав. прѣжде), ст.-слав. прѣжде. Ступень параўнання ад перад (гл.), першапачаткова *perdje (< perdъ), параўн. укр. передше ’тс’. Гл. Міклашыч, 241; Праабражэнскі, 2, 40; Фасмер, 3, 357; ЕСУМ, 4, 340.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́пкі ‘разварысты, рассыпісты’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Барад., Жыв. сл.), ‘даўкі (пра сыпкую, сухую ежу)’ (Ласт.), ‘несакавіты (пра ягады)’, ‘мяккі (пра снег)’ (Сл. ПЗБ). Укр. палес. со́пкий ‘тс’; усе да *съпъкъ; іншая ступень чаргавання кораня ў сыпаць (гл.). Параўн. стараж.-рус. съпъ ‘насып, узгорак, гара’, сопка, а таксама рассыпісты ‘сыпкі, разварысты’; гл. ЕСУМ, 5, 355.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэгі́стр, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

1. Спіс, пералік чаго-н., кніга для запісаў.

2. Ступень вышыні голасу, музычнага інструмента.

Бас — голас нізкага рэгістра.

3. У некаторых музычных інструментах: група труб або група язычковых аднолькавага тэмбру.

4. Род рэгулятара, размеркавальніка ў машынах і прыборах.

Р. каманд у ЭВМ.

5. Рад клавішаў у пішучай машынцы, у лічыльных і іншых машынах.

Верхні, ніжні р.

6. Назва дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе нагляд над будаўніцтвам і эксплуатацыяй суднаў.

Рачны р.

Марскі р.

|| прым. рэгі́стравы, -ая, -ае (да 1—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жа́га ’пякотка’ (гом., лун., Шатал.), жо́га (Мат. Гом., Бяльк.). Рус. арл., кур. жёга ’пякотка’, укр. жага́ ’смага’, чэш. žáha, в.-луж. žaha, славац. žáha (Калал, паводле Шафарыка, дае і žiaha), укр. зга́га ’смага, пякотка’, польск., н.-луж. zgaga, славац. zhaka, серб.-харв. zgȁga ’пякотка’; параўн. балг., макед. жега, серб.-харв. же̏га, ц.-слав. жєгꙗ ’спёка’. Бяссуфікснае, відаць, яшчэ прасл. утварэнне ад кораня žeg‑ (< *geg‑); магчыма, варыянт жа́га адлюстроўвае форму з а < ě < *e, а варыянт жо́га — форму з о < e < . Семантычны ход той самы, што і ў пякоткапячы. Махэк₂ (727) бачыць у žáha ступень *gōg‑; у гэтым выпадку патрабуе тлумачэння пераход *g > ; ступень *gōg‑ прадстаўлена ў формах тыпу згага. Голуб-Копечны (441), абапіраючыся на ст.-чэш. zháha, лічаць форму žáha пазнейшай, утворанай у выніку кантамінацыі zháhažhu. Гл. Мяркулава, ОЛА, 1974, 255–257. Гл. зґа́ґа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спрацава́насць 1, ‑і, ж.

1. Ступень зношанасці інструмента, механізма. Спрацаванасць разцоў.

2. Страта здароўя ад непамернай працы. Амаль ва ўсіх вобразах сялян падкрэслена толькі самае галоўнае: дачасная спрацаванасць, старасць, беднасць. Адамовіч.

спрацава́насць 2, ‑і, ж.

Узгодненасць у працы. [Шулікаў:] — Тут патрэбна спрацаванасць, трэба мець адчуванне рытму, бо саб’ешся з рытму — і замест таго, каб па кастылю ўдарыць, возьмеш ды і стукнеш па малатку свайго напарніка. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экста́з, ‑у, м.

Найвышэйшая ступень захаплення, пры якой чалавек даходзіць да самазабыцця; непрытомна-раз’юшаны стан. Буйства пажару знаходзіла жывое водгулле ў Цімохавай душы, пазнаваўшай цяпер вышэйшы экстаз радасці з поваду разбурэння.. гнязда яго адвечных класавых ворагаў. Колас. Алеся стаяла ў царкоўным хоры ў нейкім містычным экстазе і спявала велічныя харалы. Рамановіч. Голас дразда-белабровіка паступова ўзвышаўся.., а потым і наогул белабровік зайшоўся спевам найвышэйшага радаснага экстазу. Кірэенка.

[Грэч. ékstasīs — раз’юшанасць, захапленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)