папарыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Разм. Тое, што і папарваць.

папарыва́ць 2, ‑ае; зак., што, чаго і без дап.

Разм. Тое, што і папары́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паперапаўза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак., што, цераз што і без дап.

Перапаўзці — пра ўсіх, многіх. Чэрві паперапаўзалі з дрэў на сцяну. Хлопцы па-пластунску паперапаўзалі цераз дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папрыраста́ць, ‑ае; зак., да чаго і без дап.

Прырасці, зрасціся з чым‑н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. — Юрка! Ленту! Што гэта сёння як папрырасталі ўсе?.. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папы́рскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., чым і без дап.

Пырскаць злёгку, час ад часу. Пакуль на кухні папырсквала смажаніна ды рэзаліся агуркі, Баляслаў не ведаў, што гаварыць. «ЛіМ».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паступо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца паслядоўна, без рэзкіх змен, не адразу. Не паступовае абядненне, а катастрофа ўпала на Гальвасавы галовы: у дваццатым годзе настаў момант кінуць усё. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаво́к, плаўка, м.

Тое, што і паплавок. Сядзіць дзед Агей без шапкі. Не мігаючы глядзіць на плавок, на галачку хлеба, што гойдаецца на кручку ля самага дна. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прабялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑беліць; зак., што.

1. Пафарбаваць белым. // Спец. Падвергнуць спецыяльнай апрацоўцы, каб зрабіць белым. Прабяліць цукар.

2. і без дап. Бяліць некаторы час. Прабяліць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачарці́ць, ‑чарчу, ‑чэрціш, ‑чэрціць; зак., што.

1. Правесці лінію, робячы які‑н. чарцёж, малюнак. Прачарціць маршрут на карце.

2. і без дап. Чарціць некаторы час. Прачарціць увесь вечар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёўстано́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Р мн. ‑новак; ж.

Радыёапаратура, устаноўленая ў месцы яе пастаяннай эксплуатацыі. У саўгасе электрычнасць, Відната без кошту. Свая радыёўстаноўка, Тэлефон і пошта. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рады́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што, без дап. і з дадан.

Паведаміць (паведамляць) па радыё. — Нам радыравалі, што заўтра ўначы прыляціць самалёт з Вялікай зямлі. Зуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)