Туні́ка ‘старажытнарымскае адзенне накшталт доўгай кашулі; верхняя частка двайной жаночай спадніцы’ (ТСБМ), ту́ніка ‘тс’ (Некр. і Байк.), сюды ж цю́ніка ‘від жаночага верхняга адзення’ (Сл. ПЗБ). Праз польскую ці рускую мовы з лац. tunica (< ctunica) ‘кашуля без рукавоў, якая падпярэзвалася поясам’, паходзіць з мовы, роднаснай арамейскай, параўн. арам. kithū́nā́; апошняе ўзыходзіць да ст.-яўр. k​ethṓnet ‘сарочка, якую насілі на голым целе’, араб. kutun ‘бавоўна’ (Вальдэ, 1906, 642; Голуб-Ліер, 493; ЕСУМ, 5, 676; SWO, 1980, 782; Сной₂, 792).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ма́ковка ж.

1. (плод, семенная коробочка мака) ма́каўка, -кі ж.;

2. (церковный купол) ма́каўка, -кі ж., ку́пал, -ла м.;

3. (верхняя оконечность чего-л.) ма́каўка, -кі ж., вярша́ліна, -ны ж., вяршо́к, -шка́ м.;

4. (макушка) ма́каўка, -кі ж., вяршо́к, -шка́ м., верхаві́на, -ны ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш.-ласк. да спіна; спіна дзіцяці, маленькай жывёліны, насякомага. Аксамітныя спінкі пчол.

2. Апора для спіны ў крэсла, канапы, лавы і пад. Спінкі сядзенняў у аўтобусе. □ Схіліўшы цяжкую галаву на ўзорыстую спінку чыгункай лаўкі, Крысціна задрамала. Васілевіч. — Тата, — рашуча сказала Мая, — ты купі мне ў горадзе саначкі, такія маленькія, са спінкай. Добра? Краўчанка.

3. Частка адзення, якая закрывае спіну.

4. Спінная частка рыбы, якая выразаецца для вялення або вэнджання. Спінка асятра.

5. Пра тыльны бок некаторых прадметаў. Спінка шафы. // Верхняя частка некаторых вузкіх прадметаў. Спінка брытвы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрыз 1, ‑а, м.

1. У архітэктуры — верхняя частка збудавання ў выглядзе паласы паміж галоўнай бэлькай і карнізам, звычайна ўпрыгожаная малюнкам. Дарычны фрыз. Арнаментальны фрыз.

2. У дэкаратыўнай скульптуры і жывапісе — выяўленчая ці дэкаратыўная кампазіцыя ў выглядзе гарызантальнай паласы, размешчанай на верхняй частцы сцяны ўсярэдзіне ці звонку будынка. А на сценах доўгі, .. і шырокі фрыз, на якім намаляваны высокія, у рост дзіцяці, казачна-бардовыя мухаморы. Караткевіч.

3. Аблямовачная арнаментальная паласа дывана, падлогі ці прадмета прыкладнога мастацтва.

[Фр. frise.]

фрыз 2, ‑у, м.

Уст. Грубая варсістая шарсцяная тканіна, падобная да байкі ​2. Пакрывала з тоўстага зялёнага фрызу.

[Фр. frise.]

фрыз 3,

гл. фрызы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вярхо́віца ’верх галавы, сярэдзіна верхняй часткі галавы, дзе бывае лысіна’ (навагр., стаўб., З нар. сл.); ’лоб’ (стаўб., КЭС), верхо́віца ’цемя’ (петрык., Шатал.) узнікла ў выніку субстантывацыі прыметніка *вярховы ’верхні’ (< vьrx‑ovъ‑) пры дапамозе суф. ‑іц‑а (< ic‑a). Да верх (гл.). Параўн. ст.-рус. верхъ ’цемя, макаўка’ (з XVI ст.), верховица ’цемя, макаўка, верхняя частка галавы’ (з XVII ст.), рус. вяц., горк. верховка ’цемя галавы раскольніка, якое выстрыгалася, паводле звычаяў веры, як у ксяндза’, літ. viršū́ ’вяршок, макаўка, вершаліна’, viršùgalvis, galvóvtršis ’цемя, макаўка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вато́ўка ’ватнік, ватоўка’ (БРС); ’адзежына на ваце’ (Бяльк., Нас., Касп.); ’кароткая вопратка на ваце’ (Жд., Шат.); ’верхняя жаночая вопратка кароткага памеру з купленага матэрыялу’ (Інстр. I, 76). Рус. дыял. (смал.; у рус. гаворках Літвы; гл. СРНГ) вато́вка. Зыходзячы з геаграфіі, рус. слова ўзята з бел. У бел. мове або ўтварэнне ад вато́вы ’з ваты’ (гл. БРС), або прамое запазычанне з польск. watówka ’тс’. Гэту апошнюю версію падтрымлівае і тое, што націск прыметніка вато́вы дакладна адпавядае польскаму watowy. Гл. Кюнэ, Poln., 113.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зіпу́н ’даўняя верхняя вопратка’. Рус. зипу́н. Ст.-рус. зипунъ (1583 г.), зипунецъ (1577 г.), зипунишко (1568 г.). Ст.-бел. зипунъ (1552 г.). Верагодна, з новагрэч. ζιπούνι < венец. zipón < іт. giubbone (параўн. юбка). Фасмер, Этюды, 63–64; Булыка, Запазыч., 122; Шанскі, 2, З, 92. Менш верагодная думка, што зіпун < тур. zubun, zybun. Шыпава, Сл. тюрк., 139; Кубанава. О тюркизмах русской диалектной лексики, 1967, 32–34. Супраць Фасмер, 2, 98 (дзе іншая літ-pa). Дзмітрыеў (Строй, 534, 558, 565) не ўключыў слова ў спісы цюркізмаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́мары ’ручкі папярочнай пілы ў выглядзе трубак; у іх убіваюцца калкі’ (Шат.), га́марверхняя ручка ў падоўжнай піле’ (Касп.). Сюды ж гама́рка ’вушка ў піле’ (Шатал.). Параўн. яшчэ ўкр. га́мірка ’нізкая драўляная ручка ў вялікай піле, якой распілоўваюць дрэва на дошкі’ (Грынч.). Мяркуем, што гэтыя словы таго ж паходжання, што і га́мар1 (гл.), г. зн. запазычаны з ням. мовы. Назва молата была перанесена (у некаторых выпадках з афармленнем суфіксацыяй ‑к(а)) на ’ручку, дзяржальна’ (спачатку молата, а потым наогул розных прылад). Гл. яшчэ га́мар1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́тка ’пладовая частка проса’ (КЭС); ’галінка’ (Булг.). Рус. смал. волотьверхняя частка снапа’, укр. волот ’мяцёлка’, польск. włoć prosiana ’сумнік’, н.-луж. (w)łoś ’колас, катах’, чэш. (v)lat ’мяцёлка’, валаш. vlať ’колас аўса’, славац. lata ’гронкавае суквецце’, серб.-харв. вла̑т, славен. vlat ’мяцёлка, колас’, vlatka, vlatína ’мяцёлка’. Прасл. *voltъ/*voltь. І.‑е. паралелі: літ. váltis ’колас аўса, мяцёлка’, ст.-ірл. folt ’волас’, ст.-в.-ням. wald ’лес’ (Выгонная, Лекс. Палесся, 64–70; Фасмер, 1, 344–345; Рудніцкі, 1, 470; Скок, 3, 609–610).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капо́ра1 ’ланцуг для прывязвання лодкі’ (петрык. Мат. Гом.). Няясна. Магчыма, у выніку распадабнення з какора (гл.) ’крывы камель, корань дрэва’, семантыка якой развівалася наступным чынам: ’крывы камель (дуба), які выкарыстоўваўся ў якасці шпангоўта лодкі’ > верхняя частка шпангоўта, за якую прывязвалі лодку’ > ’ланцуг’.

Капо́ра2, напора ’а нічога, дармо’, ’няхай сабе, ліха з ім’ (пін., Нар. лекс., Жыв. сл.). Відавочна, з’яўляецца працягам укр. капар. якое з іўрыцк. kappärä ў пераносным значэнні ’варты жалю’, ’мізэрны’, ’нічога не варты’, якое з дзеяслова карат ’пакрываць’ кірзгг ’выбачыць, пакрыць віну’ (ЕСУМ, 2, 369).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)