пла́ўні, ‑яў; адз. няма.

Забалочаныя берагі рэк і астраўкі, парослыя водалюбівай расліннасцю, якія затапляюцца вясной у час паводкі. Тут таксама, кажуць, былі партызаны. Дзейнічалі ў прырэчных плаўнях і зарасніках, а часам і ў палях. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагры́зці, ‑грызу, ‑грызеш, ‑грызе; пр. прагрыз, ‑ла; заг. прагрызі; зак., што.

1. Грызучы, зрабіць дзірку. Мядзведзіца прагрызла ўначы драўляную падлогу, зрабіла падкоп і ўцякла ў пушчу. В. Вольскі.

2. і без дап. Грызці некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пярэ́дадзень, ‑дня, м.

Час, які непасрэдна папярэднічае якой‑н. даце, з’яве, падзеі. У пярэдадзень Новага года мне трэба было з’ездзіць па справах у раённы цэнтр. Хадкевіч. Пярэдадзень Вялікай французскай рэвалюцыі азнаменаваўся дзейнасцю філосафаў-асветнікаў. Пшыркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расхварэ́цца, ‑эюся, ‑эешся, ‑эецца; зак.

Разм. Стаць на доўгі час хворым; моцна і надоўга захварэць. Вярнуўшыся ў Вільню, Максім некалькі дзён праляжаў у сябе на кватэры, пакуль трохі ачуняў. Сяргей расхварэўся не на жарты. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлёпнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да шлёпаць (у 1, 3 знач.).

2. перан.; каго. Разм. груб. Забіць. [Крылоў:] — Я маю права шлёпнуць цябе, контра... Але не хочацца ў такі радасны час пэцкаць рукі... Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́кліп (прысл.) ’вярхом, без сядла’ (Нас.). Запазычанне з польск. oklep, na oklep ’тс’, якое ў сваю чаргу да klepać ’удараць, хлопаць’ (Брукнер, 233). У семантычных адносінах параўн. рус. дыял. о́хлябь, о́хлюпя, охлю́пкой, укр. охляп ’вярхом, без сядла’, якія належаць да хлюпать, хлябать ’стукаць, хлопаць’ і сведчаць супраць версіі Карскага (Белорусы, 130) аб сувязі з літ. klypstù, klỹpti ’у час хадзьбы згінаць ногі крыва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лугові́ца1 ’вада на сенажаці’ (Федар., Дад.). Да луг2 (гл.). Суфікс ‑іца надае лакальнае значэнне (як круглі́ца, махаві́ца, лясні́ца — гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110).

Луговіца2 ’пара касьбы’ (стаўб., З нар. сл.). Да луг1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 138–139). Аналагічна драг. косовэ́ца ’тс’ (Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.); параўн. таксама докш., паст. пі́льніцачас уборкі ураджаю’ (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ліцэнзія ’дазвол дзяржаўных органаў на выкарыстанне чаго-небудзь’, відавочна, запазычана ў наш час з рус. мовы, хаця мае аналаг у ст.-бел. лиценция ’дазвол’, ’свабода’ (1603 г.), якое запазычана са ст.-польск. licencyja ’свабода, адыход ад агульных правіл, дазвол’ (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 40) < с.-лац. licentia ’дазвол на выкладанне ва універсітэце’ < лац. ’воля, свабода’ (Слаўскі, 4, 226–227).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няхві́ля ’бура, навальніца’: «Поднялась да лихая нехвиля, човнокъ да затопила» (слуц., Шн. 3), няхваля ’навальніца’ (Марц.). Да хвіля ’бура’ (гл.), не тут мае узмацняльны характар; форма з ‑α‑ пад уплывам хваля (гл.) ці навала ’навальніца’. Іншаславянскія паралелі: чэш. nechvile ’непагода’, славен. neurje ’непагода, бура, навальніца’ (ад uraчас’); параўн. таксама ням. Wetter ’пагода’ і ’бура, навальніца’, Unwetter ’бура, навальніца’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашалапу́цець ’страціць (на некаторы час) здольнасць рэагаваць у выніку моцнай стомленасці або ў сувязі з нечаканым здарэннем’ (Янк. I), ашылапець ’аслупянець, скамянець’ (Бяльк.). Да шолап выкл. ’шась!’, параўн. шало́паць ’разумець, разбірацца’, першаснае ’корпацца, шастаць’, шалапут ’разгублены, узрушаны, няўважлівы чалавек’, параўн. драг. ошолоп ’асталоп, дурань’ (Клім.), укр. шолопати шастаць, корпацца’ (Карпат, диал. оном., 474), шалопокіти ’выдаваць глухі гук, шастаць’. Гл. ашалапуціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)