пацямне́лы, ‑ая, ‑ае.

Які пацямнеў, стаў цёмным. Моўчкі, нібы запамінаючы, .. [Алесь] сядзеў перад карцінай у пацямнелай ад часу раме. Караткевіч. У лесе і ў палях пачынала цямнець, шэры асенні вечар борзда апускаўся на зямлю; разам з ім і нейкі смутак лажыўся на гэтыя пацямнелыя далі. Колас. Яго крыху пацямнелыя за восень і зіму валасы рассыпаліся на два бакі і падалі на лоб. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камя́к, ‑а, м.

Сціснуты, змяты або злеплены ў адно кавалак якой‑н. мяккай, рыхлай масы. Камяк снегу. Камяк гразі. □ Лямеш глыбока нырнуў у зямлю, выварочваючы яе набок рассыпчатымі камякамі. Гартны. Сам Іванок ляжаў у сваім логаве, змяўшы нагамі даматканую коўдру і збіўшы падушку ў нейкі брудны камяк. Колас. // перан. Пра спазмы ў горле. У горле засеў горкі камяк.

•••

Першы блін камяком гл. блін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

караву́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., каго-што і без дап.

1. Ахоўваць, вартаваць. Каравуліць лес. Каравуліць дабро. □ — Гэта дог наш, не бойся... Ён каравуліць наш сон... Лынькоў.

2. Разм. Падпільноўваць, чакаць каго‑, што‑н. — Я тут, сынок, вечарам пошту атрымаў, — Еўдакім нявесела ўсміхнуўся. — У весніцах запіску знайшоў. Нейкі гад падсунуў. Пагражаюць расквітацца са мной. Дык не сплю вось, каравулю. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адцягну́цца, ‑цягнуся, ‑цягнешся, ‑цягнецца; зак.

1. Павольна адысці, ад’ехаць убок. Абоз адцягнуўся ад вёскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адвіснуць пад цяжарам. Галіна аднаго дрэва на самай дарозе адцягнулася ўніз. Чорны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адкласціся на пазнейшы час. Ад’езд адцягнуўся. □ [Люба] узрадавалася .. званку: нехта ідзе, і хоць на Нейкі час адцягнецца немінуча-непрыемная размова. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ражо́н, ‑жна, м.

Завостраны кій. З тонкім нечалавечым віскам кідаецца [Цімафей Міронавіч] у качарэжнік, хапае там нейкі ражон і замахваецца ім на жонку. Зарэцкі. // Драўляны ці металічны стрыжань, на якім смажаць мяса, сала над агнём. Канапасы пяклі бульбу, смажылі на ражнах сала. Чарнышэвіч. Оція Гвічыя, які выстругваў ражны, намерваючыся смажыць свой паляўнічы трафей, пакінуў работу. Самуйлёнак.

•••

Лезці (перціся) на ражон гл. лезці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сервіту́т, ‑у, М ‑туце, м.

У антычным, феадальным і капіталістычным грамадстве — права карыстацца чужой уласнасцю ў пэўных межах; а таксама права на абмежаванне ўласніка ў пэўных адносінах. Зямельны сервітут. □ Зацвярджаўся нейкі панскі прыхвасцень грамадскім солтысам або яшчэ якой шышкай, адбіраў пан у вёскі сервітут на выган. Машара.

•••

Міжнародны сервітут — абмежаванне ўлады якой‑н. дзяржавы над якой‑н. тэрыторыяй на карысць іншай дзяржавы.

[Ад лац. servitus, servitutis — павіннасць, падначаленасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., што і чаго.

Набыць якую‑н. суму грошай ад продажу чаго‑н.; выручыць. З дому грошай Ганьцы не даюць. Няма з чаго ўзяць, няма ўтаргаваць з чаго. Васілевіч. Рамізнік, стрэўшы Палуту з травою, нічога не кажучы, адкупіў у яе абодва мяшкі і яшчэ нават падзякаваў.. — Дзякуй богу, утаргавала і хопіць для мяне на нейкі час. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этыке́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Наклейка, ярлык на чым‑н. (тавары, упакоўцы і пад.) з абазначэннем назвы тавару, цаны, сорту і інш. Усцім ласа глядзеў на Андрэя, які ўзяў з Усцімавых рук пляшку і ўголас прачытаў на этыкетцы: «Каньяк». Сабаленка. На карабку.. [Валік] убачыў незнаёмую этыкетку: на зялёным полі белы кружок, а ў гм нейкі малюнак. Жычка.

[Фр. étiquette.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ты́ква ‘від гародніны’ (Бес.), ‘посуд з гліны для алею’ (Ян.). Параўн. укр. ти́ква, ти́квиця ‘гарбуз’, ‘пасудзіна для вады, віна’; рус. ты́ква ‘гарбуз’, стараж.-рус. тыкы, тыкъвь, тыкъва, ц.-слав. тыкы, тыковь, тыкъве ‘тс’, польск. tykwa (zwyczajna) ‘гарлянка, Lagenaria vulgaris Ser.’, старое польск. таксама tykwia ‘тс’; ст.-польск. (XV ст.) tykwaнейкі сорт груш’, ‘гарлянка’, ‘гурок, Cucumis sativus’, tykwa (włoska) ‘кавун, Citrullus vulg.’, каш. tëka, tëkva ‘вялікія прадаўгаватыя грушы’, славін. tëka ‘сорт асенніх груш’, чэш. tykev, мар. tykva ‘гарбуз’, славац. tekvica ‘тс’, ‘кабачок’; славен. tȋkva ‘гарбуз’, перан. ‘мазгаўня’, ‘бутэлька’, tikváča ‘чэрап’, tikveníca ‘сорт груш’, tȋkvešnicaнейкі сорт яблык’; харв. tȉkva, серб. ти̏ква ‘гарлянка’, ‘гарбуз’, ‘сасуд з гарбуза’, ‘сіфон для набірання віна з бочкі’, перан. ‘дурная мазгаўня’; макед. тиква ‘гарбуз’, ‘дурань’, балг. тѝква ‘тс’. Дапускаецца прасл. *tyky, *tykъve (якое не зусім яснае этымалагічна) ‘гарлянка’, ‘гарбуз’ ці падобныя да іх расліны, што паходзяць з паўднёвых краін. Назва, прынятая славянамі, магчыма, базіруецца на даіндаеўрапейскай (пелазгійскай) назве, роднаснай той назве, да якой узыходзяць ст.-грэч. σικύα ‘гарлянка, Lagenaria vulgatis’, σίκυος, σικός ‘гурок’, ‘дзікі гурок, Ecbarium elaterium’, лац. cucumis, cucumeris ‘тс’ (SEK, 5, 143; Бязлай, 4, 180), ficus, арм. t‘uz ‘тс’ (Фасмер, 4, 130; Гиндин, ЭИРЯ, 2, 1961, 88); Скок (3, 469) прыцягвае сюды яшчэ італ. zucca ‘гарбуз’, франц. дыял. tüko ‘тс’. Іліч-Світыч (ЭИРЯ, 1, 21) выказвае ідэю аб славянскім паходжанні слова тыква, супастаўляючы яго з *tykati ‘тыкаць’, *tyky ‘тычкі, слупы’, матывуючы тым, што гарбузы сеяліся ўздоўж платоў, за якія яны чапляліся, і віселі на іх. Агляд версій гл. ESJSt, 17, 1002; Арол, 4, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падко́п, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падкапа́ць (у 1 знач.) і падкапацца.

2. Падземны ход. План узадраць падлогу і зрабіць падкоп адпадаў. Колас.

3. часцей мн. (падко́пы, ‑аў); перан. Разм. Інтрыгі з мэтай пашкодзіць каму‑н. Падкопы імперыялістаў. □ А нарэшце, чаму.. [Гукану] здаецца, што запіска Яраша — нейкі падкоп пад яго, старшыню гарсавета? Яраш з суровай крытыкай выступаў на сесіі яшчэ гады два назад. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)