Стары́зна ‘старыя, зношаныя рэчы, прадметы’, ‘пра старога чалавека’ (ТСБМ), ‘старыя рэчы’ (Шат., Касп., Сцяшк., Жд.), стары́зна, стары́зніна, стары́знь ‘тс’ (Сл. ПЗБ), стары́зна ‘даўніна’ (ТС). З стары і суф. ‑ізн‑ (Карскі 2-3, 28–29). Магчымы польскі ўплыў, параўн. польск. starzyzna ‘старыя рэчы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

векавы́, ‑ая, ‑ое.

Які жыве, існуе вякамі, вельмі доўга; стары. Векавыя дубы. Векавыя паданні. □ Ідзе чалавек бестурботны, Разглядвае лес векавы. Колас. [Гвардзейцы Ракасоўскага] завяршылі канчатковай перамогай векавое змаганне славян з крыжацка-пруска-фашысцкай навалай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

муэдзі́н, ‑а, м.

Служыцель пры мячэці, які з высокай вежы — мінарэта — прызывае веруючых на малітву. На чатырохкутным мінарэце бліжэйшай ад нас мячэці з’явіўся раптам муэдзін, хударлявы стары з сівой казлінай барадою. В. Вольскі.

[Араб. múaddin.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́вад, ‑а, М ‑дзе, м.

Вялікая рыбалоўная сетка. Стары рыбак выбірае зялёны капронавы невад. Раз-поразу ён кідае ў лодку .. рыбіны. Лужанін. Плывуць маракі, каб іскрыліся хвалі, каб ціхі прыбой калыхаў невады. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падса́к, ‑а, м.

Тое, што і сак (у 2 знач.). Па вуліцы прайшоў стары з вудамі і падсакам. Ляўданскі. — Лешч! — у адзін голас ускрыкнулі здзіўленыя настаўнік і тэхнік. — Хапай падсак, падсакам яго! Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

Разм. Біць неаднаразова; пабіць многа каго‑, чаго‑н. — І не прызнаваўся нікому стары, што сынок яго папабіваў... Толькі перад смерцю Аўгінні іхняй пажаліўся. Кудравец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́сечнік, ‑а, м.

Работнік, які наглядае за пасекай; пчаляр. Бацькі жывуць у калгасе. Стары працуе калгасным пасечнікам. Танк. Людвік прыняў падарунак ад старога пасечніка. Духмяная рамка, залітая мёдам, была ў яго руках. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прычыкіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.

Разм. Тое, што і прычыкільгаць. Прычыкіляўшы (дзеепрысл.) на адной назе ад тапчана, дзе ён ляжаў, да стала, «майстар на ўсё» ўзяў на покуце стары сшытак, пяро, чарніліцу. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

радыёкро́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

Разм. Устаноўка для прыёму радыётрансляцыйных перадач. Стары Даніла, пусціўшы ў ход сваяцкія сувязі з радыёманцёрам.., правёў у сваю хату радыёкропку адным з першых. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самаду́р, ‑а, м.

Той, хто дзейнічае па асабістаму капрызу, не лічачыся з іншымі людзьмі. [Максім:] — Але калі стары самадур здзекуецца з цябе, з тваіх перакананняў, тэрарызуе цябе, дык чаго ж ты [Андрэй] сам варты? Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)