недаве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; зак., каго-што.

Везучы, не даставіць да якога‑н. месца. Недавезці да станцыі. // Прывезці што‑н. у меншай колькасці, чым трэба. Недавезці хлеба ў буфет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саладу́ха, ‑і, ДМ ‑дусе, ж.

Разм. Салодкая страва з густазаваранай жытняй мукі. А здаралася ўсялякае, — часамі не было на стале кавалка хлеба, і дзеці перабіваліся на бульбе з саладухаю. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хлебасо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ветліва, гасцінна сустракае і частуе. Хлебасольная сям’я. □ Каб на гэтай зямлі, Дзе жыве Працавіты народ хлебасольны, Што гасціннасцю ўсюды слыве, Не было хлеба з соллю ўволю? Аўрамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ломаць ’адламаны кавалак’, ’луста хлеба’ (Бяльк., Сцяшк., ТС; в.-дзв., Шатал.). Рус.-бел. ізалекса. Параўн. рус. ломо́ть. Да лама́ць (гл.). Суфікс ‑otь, як у лапоть.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скра́йчык, скраёк ‘гарбушка, першы або апошні кусок хлеба ад бохана’ (Вешт., Сл. Брэс.), скра́йка ‘тс’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да край з суф. ‑чык, ‑ок, ‑к. Параўн. акрайчык.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кро́шка ж.

1. (крохотный кусочек чего-л.) кро́шка, кро́ха;

к. хле́ба — кро́шка хле́ба;

2. (о ребёнке) кро́шка;

3. собир., спец. кро́шка;

мармуро́вая к. — мра́морная кро́шка;

ні ~кі — ни кро́шки;

і ~кі пабра́ць — быть похо́жим как две ка́пли воды́;

да ~кі — до кро́шки

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накрышы́ць сов.

1. в разн. знач. накроши́ть; (ножом — ещё) наре́зать; (что-л. твёрдого — ещё) надроби́ть;

н. хле́ба — накроши́ть хле́ба;

н. на падло́гу — накроши́ть на́ пол;

н. са́ла — наре́зать са́ла;

н. ка́меню — надроби́ть ка́мня;

2. (сделать более мелким) намельчи́ть;

н. таба́кі — намельчи́ть табаку́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпячы́ сов.

1. в разн. знач. припе́чь;

п. яшчэ́ тро́хі хле́ба — припе́чь ещё немно́го хле́ба;

со́нца ~пякло́ — со́лнце припекло́;

2. приже́чь;

п. баро́даўку ля́пісам — приже́чь борода́вку ля́писом;

3. (слегка обжечь) приже́чь;

~пякла́ пра́сам руку́ — прижгла́ утюго́м ру́ку;

4. безл., перен. прийти́сь кру́то

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бясхле́біца, ‑ы, ж.

Адсутнасць, нястача хлеба. З любоўю прыбяры, [хлебароб], усё да каліўца, абмалаці да зярнятка! Каб поўным-поўным былі засекі ў краіне. Каб не зналі, не чулі ў нас пра бясхлебіцу. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., чаго.

1. Скроіць, выкраіць нейкую колькасць чаго‑н. Накроіць сарочак.

2. Нарэзаць лустамі, кавалкамі. Іван накроіў тоўстымі лустамі свежага хлеба і нецярпліва паклікаў бацьку з сяней. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)