зага́дкавы, ‑ая, ‑ае.
Незразумелы, непазнаны, таямнічы. Загадкавы чалавек. Загадкавыя паводзіны. □ Загадкавая ўсмешка даўно сышла з начальніцкага твару, пасур’ёзнеў ён, нахмурыўся. Лынькоў. Гэта былі ўжо не кусты і не дрэўцы, а загадкавыя белыя здані, ні на, што не падобныя. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалапу́цтва, ‑а, н.
Разм. Уласцівасць шалапутнага; паводзіны, учынкі шалапута. Ледзь-ледзь прымусіла скончыць дзесяць класаў. На працы доўга не заседжваецца, скача з месца на месца, выбірае, дзе менш угінацца трэба... Прычынай такога Ірчынага шалапуцтва Галя лічыла яе прыгажосць. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непасрэ́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць непасрэднага; натуральнасць. Непасрэднасць пачуццяў. □ Гады, што аддзяляюць нас ад падзей мінулага, аслабляюць непасрэднасць эмацыянальных адносін да іх. Перкін. // Непасрэдны характар, непасрэдныя паводзіны. Юнацкая непасрэднасць. □ [Голас], здавалася, вось-вось.. сарвецца. Але колькі ў ім было непасрэднасці, шчырасці, замілавання! Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бла́зенства, ‑а, н.
Разм. Паводзіны, учынкі блазна (у 2 знач.); блазнаванне, крыўлянне. За нязграбнымі жартамі Гаранькі хавалася нешта большае, чымся простае блазенства. Савіцкі. Шыковіч.. штосьці вельмі важнае ўпусціў, недагледзеў у выхаваны сына, не падаючы сур’ёзнага значэння яго стыляжніцтву, блазенству. Дзюбайла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзіця́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць, паводзіны, учынкі, характэрныя дзецям. Маці — у просценькай сукенцы, бландзінка з далікатнымі рысамі твару і слядамі дзіцячасці ў гэтых рысах. Брыль. У вачах у.. [Евы] ужо не было і следу нядаўняе дзіцячасці — гэта быў позірк сталага чалавека. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаво́льства, ‑а, н.
1. Схільнасць рабіць што‑н. па сваёй волі, не лічачыся з іншымі. Нават нязначнае самавольства ці адступленне ад загаду могуць сарваць справу. Кулакоўскі.
2. Самавольныя паводзіны; самавольны ўчынак. Пасля гэтага Арцём Іванавіч стаў нават ганарыцца самавольствам сына. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фіска́льства, ‑а, н.
1. Гіст. Дзейнасць фіскала (у 1 знач.).
2. перан. Паводзіны фіскала (у 2 знач.); паклёпніцтва. Зараз .. [Жыгоцкаму] чамусьці здалося, што калі ён зойдзе цяпер са скаргай на Лебедзева, Мешчаракоў абавязкова ўспрыме яе не інакш як звычайнае фіскальства. Мехаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спусто́шыць, -шу, -шыш, -шыць; -шаны; зак.
1. што. Зруйнаваць, нанесці матэрыяльныя страты.
Вайна спустошыла гарады і вёскі.
2. перан., каго-што. Пазбавіць маральных сіл, зрабіць няздольным да актыўнага жыцця.
Амаральныя паводзіны спустошылі жыццё гэтага чалавека.
3. што. Пра глебу: зрабіць неўрадлівай.
Безгаспадарчыя адносіны спустошылі глебу.
|| незак. спусташа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і спусто́шваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. спусташэ́нне, -я, н. і спусто́шванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
недарэ́чнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць недарэчнага. Раман разумеў усю недарэчнасць.. [папрокаў], але нічога іншага сказаць не мог. Чарнышэвіч.
2. Недарэчны ўчынак, думка, паводзіны і пад. У рамястве .. [Васіль] быў вельмі здатным.., а ў гаспадарскіх справах часта спатыкаўся, меў шмат усякіх промахаў і ўсякіх недарэчнасць. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развя́зны, ‑ая, ‑ае.
Празмерна вольны, бесцырымонны (пра чалавека і яго паводзіны, абыходжанне). Гаварыў .. [хлопец] развязным тонам, на нейкім жаргоне і з разлікам, што навокал яго слухаюць. Карпюк. Між тым, Славік вырас грубым, развязным, самалюбівым хлопцам без ясных ідэалаў, без веры, без працоўных навыкаў. «Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)