Куцалім ’надта бедны гаспадар’ (Нар. сл.). Словаўтварэнне рэалізавалася тут праз канглютынацыю суфіксаў ‑аль і ‑ім. Куцы > куцаль (як доўгімдоўгаль) (Сцяцко, Афікс. наз., 94) > *куцалімы (як радзімы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаба́сіна ’лоб’ (Нар. лекс.), да лобі. Утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑ас (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 195), пашыранага ‑ін‑сі. Параўн. укр. лобас ’з вялікім ілбом’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазоўнік ’зараснік лазы’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Утворана ад лаза (гл.) з характэрным для аг.-бел. тэрыторыі суф. ‑оўнік (‑эў‑нік). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 206.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жгуто́к ’вяроўка’ (Касп.). Ад жгут (гл.) з суфіксам ‑ок (гл.) (Сцяцко, Афікс. наз., 168) і пэўнымі семантычнымі зрухамі ў адносінах да зыходнай формы (як лакаток ’падлакотнік’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Закля́ва ’завадзь’ (Сл. паўн.-зах.). Няясна. Магчыма, ад закла з суф. ‑ʼава (параўн. качава ’месца, дзе качаўся конь’, Сцяцко, Афікс. наз., 34), але што выражае суфікс?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахадзя́ка ’старац, бадзяга’ (Касп.), ’пасялуха’ (шум., Сл. ПЗБ), смарг. пахадыка ’тс’, паст. ’жабрак’ (там жа). Да пахаджаць < хадзіць (гл.). Аб суф. -яка гл. Сцяцко, Афікс. наз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пацалу́шніца ’улюбчывая жанчына’ (ашм., Сл. ПЗБ). Утворана з дзеепрыметніка + пацалу́шчы (параўн. пахадзюшчы); аб суфіксе ‑піца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 55. У спалучэнні ‑шч‑ніца ‑ч‑ выпала.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перагрэ́біны ’пласты сена’ (свісл., Шатан.), перагроб ’пласт сена’ (Сцяшк. Сл.). Да пера- і грэбсці, грэбаць (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑ы гл. Сцяцко, Афікс. наз., 43–44.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плаве́льнік ’плывец’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Да плаваць (гл.). Суф. ‑ельнік утварае асабовыя наз. са значэннем асоб па іх занятку (вапельнік, малацёльнік). гл. Сцяцко, Афікс. наз., 52.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́йка ’соска’ (Нар. сл.), ’спецыяльна падрыхтаваны напітак для дзіцяці’ (ТС). Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑a са значэннем ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)