Бэзд, бэст ’бэз’ (Мурашка, Лінгв. даследв., БДУ, Мінск, 1971, 153–154). З польск. дыял. bezd, best ’тс’ (аб гэтых формах гл. Брукнер, 22; параўн. яшчэ балг. бъздовина).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Варо́нца, варо́нцэ мн. л. ’бульбяны суп; суп наогул’ (Вешт.). Марыць, ад варане́ц (ці варо́нец) < вары́ць, варо́ны. Параўн. рус. варене́ц (аб гэтым слове гл. Шанскі, 1, В, 20).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Во́ўчыя ягады ’расліна, Daphine’ (БРС, Бяльк., Кіс.); ’паслён чорны’ (Касп.). Рус. волчьи ягоды, укр. вовчі ягоди, польск. wilcza jagoda. Гл. ягады. Аб матывах намінацыі гл. воўчае лыка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Лугоўе, лугоўя ’ямка, выкапаная курыцай на зямлі’, ’месца, дзе качаўся конь’ (віл., Сл. ПЗБ). З лагоўя < прасл. logovьje. Аб мене а > у гл. Карскі, 1, 112–113.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лядаўні́ца ’ложа ў сячкарні’ (Сцяшк.), ’жалезная акоўка скрынкі ў ручной сячкарні’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да ля́да 4. Аб суфіксе ‑аўніц‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 171–172).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лядзе́ць ’глядзець’ (Сл. ПЗБ, Грыг., Бяльк.; віц., Нік., Оч., 2; Мат. Маг.; слонім., Нар. лекс.). Да глядзе́ць (гл.). Аб адпадзенні г‑ перад ‑л‑ гл. Карскі (1, 371).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Лятва́, лётва́, летва́, лятво́ ’праца пчалы па збору мёду’ (Анох.; лунін., Шатал.; рэч., Мат. Гом.). Палескае. Да лётаць. Аб суфіксе ‑ва (‑во) гл. Сцяцко (Афікс. наз., 85).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяно́к ’вянок’ (Сцяшк. МГ); ’кутас у поясе’ (Шатал.); ’нізка цыбулі’ (Сцяшк. МГ, Шатал.). Слав. *věnъkъ да *viti ’віць’. Першапачаткова ’сплеценае’. Аб этымалогіі ўсёй групы слоў гл. ве́нік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гзі́тісе ’гізаваць; дурэць, насіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. gzić się ’тс’ (падрабязна аб польск. слове Слаўскі, 1, 387; параўн. таксама Трубачоў, Эт. сл., 7, 215).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До́лар ’долар’ (БРС). Рус. до́ллар, укр. до́лар. Запазычанне з англ. мовы ў XIX ст.: англ. dollar ’тс’ (аб гісторыі слова гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 163).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)