пру́сы, ‑аў; адз. прус, ‑а, м.
Група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора паміж ніжнім цячэннем рэк Віслы і Нёмана і былі заваяваны ў 13 ст. нямецкімі рыцарамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохмато́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае чатыры маторы, з чатырма маторамі. Летняй ноччу на чатырохматорным амерыканскія бамбардзіроўшчыку без апазнавальных знакаў група шпіёнаў і дыверсантаў была выкінута ў раёне Налібоцкай пушчы. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слой, -я, мн. слаі́, слаёў, м.
1. Маса якога-н. рэчыва, якая пакрывае паверхню чаго-н., або пласт чаго-н., размешчаны паміж іншымі такімі пластамі.
С. гліны.
С. тлушчу.
2. перан., звычайна мн. Тая або іншая група людзей, насельніцтва, грамадства, аднародная па сацыяльных, культурных і пад. прыметах.
Шырокія слаі інтэлігенцыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
экску́рсія, -і, мн. -і, -сій, ж.
1. Паездка (калектыўная ці індывідуальная) куды-н., наведванне чаго-н. з навуковай, адукацыйнай ці іншай мэтай.
Э. ў музей.
Паехаць на экскурсію ў Мінск.
2. Група ўдзельнікаў такой паездкі, такога наведвання (разм.).
|| прым. экскурсі́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Э. аўтобус.
Э. сезон.
Экскурсійнае бюро.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ла́вачка 1 ’шайка, банда’ (Мат. Гом.), рус. прастам. лавочка ’несумленнае, незаконнае прадпрыемства, задума; група людзей, якая ўдзельнічае ў гэтай задуме’. Апошняе да ла́ўка ’магазін’ (гл.).
Ла́вачка 2 ’крама’ (Сцяшк.). Дэмінутыў ад ла́ўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэ́йдавы 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэйда 1. Рэйдавы прычал. Рэйдавыя агні.
рэ́йдавы 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэйду 2, прызначаны для яго. Рэйдавая група. Рэйдавая брыгада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́па, ‑ы. ж.
Калектыў артыстаў тэатра, цырка. Оперная труна. Балетная група. □ Вандруючы па гарадах і сёлах Беларусі, Буйніцкі выявіў шмат таленавітых артыстаў, спевакоў, танцораў і прыняў іх у сваю групу. «Помнікі».
[Фр. troupe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цэнту́рыя, ‑і, ж.
Гіст.
1. Частка легіёна, ваеннае падраздзяленне ў старажытным Рыме, першапачаткова колькасцю ў сто чалавек.
2. Група грамадзян у старажытныя Рыме, якая ўтваралася пры падзеле насельніцтва па маёмаснаму цэнзу.
[Лац. centuria.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каму́на ’група людзей, аб’яднаная для супольнага жыцця пры абагульненні працы і сродкаў вытворчасці’, ’камунізм’, ’тып гарадскога самакіравання ў сярэдневяковай Заходняй Еўропе’ (ТСБМ, Яруш.). З польск. або з рус. мовы. Першакрыніца франц. commune ’гміна, абшчына’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
алкаго́ль, ‑ю, м.
1. Вінны спірт. // Разм. Наогул гарэлка і гарэлачныя вырабы.
2. толькі мн. (алкаго́лі, ‑яў). Спец. Шэраг арганічных злучэнняў, у склад малекул якіх уваходзіць група атамаў кіслароду і вадароду; спірты.
[Ням. Alkohol з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)