наара́цца, ‑аруся, ‑арэшся, ‑арэцца; зак.
Разм. Паараць доўга ці праз меру, стаміцца ад арання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валачэ́нне, ‑я, н.
Спец. Апрацоўка металу шляхам працягвання праз конусападобныя адтуліны. Валачэнне дроту, труб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вертыка́л, ‑а, м.
Спец. Круг нябеснай сферы, які праходзіць праз зеніт і зададзены пункт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напасляза́ўтра, прысл.
Праз дзень, пачынаючы ад сённяшняга. Назаўтра .. [Тварыцкі] зноў сюды прыходзіў, напаслязаўтра таксама. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасмяле́лы, ‑ая, ‑ае.
Які стаў смелым, смялейшым. Домна праз часіну Унучку пасмялелую вяла. Пысін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да прасвяціць.
2. Свяціцца праз што‑н. Сонца прасвечвае між ствалоў сосен. В. Вольскі.
3. Віднецца праз што‑н. У адным месцы праз страху прасвечвала неба. М. Стральцоў. Праз рэдкую бародку прасвечваў раздвоены падбародак. Пестрак. // перан. Выяўляцца, станавіцца прыкметным (пра якое‑н. ўнутранае пачуццё, стан, якасць і пад.). Вочы, здавалася, яшчэ больш запалі, пацямнелі, твар паблажэў, але на ім выразна прасвечвала незвычайнае хваляванне і радасць. Алешка.
4. Прапускаючы праз сябе святло, здавацца празрыстым. Часам .. [рука] засланяе святло лучыны, і тады мне здаецца, што пальцы прасвечваюць наскрозь. Асіпенка. / Пра што‑н. вельмі старое, парванае. [Жанчыну] непакоіла тое, што пачаліся дажджы, ноччу ў шалашы было холадна і вільготна, ён сям-там пачаў прасвечваць. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прогна́ть сов., в разн. знач. прагна́ць, мног. папраганя́ць; (промчаться — ещё) прамча́цца; (пробить — ещё) прабі́ць, мног. папрабіва́ць;
прогна́ть и́з дому прагна́ць з до́му;
прогна́ть ску́ку прагна́ць нуду́;
прогна́ть гвоздь сквозь сте́ну прагна́ць (прабі́ць) цвік праз сцяну́;
◊
прогна́ть сквозь строй ист. прагна́ць праз строй.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перабрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; зак., што або праз (цераз) што.
1. Перайсці ўброд. Вось праз рэчку перабрыў — Мост вадой пагнала — Выняў люльку, закурыў Ды кашу памалу. Васілёк.
2. З цяжкасцямі перайсці цераз што‑н. Перабрысці цераз дарогу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цы́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
1. Ліцца маленькімі струменьчыкамі з перапынкамі.
Чуваць, як у даёнку цыркае малако.
2. Пляваць праз зубы.
Ц. слінай.
3. Пра насякомых, птушак: стракатаць.
У траве цыркаюць конікі.
4. перан. Плаціць, даваць што-н. дробнымі порцыямі, патроху.
|| аднакр. цы́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.
|| наз. цы́рканне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праплі́шчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Прабрацца, пралезці праз што‑н., куды‑н. з намаганнямі. [Аўдотка] табе ўсюды дапне і даступіцца.. і куды хочаш праплішчыцца. Вітка. Зрэдку дзе ўбок адводзіла сцежка, дзе нават вузкім сялянскім драбінкам як праплішчыцца праз [густату] лясных зарасляў. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)