отде́льный
1. (обособленный) асо́бны;
отде́льная ко́мната асо́бны пако́й;
2. (единичный) паасо́бны; (некоторый) некато́ры;
в ка́ждом отде́льном слу́чае у ко́жным паасо́бным вы́падку;
3. (самостоятельный) асо́бны;
отде́льный батальо́н асо́бны батальён.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адвячо́рак, ‑рка, м.
Перадвячэрні час. Сінім снежным адвячоркам Грыбок хадзіў ад акна да акна па сяле, загадваў ісці .. на сход. Мележ. Заходзіла сонца, але ўжо на самым захадзе яно сцьмела, і адвячорак спахмурнеў. Чорны. Быў ранні адвячорак. Яшчэ недзе прыветліва свяціла сонца. А пакой ужо напоўніўся змрокам. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прафе́сарскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прафесара. Прафесарскае званне. // Такі, як у прафесара, уласцівы прафесару. Пісар быў чалавек сярэдніх год і меў прафесарскі выгляд — строгі, сур’ёзны і нават сярдзіты. Колас.
2. у знач. наз. прафе́сарская, ‑ай, ж. Пакой для адпачынку выкладчыкаў у памяшканні вышэйшай навучальнай установы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарони́ть сов.
1. разг. (бросить) кі́нуць; (забросить) закі́нуць;
со́лнце зарони́ло лучи́ в ко́мнату со́нца кі́нула про́мні ў пако́й;
2. (вызвать, возбудить) пасе́яць, вы́клікаць, узбудзі́ць;
зарони́ть сомне́ние пасе́яць (вы́клікаць) сумне́нне;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ва́нна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Вялікая прадаўгаватая пасудзіна для мыцця, купання.
Мыцца ў ванне.
2. Мыццё ці лячэнне ў такой пасудзіне.
Прыняць ванну.
Лячэбныя ванны.
3. перан. Лячэнне ўздзеяннем чаго-н. (вады, паветра, сонца) на цела.
Сонечныя ванны.
4. У тэхніцы: пасудзіна рознай формы і памеру для вадкасці, у якую апускаюць розныя прадметы пры іх апрацоўцы.
Фарбавальная в.
|| памянш. ва́нначка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 і 4 знач.).
|| прым. ва́нны, -ая, -ае.
В. пакой або ванная (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
білья́рдны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да більярда. Більярдны кій. Більярдны шар. Більярдны стол.
2. у знач. наз. білья́рдная, ‑ай, ж. Пакой для гульні ў більярд. У гэтую восень будуць гатовы да перасадкі сорак тысяч прышчэпаў. Далей — клуб: зала месцаў так на чатырыста, са сталай гукавой кінаўстаноўкай,.. бібліятэка, більярдная... Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыхо́жая, ‑ай, ж.
Першы нежылы пакой пры ўваходзе ў кватэру, дзе звычайна знімаюць верхняе адзенне; пярэдняя. Невялікая двухкапеечная царкоўная свечачка цьмяна асвятляла прыхожую. Колас. Пакрысе прадавец білетаў улез у калідор, потым апынуўся ў прыхожай і, урэшце, — у бакоўцы механіка. Быкаў. Серафіма стрымана смяялася, кідаючы вачамі на вешалку ў прыхожай. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
руба́шка, ‑і, ДМ ‑ншы; Р мн. ‑шак; ж.
1. Тое, што і кашуля. Стары таксама падняўся, міжвольна абцягнуў рубашку, без патрэбы паправіў на стале бялюткі абрус, прагнаў з лавы ката. Васілевіч. Раечка ўсхапілася і ў адной рубашцы ўвалілася ў суседні пакой. Лобан.
2. Спец. Верхні слой чаго‑н. Рубашка катла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святлі́ца, ‑ы, ж.
Уст. Светлы, чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей. Гэтая прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была кватэрай Сашы. Шамякін. Пасядзела на кухні ў кутку з дзіцём я — не пусцілі ў святліцу бацькі. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суравы́, ‑ая, ‑ое.
1. Грубы, нябелены (пра тканіну, ніткі і пад.). Мех быў новы, з суравога палатна. Пташнікаў. // Зроблены з грубай нябеленай тканіны. Суравы абрус. □ На дварэ днела; шэрае святло прабівалася ў .. пакой [Наталі] праз шчыльную суравую фіранку. Гартны.
2. Абл. Сыры. [Антось:] — Вось глядзі: агуркі суравыя і маласольныя — колькі хочаш. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)