Насаке́рыцца ’накіравацца, намерыцца нешта зрабіць (экспр.)’ (Цых.). Да сапёра ’дыял. сякера’; наўрад ці мае сувязь з серб.-харв. nasokėriti, nasökerim ’скрывіць, сагнуць’ (RHSJ); няяснага паходжання, магчыма, да *sokb, *sočiti ’паказваць’; параўн. балг. насика ’кірунак, напрамак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балбу́ка падскурная нарасць на целе або на кары дрэва’ (Нас.). Рус. дыял. (зах.) балбу́ка ’тс’. Утварэнне (з аугментатыўным суфіксам ‑ука) ад асновы балб‑ (не вельмі яснага паходжання, параўн. балбе́рка), якая служыць для абазначэння круглых прадметаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́тка ’палка з увагнаным у канец вострым цвічком (ужывалася як паганялка для валоў)’ (Арх. Бяльк., слонім.). Бясспрэчна, з *бод‑ка (да bod‑ ’басці, калоць’). Іншага паходжання ст.-бел. ботка ’рыбалоўная прылада’ (< польск. botka; Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кічу́к ’начынены мясам страўнік’ (Вешт., ТС). Абсалютны сінонім да кіндзюк (гл.). Калі лічыць гэтыя словы аднаго паходжання, цяжка вытлумачыць фанетычныя змены (кіндзюк > *кідзюк > *кіцюк > *кічук). Трэба памятаць, што дакладная цюркская крыніца для кіндзюк таксама адсутнічае.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашты́рыць, вы́штырыць, прашты́рыць, шты́рыць ’гнаць; выганяць, выправоджваць сілай’ (дзярж., Нар. лекс.). Лексема шты́рыць генетычна роднасная з такімі, як (вы‑)турыць, штурхаць, рус. торкать ’штурхаць, біць’, якія да прасл. tъrk-, stъrk- гукапераймальнага паходжання (Фасмер, 4, 83).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плебе́й ’чалавек ніжэйшага саслоўя (у Рыме), чалавек не арыстакратычнага паходжання’ (ТСБМ), ст.-бел. плебей, плебеусъ, плебеушъ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. plebejusz, plebejus, якія з лац. plēbēius ’простанародны, просты, беспародны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 26).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пунсо́вы ’ярка-чырвоны’ (ТСБМ), рус. пунцо́вый ’тс’. Праз польск. ponsowy, pąsowy ’тс’ ад франц. ponceau ’палявы мак, колер яго кветак’, ст.-франц. poncel ’тс’ (няяснага паходжання, магчыма, ад ponceau, poncel ’масток’, гл. Банькоўскі, 2, 521).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скацу́к ‘блыха’ (Сцяшк.; карэліц., Шатал., ЛА, 1). Да скака́ць, скочыць з суф. ‑ук, які ўтварае назвы жывых істот паводле ўласцівага ім дзеяння (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 78); ‑ц‑, відаць, экспрэсіўнага паходжання або пад уплывам пацук.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́хкаць ’стукаць’, ’страляць (пра аўтаматычную зброю)’; ’пульсаваць, моцна біцца (пра сэрца)’, ’пра шум (у галаве, вушах і пад.)’ (ТСБМ), ’моцна біцца (пра сэрца)’ (навагр., З нар. сл.). Укр. та́хкати ’стукаць’. Гукапераймальнага паходжання, гл. тах, татах.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́бліць ‘ісці ўпэўнена’ (мёрск., Нар. лекс., Бел. дыял. 1), параўн. яшчэ аргат. ‘futuere’ (Лукашанец, Сацыял.), магчыма, да тыбель, гл. Экспрэсіўны дзеяслоў няяснага паходжання, магчыма, балтызм, параўн. літ. dỹbinti ‘ісці, крочыць (вялікімі крокамі)’, параўн. дыбаць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)