Ме́цца ў словазлучэннях мецца‑сапрана ’жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і кантральта’, ме́цца‑тынта ’ручны спосаб гравіравання на метале’ (ТСБМ). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 84) з італ. mezzo ’сярэдні’ < лац. medius ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каньспосаб гарызантальнай кладкі бярвенняў у сцяне (без шула)’ (Клім.); кань і каняспосаб кладкі сцяны, пры якім бярвенні упускаюцца ў шула або ў паз’, ’паз у сцяне’ (Шуіпк.; луп. Шатал.; івац., пух. Жыв. сл.; ТС; КЭС, лаг.; навагр. Жыв. сл.; чэрв. Нар. лекс.), ’папярочная сцяна’ (ганц., пух., барыс. Сл. паўн.-зех.), пух. канявая сцяна ’перагародка з бярвенняў у хаце’, драг. каняванка ’сцяна, якая перагароджвае хату на дзве часткі’ (Нар. сл.), канявая сцяна ’сцяна з суцэльных бярвенняў ад вугла да вугла’ (Сцяшк.). Бел. рэгіяналізм кань паходзіць з прасл. tbkarib < tekati ’складваць бярвенні’, параўн. ст.-грэч. τυκίςω ’чашу каменне’, ст.-англ. dyn, duan ’ціснуць, штурхаць’, ст.-в.-ням. dühen ’прыціскаць’. Аб першаснай ступені будаўніцтва як пляценне агароджы (> складанне сцяны), гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 147 і інш. Параўн. яшчэ він. къмвия ’вільчык’ (Нар. сл.) як спосаб пляцення верха страхі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

элева́тарны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да элеватара (у 1 знач.). Элеватарнае абсталяванне.

2. Прызначаны для элеватара (у 2 знач.). Элеватарнае звяно. // Забяспечаны элеватарам. Элеватарная мыйка. // Які выконваецца пры дапамозе элеватара. Элеватарны спосаб здабычы торфу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ме́тад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Спосаб пазнання з’яў прыроды і грамадскага жыцця. Марксісцкі метад. Дыялектычны метад.

2. Прыём, сістэма прыёмаў у якой‑н. галіне дзейнасці. Пасеў рашылі правесці гнездавым метадам. Кулакоўскі. // Спосаб дзеяння, паводзін. Прыгледзеўшыся калісьці да Дразда, як той лёгка з дзяўчатамі жартуе, паспрабаваў гэтак зрабіць і Косця. На дзіва, ад яго слоў ніхто не смяяўся.. Ён паспрабаваў яшчэ раз — другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат. Карпюк.

•••

Метад замяшчэння (спец.) — метад вымярэння шляхам замены пэўнай велічыні ўжо вядомай роўнавялікай велічынёй.

[Грэч. methodos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кармле́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. карміць (у 1 знач.). Кармленне дзіцяці. □ Ішло вячэрняе кармленне, вішчалі парасяты, рохкалі свінні. Дуброўскі.

2. Гіст. Спосаб утрымання службовых асоб за кошт мясцовага насельніцтва на Русі да сярэдзіны 16 ст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стры́жка, ‑і, ДМ ‑жцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. стрыгчы (у 1 знач.).

2. Спосаб падстрыгання валасоў, форма прычоскі. Медная стрыжка. Стрыжка пад бокс.

•••

Нулявая стрыжка — стрыжка нагала.

Стрыжка купонаў — атрыманне рэнты, працэнтаў з каштоўных папер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Заса́да ’скрытае месца; спосаб, людзі, што выкарыстоўваюцца для нечаканага нападу’. Рус., укр. заса́да ’тс’, польск. zasada ’аснова, прынцып’, в.-луж. zasada ’аснова’, ’усаджванне за кімсьці, чымсьці’, чэш., славац. zásada ’аснова, прынцып’, ’пастка’, серб.-харв. за̑сада ’прынцып’, балг. заса̀да ’засада’. Ст.-рус. засада ’атрад войска для абароны ці нападу’ (XVI ст.). Бязафіксны назоўнік з тэматычным ‑а ад дзеяслова zasěsti (< za‑sěd‑ti, гл. сядзець) і чаргаваннем галоснага з далейшай спецыялізацыяй значэння: ’месца і людзі, што сядзяць у гэтым месцы для нечаканага нападу’ > ’спосаб такога нападу’. Лядзяева, Вестник МГУ, 1959, 4, 171; Шанскі, 2, З, 61.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

арпе́джыо,

1. прысл. Спец. Спосаб выканання акордаў, пры якім тоны, што іх складаюць, бяруцца не адначасова, а па чарзе, звычайна ад ніжняга да верхняга.

2. у адз. нескл.; мн. арпе́джыі, ‑яў, н. Сам акорд, які выконваецца гэтым спосабам.

[Іт. arpeggio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вя́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вязаць (у 1, 3 знач.).

2. Спосаб вязання. Ручная, машынная вязка.

3. Р мн. ‑зак. Звязак аднародных прадметаў, звязаны ахапак чаго‑н. Вязка галля. Вязка абаранкаў. Вязка травы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гладзь 1, ‑і, ж.

Роўная гладкая паверхня чаго‑н. Гідраплан застаўся адзін, лёгкі і белакрылы на сіняй гладзі бухты. Самуйлёнак. Скрозь лапкі хвоек і галінкі Сінела неба гладзь. Колас.

гладзь 2, ‑і, ж.

Спосаб вышывання шырокімі шчыльнымі шыўкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)