Піва́к ’п’яніца’ (Ян.), ’піток’ (ТС). Да піва́ць — дзеяслоў шматразовага дзеяння ад піць (гл.). Суфікс ‑ак з экспрэсіяй зніжанасці прыўносіць значэнне назвы асобы па схільнасці да адпаведнага дзеяння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
папіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. што. Піць патроху, не спяшаючыся або час ад часу. Я ўспомніў, як у адной экзатычнай кватэры мы сядзелі і папівалі сухое віно пад крыкі шматлікіх папугаяў. Караткевіч.
2. Разм. П’янстваваць зрэдку, час ад часу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́пітка ’выпіўка’ (З нар. сл., навагр.). Укр. ви́питок (у выразе под випитком ’падвыпіўшы’), польск. wypitka, каш. vëpitka. Да выпіць ад залежн. дзеепрым. выпіты з суф. ‑ка. Гл. піць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лакта́ць ’хлябтаць’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Касп.), ’многа і прагна піць’ (Сл. паўн.-зах.; міёр., Нар. сл.), рус. лактаць, ’хлябтаць (аб жывёлах)’, ’піць (аб чалавеку)’, лактаць ’смактаць’. Інтэнсіў да лакать, якое з прасл. lokali ’хлябтаць’, параўн. лат. lakai, laki, літ. lakti, магчыма, ст.-грэч. λάπτω ’ліжу, хлябчу’, арм. lakem ’ліжу’ — усе да і.-е. гукапераймальнай асновы *laku∼. Гл. больш падрабязна: Траўтман, 149; Бернекер, 727; Фасмер, 2, 514; Махэк₂, 338; Скок, 2, 314; Слаўскі, 5, 151–153.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сцёбаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. каго-што. Біць чым-н. гнуткім.
С. па спіне.
С. пугай.
С. дубцом па траве.
2. каго-што. Хвастаць таго, хто рухаецца праз зараснік (пра галіны).
Галіны бяроз балюча сцёбалі па тварах.
3. што. Піць у вялікай колькасці (разм., неадабр.).
С. гарэлку.
|| аднакр. сцёбнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| звар. сцёбацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 1 знач.).
|| наз. сцёбанне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перакіпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.) Страціць патрэбныя якасці ад празмернага кіпення. Перакіпела страва.
2. перан. Разм. Перастаць бурна праяўляцца; супакоіцца, заціхнуць. — Пачакай, — супакойвала .. [маці дачку], — хай перакіпіць [бацька], апамятаецца. Прокша. Перакіпеў упарты, жорсткі На вуліцах берлінскіх бой. Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
1. Утварыць хрыплы гук. // што і без дап. Сказаць, прапець што‑н. хрыплым голасам. Палагея падняла галаву і сонным голасам прахрыпела: — Клаўся б ты, стары, спаць. Шамякін.
2. Разм. Прабыць ахрыплым, прастуджаным некаторы час. Прахрыпець два тыдні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сто́ўпіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.
1. Сабраць у гурт. Стоўпіць кароў каля сажалкі.
2. Абл. Умясціць, утоўпіць. Хлопцы занеслі проста ў залу пяць мяшкоў арэхаў. Іх, шчыра кажучы, можна было стоўпіць і ў тры, але ж калі больш — неяк салідней. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прапой ’п’янства; горкі п’яніца’ (Нас.). Аддзеяслоўны назоўнік да прапіць (гл. піць), у апошнім значэнні часцей — прапойца, параўн. рус. ты пропоица двора, ты пропил мое житье (параўн. Экерт, Этимология–1997–1999, 220).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Піло́ ’пойла’ (Сл. Брэс.), піло ’пойла для свіней’ (драг., Нар. лекс.). З пішо ’пойла’, да піць (гл.). Параўн., аднак, серб.-харв. пило ’напой, пітво’, што можа сведчыць пра непасрэднае аддзеяслоўнае ўтварэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)