е́жа, ‑ы, ж.

Тое, што ядуць і п’юць; прадукты харчавання. Мясная ежа. □ Упершыню за многа дзён у нас была сапраўдная вячэра, але елі мы вельмі асцярожна. Я часам забываўся і з прагнасцю накідваўся на ежу. Шамякін. [Дзяншчык] прынёс добры кавалак свініны і усякай другой ежы — у кансервавых бляшанках, у папяровых пакеціках, у шкляных пасудзінках. Лынькоў. Ад ежы аж гнуліся ў хаце сталы. Быў піва і мёду расход не малы. Хведаровіч.

•••

Грубая ежа — простая, цяжкая для перастраўлення ежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вадзяні́к 1 ’вадзяны’ (Яруш., Нік., Няч., БРС), вадзяны́ ’нячысты дух, які жыве ў рэках, азёрах’ (Сцяшк.), вадзяні́к, вадзяны́ ’дух-гаспадар у лесе’ (Інстр. II), вадзянікі ’тс’ (Касп.). Суфіксальны дэрыват ад вадзяны́ ’які знаходзіцца ў вадзе’; вынік універбізацыі словазлучэння вадзяны дух. Параўн. рус. водяной, укр. водний, серб.-харв. во̀дац ’тс’.

Вадзянік 2 ’вугал у хаце, дзе ставяць ваду і посуд’ (Шушк.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вадзяны́ ’прызначаны для вады’. Параўн. балг. водни́к ’месца ў кухні, дзе вешаюць катлы з вадой’.

Вадзяні́к 3 ’драўляны коўш для вады’ (Серб.); ’чайнік’ (Мат. Гом.). Да вадзяны́. Параўн. укр. водяник ’посуд для вады’, водник ’хатняя дзежачка для вады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. з кім-чым і без дап. Забаўляцца, пацяшацца (звычайна пра дзяцей).

Г. з катом.

Г. у жмуркі.

Дзеці гуляюць у кубікі.

Зробіш урокі — можаш г.

2. Хадзіць адпачываючы; прагульвацца.

Г. у парку.

3. у што. Праводзіць час за якім-н. спартыўным заняткам.

Г. у футбол.

4. перан. Перамяшчацца ў розных напрамках; распаўсюджвацца.

Па хаце гуляе вецер.

За акном гуляе завіруха.

Па твары гуляла ўсмешка.

5. Мець выхадны дзень, не працаваць.

Г. цэлы дзень.

6. Быць свабодным, незанятым (пра зямлю, рэчы і пад.).

Агарод гуляе.

7. Весяліцца (з танцамі, песнямі, музыкай).

Г. да ночы.

Г. вяселле.

8. з кім. Быць у блізкіх адносінах; любіцца (разм.).

◊

Гуляць з агнём — брацца за рызыкоўную справу, не думаючы аб выніках.

Гуляць у маўчанку (разм., неадабр.) — ухіляцца ад размовы.

|| зак. пагуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і згуля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 3 знач.).

|| аднакр. гульну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 7 знач.).

|| наз. гульня́, -і́, ж. (да 1 знач.) і гуля́нне, -я, н. (да 1, 2, 5 і 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здо́рава

1. в знач. сказ. (полезно для здоровья) здо́рово;

дзе́цям з. спаць на све́жым паве́тры — де́тям здо́рово спать на све́жем во́здухе;

2. нареч., разг. здо́рово;

з. зро́блена — здо́рово сде́лано;

3. нареч. прохла́дно;

у ха́це з. — в избе́ прохла́дно;

4. в знач. сказ., разг. здо́рово;

вось гэ́та з.! — вот э́то здо́рово!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэ́рас, ‑у, м.

1. Разм. Справа, дзелавая патрэба. [Данілка:] А я маю да цябе важны інтэрас: пазыч ты мне жыл на струны. Купала. — Аўгінька, ці ў хаце твой бацька? Я маю да яго інтэрас. Зарэцкі.

2. Абл. Занятак гандлем; крама. — Які цяпер гандаль, хто цяпер гандлюе. Усе тыя, што калісь мелі свой інтэрас, цяпер вунь дзе гандлююць... Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цясля́рства, ‑а, н.

Рамяство, занятак цесляра. Пры ахвоце .. [Хацяноўскі] мог усё зрабіць па сталярству і цяслярству, аднак у хаце замест зэдліка стаяла калодка, замест ложка былі сяк-так збітыя нары. Кулакоўскі. Цесляром Івана Іванавіча зрабіла жыццё. Праз сваё цяслярства ён страціў шчасце. Гаўрылкін. От праз гэты свой сарваны жывот Іллюк і цяслярства кінуў ды пачаў са сталяркаю цацкацца. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячу́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Невялікая ніша ў сцяне печы. У хаце, пад вялікай рамкай з фотакартачкамі, стаяў стол, засланы белым .. абрусам.. Насупраць, у кутку — печ з мноствам пячурак. Сіняўскі.

2. Невялічкая печка. У рэдакцыйным пакоі няўтульна і холадна. Гудзе чыгунная пячурка. Хведаровіч. У зямлянцы нічога не змянілася: па-ранейшаму пахла травамі, зімою весела шумеў у пячурцы агонь. Васілеўская.

3. Абл. Ніша збоку прыпечка, куды заграбаюць вуголле, попел. Маці загрэбла ў пячурку вуголле і ў куток печы паставіла два невялічкія гаршкі. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёпла,

1. Прысл. да цёплы (у 2, 4 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра цёплае надвор’е, цеплыню ў памяшканні. Цёпла. Свежае паветра напоена водарам начных фіялак. Ігнаценка. У хаце было цёпла: спалохаўшыся марозу, бабуля спаліла ў грубцы вялізнае бярэма бярозавых дроў. Брыль.

3. безас. у знач. вык. Пра адчуванне цяпла. Мне цёпла ў чужых калашматых штанах і ў прасторнай сухой світцы. Скрыган. // перан. Пра адчуванне душэўнай цеплаты. Успомнілася Аленка. Ад гэтага ўспамінку адразу неяк цёпла і радасна стала Сцёпку. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утвары́цца, утворыцца; зак.

1. Атрымацца ў выніку чаго‑н., з’явіцца. На дарогах утварыліся снежныя завалы. Новікаў. Шафу мы крыху адсунулі ад сцяны, і за ёю ўтварыўся невялічкі куточак. Кавалёў. // Арганізавацца. Утварылася новае спартыўнае таварыства. □ Утварылася сусветная сацыялістычная сістэма — дзецішча міжнароднага пралетарыяту, яго галоўная заваёва, яго гордасць і надзея. «Звязда».

2. Узнікнуць у сувязі з чым‑н. На нейкі час у хаце ўтварыўся пэўны непарадак. Нечарговы выпадковы сход разгаманіўся вельмі актыўна. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́тні, ‑яя, ‑яе.

1. Які мае адносіны да хаты. Хатняе акно. □ Скрозь хатнія дзверы далятае з холаду, з сенцаў, размова. Гарэцкі. // Прызначаны для хаты, для бытавых патрэб. Хатні тэлефон. Хатнія туфлі. □ Ложкі, крэслы — усе хатнія рэчы Зачахліў, каб сынам зберагчы. Калачынскі. Але асабліва любіў.. [настаўнік] займацца хатняй гаспадаркай: рэзаў і калоў дровы, насіў ваду, майстраваў.. полкі і полачкі, табурэткі і лаўкі. Якімовіч. // Звязаны з доглядам хаты, з сямейнымі клопатамі. І я люблю прытулак хатні — Парадак поўны, прыгажосць. Агняцвет. Пазней мы даведаліся, што Люба выконвае дома амаль усю хатнюю работу. Бяганская. / у вобразным ужыв. Вершы, як хатняе цяпло ці добрае віно, пачалі размякчаць.. [Вользіну] застылую душу. Шамякін. // Прыгатаваны ў хаце, у хатніх умовах. П’е з конаўкі жанчына Халодны хатні квас. Куляшоў.

2. Прыватны, сямейны. Хатняе выхаванне. □ Каб зарабіць на пражыццё, Змітрок Бядуля становіцца хатнім настаўнікам, вучыць местачковых дзяцей пісаць і чытаць. Каваленка.

3. Просты, свойскі. Марына не бачыла ў .. [Собіча] такога твару і не думала, што можа быць вось такі — не начальніцкі, не дзелавы, а самы звычайны, нейкі хатні, просты. Скрыган. — Калі ласка. І мне цікава, — з вельмі хатняй інтанацыяй сказаў паэт. Караткевіч.

4. Які расце, гадуецца пры хаце, у хаце. Хатнія жывёлы. □ Заўсёды шмат мела.. [доктарыха] садовых і хатніх кветак. Чорны. // Які водзіцца ў хаце. Цяжкія раны наносіць драўляным пабудовам хатні грыб. Гавеман.

5. у знач. наз. ха́тнія, ‑іх. Члены сям’і. Калі.. [Андрэй] быў настаўнікам, дык часта пасылаў сваім хатнім грошы. Колас. Ігнась пачаў заўважаць, што між Лявонам і Довідам існуе нейкая непрыкметная сувязь, якую яны абодва ўтойваюць ад хатніх. Чарнышэвіч.

•••

Хатні скарб — каштоўнасці, пажыткі, маёмасць.

Хатняе заданне — заданне вучням, якое неабходна выканаць дома.

Хатняя гаспадыня гл. гаспадыня.

Хатняя работніца гл. работніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)