це́рам, ‑а, м.

У Старажытнай Русі — высокі баярскі або княжацкі дом у выглядзе вежы. Дачуўся полацкі князь пра красуню-Алёну і загадаў гайдукам забраць яе ў свой церам — хай служыць яму і спявае песні. Грахоўскі. // Пра высокі, прыгожы драўляны дом. Не дом — а церам адбудаваў. □ Будан — хоць і не церам — Ды ў радасць хадаку. Голуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ёлка, ‑і, ДМ ёлцы; Р мн. ёлак; ж.

1. Тое, што і елка. Пад ёлкамі шарэлі штодня і ніклі апошнія лапікі снегу. Лынькоў.

2. Елка, ссечаная і ўпрыгожаная к святу Новага года. Навагодняя ёлка. □ Каля ёлкі карагоды, Песні, гутарка жывая... Колас. // Пра дзіцячае навагодняе свята з песнямі, танцамі вакол упрыгожанай ёлкі. Пайсці ў школу на ёлку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаманлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які любіць пагаварыць; гаваркі, гаварлівы. Нейкім асаблівым чуццём .. [Мікалай] адчуў неабходнасць падпарадкавацца гэтаму вясёламу, гаманліваму хлопцу з яснымі вачамі. Шамякін. // Ажыўлены, шумны (пра натоўп, гурт людзей і пад.). Вунь, быццам вецер прашумеў, прамільгнула гаманлівая купка дзяўчат, і ўжо з ваколіцы даляцела задзірыстая прыпеўка. Марціновіч. // перан. Шумлівы, незмаўкальны. Над рачулкай гаманлівай Заводзяць песні салаўі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батра́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць батраку, уласцівы батраку; складаецца з батракоў. Батрацкі хлеб быў дужа горкі. Ты ўспамінаеш са слязой, Як жала, ткала, на вячоркі Хадзіла ў дом чужы зімой. Ляпёшкін. Слоў у песні нямнога, ды словы — простыя і горкія, як батрацкая доля. Брыль. [Селянін:] — А Сёмку-матроса, які быў у батрацкім камітэце, выдаў пан немцам. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфрэ́н, ‑а, м.

1. Радок або некалькі радкоў, якія паўтараюцца ў канцы кожнага куплета верша ці песні; прыпеў. Пасля таго як спявачка асабліва прачулена праспявала рэфрэнам «Мой харошы, сінявокі, ты адзіны...» — Сагура нечакана ўзняўся на ногі, разгублена замігаў вачыма і стаяў так, узрушаны. Ракітны.

2. У музычнай форме ронда — галоўная тэма, якая шматкратна паўтараецца ў чаргаванні з рознымі эпізодамі.

[Фр. refrain.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́кі, ‑аў; адз. няма.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. скакаць (у 6 знач.); танцы. Панна Ядвіга пусцілася ў скокі з сваім «кавалерам». Бядуля. І рогат, песні, скокі, смех Праз водгук у бары Звіняць у Малінаўцы маёй Да позняе пары. Русак.

•••

Скокі святога Віта — нервовая хвароба, пры якой назіраецца міжвольнае паторгванне мускулаў твару або якой‑н. часткі цела; харэя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

улады́ка, ‑і, м.

1. Архірэй, мітрапаліт. Духоўныя ўладыкі з’яўляліся не толькі буйнейшымі феадаламі-прыгоннікамі, але і пастаянна займаліся гандлёвай і ліхвярскай дзейнасцю. Алексютовіч.

2. Тое, што і уладар. І чуем песні, крык: «Уладыка свету — Праца. Хай згіне капітал, вайна яму! пажар!» Чарот. — Хто закон тут? Я закон! Я ўсяму ўладыка... — Хоча вымавіць Ціхон, Ды не вяжа лыка. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рабо́й ’усё з прыносаў, з прычындалля’ (Песні матчыны з Вушаччыны [у зап. Р. Барадуліна] // Полымя. 2000. № 10. С. 166). Параўн. макед. ро́бој ’частка кроснаў’. Няяснае слова. Наўрад ці звязана з рум. răboj ’палачка з нарэзкамі’, што параўноўваюць з чэш. rabuša ’расколатая на дзве часткі палачка, на якой зарэзамі адзначалі даўгі і пад.’, серб. ра̑бош, харв. rȃboš ’тс’, балг. рабо́ш ’тс’, польск. rowaś і інш. (гл. Махэк₂, 503; Скок, 3, 161).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рандаву́с фальк. ’каханак, палюбоўнік’: “Паехаў мой міленькі да млына / А я рандавуса наняла” (БНТ, Жарт. песні). Запазычанне (праз польскую?) з ням. Randezvous ’спатканне’, якое з франц. rendez‑vous ’спатканне, сустрэча, свіданак’ (< se rendre ’накіравацца, адазвацца на запрашэнне, сабрацца’), што служыла ў якасці загаду вайскоўцам для збору (Антропаў, БЛ, 45, 25; Фасмер, 3, 442; Сной₂, 602). Не выключана семантычнае збліжэнне з фармальна падобным ранда́р ’арандатар; карчмар’, гл. ранда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́сельнік ’спеўнік’ (Ян., Варл.), песіпьнік ’тс’ (Бяльк.), песільпік ’ахвотнік паспяваць’ (Юрч. СНЛ), песельнік ’выканаўца песень’ (Нар. Гом., Янк. Мат.), песельніца, песяльніца ’спявачка’ (калінк., Сл. ПЗБ; светлаг., Мат. Гом.; валож., Жыв. сл.), песільніца ’жанчына, якая мае добры голас і ахвоту спяваць’ (Варл.). З песеннік, песенніца < усх.-слав. тсенный ’які адносіцца да песні, музыкі’ < песня (гл.); распадабненне ‑нʼнʼ∼ пад уплывам распаўсюджанага суф. -ль//-, параўн. вясельны, пякельны і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)