сімфо́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.
1. Вялікі (звычайна з чатырох частак, якія адрозніваюцца адна ад другой характарам музыкі і тэмпам) музычны твор для аркестра.
Трэцяя с.
Бетховена.
2. перан. Гарманічнае спалучэнне, злучэнне чаго-н.
С. колераў.
|| прым. сімфані́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
С. аркестр (са струннымі, духавымі і ўдарнымі інструментамі).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дро́бязь, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. зб. Прадметы малой велічыні; дробны тавар.
Прадавалася розная д.: іголкі, ніткі, напарсткі, аплікі.
2. зб. Жывыя істоты дробнага памеру.
Добрая рыба не бралася, клявала адна д.
3. зб. Дробныя грошы, манеты.
У кішэні пазвоньвала д.
4. Што-н., не маючае істотнага значэння, малаважная рэч.
Гэта дробязі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Накара́скацца ’навязацца’ (кіраўск., Нар. сл.). Да караскацца ’карабкацца’ (гл.), аднак семантыка сведчыць аб сувязі з адна рукацца ’адвязацца, адчапіцца’, з якога, відаць, шляхам субстытуцыі суфіксаў і было ўтворана слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
назва́ние ср. на́зва, -вы ж.;
носи́ть назва́ние насі́ць на́зву (зва́цца);
◊
одно́ (то́лько) назва́ние адна́ (то́лькі) на́зва;
по назва́нью як заву́ць (клі́чуць);
под назва́нием пад на́звай.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
галайстра́, ‑ы, ж.
Разм. пагард. Пра беднага чалавека. / у знач. зб. Спачатку жылося ў камуне не соладка. Сабралася адна галайстра. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акры́ленасць, ‑і, ж.
Уласцівасць акрыленага. Кідалася ў вочы і яшчэ адна новая рыса ў вобліку Ладуцькі — яго нейкая акрыленасць, упэўненасць. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лютэра́нства, ‑а, н.
Адна з плыней хрысціянскага пратэстанцкага веравызнання, якая ўзнікла ў 16 ст. ў Германіі на аснове вучэння Марціна Лютэра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратэктара́т, ‑у, М ‑раце, м.
Адна з сучасных форм залежнасці дзяржаў, якая дае магчымасць больш моцным капіталістычным дзяржавам падпарадкоўваць сабе слабейшыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
се́канс, ‑а, м.
Адна з трыганаметрычных функцый вугла, у прамавугольным трохвугольніку роўная адносінам гіпатэнузы да катэта, які прылягае да гэтага вугла.
[Ад лац. secans — сякучы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Не́пша ’прымесь (у просе)Насееў проса, змалаціў — адна непша (Ян.). Відаць, цікавы архаізм (прасл. *ne‑pbx‑ja?); да *pьxati ’таўчы’, г. зн. ’тое, што не таўчэцца’, параўн. пшано, пшаніца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)