пазаплыва́ць 1, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Заплысці куды‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазаплываць далёка ў мора. □ Рыба не вельмі бралася. Відаць, яна пазаплывала ў ціну, каб перадрамаць у зацішку нядоўгую ноч. Сіняўскі.

пазаплыва́ць 2, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.); чым і без дап. Заплысці, пакрыцца або напоўніцца чым‑н. — пра ўсё, многае. Дзе-нідзе кідаюцца ў вочы пакалечаныя асколкамі камлі. Раны пазаплывалі смалою і гояцца... Сачанка.

2. Разм. Распаўнець — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазаця́гвацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зацягнуцца, уцягнуцца ў сярэдзіну чаго‑н. — пра ўсё, многае. Пазацягваліся ніткі асновы ў ніты.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Пакрыцца тонкім слоем чаго‑н. — пра ўсё, многае. Лужыны пазацягваліся лёдам. // Зажыць, загаіцца — пра ўсё, многае. Раны пазацягваліся.

3. Зацягнуць сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазацягвацца рамянямі. // Туга завязацца, сцягнуцца — пра ўсё, многае. Пазацягваліся вузлы на вяроўцы.

4. Разм. Зайсці, завалачыся куды‑н. — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абсы́пацца, ‑плюся, ‑плешся, ‑плецца; зак.

1. Абваліцца, сыплючыся. [Корзун] напэўна не спяшаўся — сляды былі акуратныя, нават у апошняй ямцы сценкі абсыпаліся не больш, чым у астатніх. Шыцік.

2. Пакрыцца, усеяцца мноствам чаго‑н. Зорамі абсыпалася начное неба. Чарнышэвіч. // перан. Разм. Займець многа дзяцей. А як падрос [Барыс] — дык і зусім у ярмо ўпрогся, дзецьмі абсыпаўся, галотай... Нікановіч.

3. Апасці (пра лісце, кветкі і пад.). Лісце даўно абсыпалася з дрэў. Бядуля.

абсыпа́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да абсы́пацца.

2. Зал. да абсыпа́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тускне́ць ‘блякнуць, пагасаць, марнець’ (Некр. і Байк.), ‘губляць яркія фарбы, бляск, выразнасць (пра вочы)’ (Адм.), тусьне́ць, тусьні́ць ‘цямнець, траціць бляск’, ту́скнуць, ту́снуць ‘тс’ (Ласт.); ‘няярка гарэць’: Jak dròwa ŭ pièczy tùsknuć, to budzie abo adlèha, abo doždž (Пятк. 2). Параўн. укр. тускні́ти ‘рабіцца цьмяным, змрочным’, рус. тускне́ть, ту́скнуть ‘тс’, серб. натуштитипакрыцца воблакамі’. Магчыма, сюды ж в.-луж. tusknyć ‘стукнуць, пляснуць’, якое Шустар-Шэўц (1561) лічыць заснаваным на гукаперайманні і вытворным ад tuskać ‘стукаць, пляскаць’, параўн. таксама ўкр. ту́сати ‘біць, калаціць’. Мяркулава (Этимология–1976, 96), разглядаючы серб. ту̏ска ‘выжаркі, вытапкі’, узводзіць яго да і.-е. *(s)teu̯‑ ‘біць, калаціць’. Лічыцца роднасным ст.-сакс. thinsti ‘змрочны, хмурны’, ст.-фрыз. thiūstere, англ.-сакс. đīestre ‘тс’, арм. t‘ux ‘чорны, карычневы, цёмны’ (< *tusk‑) (Фасмер, 4, 126; Арол, 4, 121). Гл. таксама туск.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пазараста́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зарасці якой‑н. расліннасцю — пра ўсё, многае. Дарога ішла паўз лясное возера. Летам па ёй амаль ніхто не ездзіў, і каляіны пазарасталі высокай травой. Чыгрынаў. Травою ярына пазарастала. Корбан.

2. Пакрыцца валасамі, поўсцю і пад. — пра ўсіх, многіх. Светлагаловы хлопчык босы бяжыць да дубровы, страчаецца з мужнымі воінамі, якія пазарасталі бародамі, схуднелі, змарнелі ў цяжкім вандраванні. Бялевіч.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Разм. Зажыць, зарубцавацца — пра ўсё, многае. Пазарасталі раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблі́цца, абальюся, абальешся, абальецца; абальёмся, абальяцеся і абліюся, абліешся, абліецца; абліёмся, абліяцеся; заг. абліся; зак.

1. Абліць сябе чым‑н. Абліцца халоднай вадой. Абліцца чарнілам.

2. перан. Ахапіцца, напоўніцца (святлом, пахамі, адчуваннямі і пад.). — Тут я заўважыў, што неба за лесам аблілося зарывам. Чорны. Нейкім салодкім цяплом на хвіліну аблілося сэрца. Чарнышэвіч.

•••

Абліцца (халодным, сцюдзёным) потам — ад страху, перапалоху пакрыцца потам. Праз хвіліну.. [Сотнікаў] засопся, абліўся сцюдзёным потам і спыніў свае намаганні. Быкаў.

Абліцца слязьмі — горка заплакаць. Засвяці ж ты, вясна, Сваім бляскам для нас Засвяці, калі мы Абліёмся слязьмі. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́ршчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Сабрацца ў маршчыны, складкі. Твар зморшчыўся. □ Адам прыплюшчыў вочы, і ў яго зморшчыўся лоб. Чорны.

2. Зморшчыць твар, скрывіцца ад чаго‑н. непрыемнага. Ваўчок зморшчыўся, як моршчыўся заўсёды, калі размова заходзіла пра новую і клапатлівую справу. Хадкевіч. Алік толькі паспытаў суп і зморшчыўся. Ваданосаў.

3. Заўчасна пахудзець, пастарэць, усохнуць (ад гора, нялёгкага жыцця). Паліт, калі ад’язджаў [у Амерыку], быў кучаравы, стройны дзяцюк, а вярнуўся лысы, як той бубен. Згорбіўся, зморшчыўся Паліт. Бялевіч.

4. Пакрыцца складкамі, няроўнасцямі; пакарабаціцца, усохнуцца. Грыбы зморшчыліся так, што нават не было чаго есці. Маўр. [Яблыня] раптоўна пачала чэзнуць, вянуць. Лісточкі і пялёсткі зморшчыліся. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заме́рзнуць і замёрзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. заме́рз, ‑ме́рзла і замёрз, ‑мёрзла; зак.

1. Ператварыцца ў лёд, зацвярдзець ад холаду. Вада ў вёдрах замерзла. □ Усё замерзла пад пялёнкаю Снегу белага, халоднага. Купала. Цяпер, зімою, багна замерзла, і вецер збірае ля кустоў гурбы снегу. Дадзіёмаў. // Пакрыцца лёдам, ледзяной коркай. Рэчка замерзла. Вокны замерзлі. □ Замерзла ноччу шпаркая, крыніца. Багдановіч. // Сапсавацца, выйсці са строю ад холаду. На вадакачцы замерзлі трубы. Матор замёрз.

2. Загінуць, памерці ад холаду. Замерзнуць у полі. □ Галубяняты яшчэ не замерзлі, варушыліся. Брыль. // Моцна азябнуць; прамерзнуць. Шафёр вылез, абышоў машыну, паглядаючы на колы, і загаварыў да Сцяпана: — Замерзлі, дзядзька Лазарук? Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Маладзе́ць, молодзе́ць ’рабіцца туманным, зацягвацца (пра неба)’, молодзіцца ’зацягвацца лёгкімі хмарамі, мутнець’ (ТС). Укр. помолоди́тисяпакрыцца тонкімі, белымі хмаркамі’, моло́дить ся ’збірацца на дождж’, мо́лоди, мо́лоді ’невялікія хмаркі на небе’, рус. моложи́ть, замолодить, замолодеть, молоде́ть ’пакрывацца хмарамі, рабіцца хмурным (аб небе)’, замолодь ’дажджавыя хмары’; польск. pomłodziny ’хмары’, młodzi śę ’хмурнее (неба)’ — усе да прасл. mold‑. Назіраецца атаясамліванне паняццяў, звязаных з хмурным, дажджлівым надвор’ем, хмарамі і з працэсамі скісання малака, браджэннем піва, квасу, цеста (рус. замолаживать ’пачынаць брадзіць (аб квасе)’, ’адчуваць ап’яненне’, наўг. молодо́вина ’сыракваша’, укр. молоди́на ’салодкая смятана’, польск. młodzie ’дрожджы’, н.-луж. rozmłoźeńe ’заквашванне’, ’квашанае цеста’, rozmłoda ’закваска’ (Гарачава, Этимология–84, 43–44), славац. mladinka ’бражка, маладое піва’; славен. mladíti ’пакінуць вылёжвацца, даспяваць’, серб.-харв. мла́дити те̑сто ’яшчэ раз перамешваць цеста’, якія Бязлай (2, 187) аб’ядноўвае ў прасл. moldъ ’дробны, мяккі’, роднаснымі да якога з’яўляюцца лац. mollis, ст.-інд. mṛdúṣ ’мяккі, дробны’, ст.-грэч. ἀμαλδύνω ’размякчаю’, ст.-ірл. meldach, арм. mełk ’мяккі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залі́цца 1, ‑лью́ся, ‑лье́шся, ‑лье́цца і ‑лію́ся, ‑ліе́шся, ‑ліе́цца; пр. залі́ўся, ‑ла́ся, ‑ло́ся; заг. зался; зак.

1. Пакрыцца вадой або другой якой‑н. вадкасцю; затапіцца. Ракой з вадаспадам заліўся пакат. Купала. // перан. Пакрыцца чым‑н. выступіўшым на паверхню. — Пойдзем пасля працы на праспект, — нечакана вымавіў Антон, і чырванню заліўся яго шырокі хлапецкі твар. Кавалёў. // перан. Напоўніцца чым‑н. Пакой заліўся яркім святлом. Чорны.

2. Разм. Абліць сябе, абпэцкацца чым‑н. вадкім. Дзіця залілася супам.

3. Пранікнуць, прасачыцца куды‑н. (пра вадкасці). Вада залілася за каўнер.

4. Разм. Захлынуцца. Пакуль выратоўвалі коней, адзін з іх заліўся. Корбан.

•••

Заліцца (горкімі) слязамі — пачаць горка, слёзна плакаць.

Заліцца кроўю — абкрывавіцца, зацячы кроўю, будучы параненым, пабітым і пад.

Заліцца потам — дужа спатнець ад спёкі, цяжкай працы і пад.

Хоць заліся — надта многа, колькі хочаш чаго‑н. Малака — хоць заліся.

залі́цца 2, ‑лью́ся, ‑лье́шся, ‑лье́цца і ‑лію́ся, ‑ліе́шся, ‑ліе́цца; пр. залі́ўся, ‑ла́ся, ‑ло́ся; заг. залі́ся; зак.

Пачаць ствараць пералівістыя гукі; зайграць, заспяваць, засмяяцца і пад. звонка, з пералівамі. Запішчэла скрыпка, заліўся гармонік, бухнуў барабан — маладых, як толькі яны паказаліся ў канцы сяла, сустракалі з маршам. Васілевіч. Зальюцца жаваранкі хорам, І песні моўкнуць па-над борам. Колас. — Я ж замужняя! Ха-ха-ха! — залілася гучным смехам Каця. Ваданосаў.

•••

Заліцца салаўём — загаварыць пра што‑н. з запалам, красамоўна.

залі́цца 3, зо́ліцца; незак.

Зал. да заліць ​2.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)