кармле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. карміць (у 1 знач.). Кармленне дзіцяці. □ Ішло вячэрняе кармленне, вішчалі парасяты, рохкалі свінні. Дуброўскі.
2. Гіст. Спосаб утрымання службовых асоб за кошт мясцовага насельніцтва на Русі да сярэдзіны 16 ст.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)