Двая́кі ’дваякі’ (БРС). Рус. двоя́кий, укр. двоя́кий, чэш. dvojaký, серб.-харв. дво̏јак, балг. двоя́к. Прасл. утварэнне суфіксам ‑akъ ад лічэбніка *d(ъ)vojь < *dъvaдва’. Гл. Фасмер, 1, 489; Трубачоў, Эт. сл., 5, 190–191.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Стагно́ту, стогно́ту прысл. ‘дзе там; чорта з два’ (Клім.). Укр. палес. стогно́ту ‘тс’. Няясна. Магчыма, эліпс выразу стогноту табе, дзе стогнота да стагнаць (гл.). Параўн. адна трасца ‘ўсё адно’, трасца на яго галаву і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

протарато́рить сов., разг., в разн. знач. пралапата́ць; (проболтать) прабалбата́ць;

протарато́рил что́-то пралапата́ў не́шта;

протарато́рить два часа́ пралапата́ць (прабалбата́ць) дзве гадзі́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поши́ть сов., в разн. знач. пашы́ць, (долго, много, неоднократно) папашыва́ць, папашы́ць;

поши́ть два часа́ пашы́ць дзве гадзі́ны;

поши́ть пиджа́к пашы́ць пінжа́к.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

праваля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Разм.

1. Правесці некаторы час лежачы, валяючыся. Непаваротлівы і ляны,.. [Алесь] цэлы дзень можа праваляцца на мурагу ў цяні. Ваданосаў. // Праляжаць некаторы час хворым. Тыдні два праваляўся ў пасцелі Васіль Бусыга пасля с[у]тычкі з Саўкам Мільгуном. Колас.

2. Праляжаць некаторы час забытага, непатрэбным. Капуста правалялася на базе, мусіць, месяцы са два. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

во́сем, васьмі, Т васьмю, ліч. кольк.

Лік і лічба 8. Да васьмі дадаць два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 8. Восем рублёў. Восем працэнтаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кастру́ля, ‑і, ж.

Металічная пасудзіна, звычайна цыліндрычнай формы, для прыгатавання ежы. На прыпечку перад засланкай цямнеліся два невялікія чыгункі і алюмініевая каструля. Паслядовіч.

[Ад ням. Kasserolle.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плытаго́н, ‑а, м.

Рабочы, які займаецца сплавам плытоў. Міхась сядзеў па-ранейшаму ў канцы плыта, дзе завіхаліся ля доўгага вясла два плытагоны. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.

Ваяваць некаторы час. Два гады ўжо праваяваў .. [Візэнер].. Але ніколі яшчэ смерць не была так блізка ад яго. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцьсо́т, пяцісот, Д пяцістам, Т пяццюстамі, ліч. кольк.

Лік і лічба 500. Пяцьсот падзяліць на два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 500. Пяцьсот студэнтаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)