цёмна,
1. Прысл. да цёмны (у 1–6 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць святла або недастатковасць асвятлення дзе‑н. Ядвіся зірнула на вокны кватэры настаўніка. Там цёмна і страшна, бо пуста. Колас. Машына як у нару кінулася: і з правага боку цёмна, і з левага боку цёмна,.. толькі снапок святла ад фараў лізаў лужыны на дарозе. Лобан.
3. перан.; безас. у знач. вык. Пра змрочны, цяжкі настрой. На душы .. [Казіка] стала пуста і цёмна. Чарнышэвіч.
•••
Цёмна хоць вока выкалі гл. выкалаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ртить несов., в разн. знач. псава́ць;
по́ртить желу́док псава́ць жыво́т;
по́ртить зре́ние псава́ць во́чы (зрок);
по́ртить аппети́т псава́ць апеты́т;
по́ртить настрое́ние кому́-л. псава́ць настро́й каму́-не́будзь;
по́ртить себе́ не́рвы разг. псава́ць сабе́ не́рвы;
◊
по́ртить кровь псава́ць кроў;
по́ртить ма́рку псава́ць ма́рку;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
хілі́ць, хілю́, хі́ліш, хі́ліць; незак.
1. што. Прыгінаць уніз, нахіляць.
Вецер хіліць бярозку да зямлі.
2. што. Нахіляць набок.
Вецер хіліў лодку.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каго-што і безас. Ахопліваць, адольваць каго-н. (пра сон, дрымоту).
Яго хіліць сон.
Дзяцей хіліла на дрымоту.
4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., на што. Хіліцца, набліжацца да чаго-н.
Хіліла (безас.) ужо на вечар.
5. перан., што да чаго, куды і без дап. Накіроўваць да чаго-н. (думку, справу і пад.).
Было зразумела, куды ён хіліць гутарку.
6. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго да каго-чаго. Прыцягваць, вабіць; гарнуць, цягнуць.
Сумны настрой не хіліў да песень.
Яго хіліла (безас.) да навукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пага́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пагас, ‑ла і пагаснуў, ‑нула; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць гарэць, свяціць, свяціцца; затухнуць. Ліхтар пагас. Пагасла святло. □ Выгарала датла і пагасла вогнішча. Бажко. // Перастаць адлюстроўваць, адбіваць. Сонца схавалася за ўзгоркам, пагаслі шыбы. Шамякін.
2. перан. Страціць бляск, жвавасць (пра вочы, позірк і пад.). Позірк пагас. □ «Грозныя» аганькі ў Маніных вачах пагаслі. Пестрак. // Страціць настрой, стаць абыякавым. Вейкі ў Лёдзі ўздрыгнулі, і яна быццам пагасла. Карпаў.
3. перан. Знікнуць; аслабець. Не, не пагасне ніколі — Ленінскай праўды святло. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены ўстойлівасці, цвёрдай апоры; хісткі. Скакалі [людзі] па куп’і, спатыкаліся на найбольш хісткія, няўстойлівыя купіны,.. выбіраліся зноў і зноў упарта ішлі наперад. Брыль. Гром і маланка чаргаваліся раз-пораз, шалёны вецер гатоў быў перавярнуць няўстойлівы павільён. Дамашэвіч.
2. Які часта мяняецца, непастаянны. Няўстойлівая пагода.
3. перан. Які лёгка паддаецца якім‑н. уплывам, нястойкі ў сваіх поглядах, перакананнях. Сын зноў капрызіць. Ён добры, але няўстойлівы і бязвольны. Караткевіч. // Які ўласцівы такому чалавеку. Няўстойлівы характар. □ [Мельнік] натуру меў няўстойлівую: часта добры настрой змяняўся ўспышкамі гневу. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засяро́джаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад засяродзіць.
2. у знач. прым. Накіраваны, звернуты поўнасцю на што‑н. адно. Засяроджаныя думкі. Засяроджаны погляд. // Які займае, захапляе чалавека цалкам (пра пачуцці, настрой і пад.).
3. у знач. прым. Цалкам паглыблены ў свае думкі, справу (пра чалавека). Сама Аксана была ўжо не тая — вясёлая, гуллівая, а задумлівая, засяроджаная. Сачанка. Міхась быў засяроджаны і пануры: у лесе ён пасварыўся з аб’ездчыкам. Савіцкі. // Які выражае паглыбленасць у свае думкі, справу. Засяроджаны выгляд. □ Бялявы твар .. [дзяўчыны] засяроджаны, яна слухае сяброўку. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разве́яць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.
Разнесці ў розныя бакі (ветрам); пусціць па ветры. Ветрык развеяў туман, перастала імжыць. П. Ткачоў. Каля плёсу віхор падхапіў шматкі сухога сена, падняў іх угару і развеяў. Федасеенка. // перан. Рассеяць, знішчыць, разагнаць. Развеяць трывогу. □ Пачуўся ўсплёск, успыхнула злосць у душы рыбака, а злосць гэтую развеяў звонкі дзявочы смех. Брыль. Каб як-небудзь развеяць сумны настрой, Максім спытаў у Сяргея: — Як табе тут жывецца ў горадзе? Машара. Нясмелы агеньчык развеяў паўзмрок, і хата зноў стала пустой і ціхай. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гу́мар, ‑у, м.
1. Здольнасць заўважыць і паказаць у камічнай, дабрадушна-смешнай форме чые‑н. слабасці, недахопы. Чалавек з гумарам. □ Брыгадзір расказвае пра хлопца з яўным замілаваннем, з гэткім харошым задушэўным гумарам. Дадзіёмаў.
2. Мастацкі прыём у творах літаратуры і мастацтва, заснаваны на паказе чаго‑н. у камічнай, дабрадушна-смешнай форме, а таксама літаратурны або мастацкі твор, заснаваны на гэтым прыёме. Аддзел сатыры і гумару ў газеце.
3. Настрой, гумор. Князь насупіўся, што кухар папсаваў яму добры гумар. Гарэцкі. Пан Крулеўскі не мог захаваць свайго добрага гумару. Колас.
[Англ. humour.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вярну́цца 1, вярнуся, вернешся, вернецца; зак.
1. Прыйсці, прыехаць назад у тое месца, адкуль выйшаў, выехаў. Партызаны, Напэўна, пайшлі на заданне і яшчэ не вярнуліся з цяжкага бою. Свірка. У пошуках спосабу жыць гэта сям’я на некалькі год трапіла На Далёкі Усход, пасля зноў вярнулася ў Беларусь. Чорны. // перан. Зноў з’явіцца, узнікнуць (пра пачуцці, настрой і пад.). Пакуль Стары распранаўся, начлежнік вадзіў вачамі за яго павольнымі, важнымі рухамі, і ўчарашняе прыкрае пачуццё вярнулася зноў. Брыль.
2. Зноў заняцца ранейшай справай. Вярнуцца да сваёй пастаяннай работы.
вярну́цца 2, вернецца; незак.
Разм. Нахіляцца на бок. Човен вернецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здабы́так, ‑тку, м.
1. Маёмасць, уласнасць. З агнём і дымам пусцілі партызаны панскія здабыткі. Лынькоў. // перан. Тое, што непадзельна стала чыім‑н. набыткам. Творчасць вялікага польскага паэта Адама Міцкевіча стала здабыткам сусветнай культуры. Лойка.
2. Дасягненні ў развіцці чаго‑н. З імем К. Крапівы звязан росквіт байкі ў нашай літаратуры, яе найбольшыя здабыткі ў гэтым жанры. Казека. Змітрок Бядуля ўзбагаціў беларускую літаратуру сапраўднымі мастацкім здабыткамі. Каваленка.
3. Здабытая рэч, прадмет і пад. Філасофскі настрой [дзеда Талаша] змяніўся практычнымі разважаннямі. І кабан і воўк — каштоўны здабытак. Колас.
4. Лік, атрыманы пасля множання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)