беспрыто́мны, ‑ая, ‑ае.

Які страціў прытомнасць. Аварыйная служба выкапала з-пад пароды Мацюка яшчэ жывога, але беспрытомнага. Сабаленка. / у знач. наз. беспрыто́мны, ‑ага, м.; беспрыто́мная, ‑ай, ж. Нейкая цётка, божкаючы, прынесла вядро вады з калодзежа і лінула беспрытомнаму на галаву. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лізну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. каго-што. Аднакр. да лізаць.

2. чаго. Разм. З’есці чаго‑н. зусім нямнога; паспытаць. Павінен табе сказаць, Сымон, .. [Давід] вельмі слаба есць. Лізне чаго-небудзь, што тое кацяня, і ўжо не можа больш. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагавары́ць, ‑вару, ‑ворыш, ‑ворыць; зак., што і без дап.

Скончыць гаварыць; сказаць усё, выказаць да канца. Пры словах «новая настаўніца» Тарас Іванавіч падскочыў, як па пружынах, не даў жонцы дагаварыць. Колас. Да Міхася зноў прыйшла Таня Загаварыць недагаворанае раніцай. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ака́зія, ‑і, ж.

1. Зручны выпадак для паездкі або перасылкі чаго‑н. спадарожным транспартам. // Зручны, спрыяльны выпадак.

2. Нечаканае здарэнне, непрадбачаны выпадак. — Ого, вы сёння багата жывяце! — усклікнуў Сяргей. — Што ў вас за аказія такая, што трэба віном паліваць? Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашчапі́цца, ‑шчаплюся, ‑шчэпішся, ‑шчэпіцца; зак.

1. Застаўшыся ў памяшканні, зачыніць дзверы на зашчапку. — Зашчапіся, Нінка. А не баішся — як хочаш. Я на хвіліну схаджу да Ганны. Ермаловіч. Зашчапіўся [Маслянка] на кручок, яшчэ раз прачытаў пісульку. Машара.

2. Зачыніцца на зашчапку (пра дзверы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суту́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.

Злёгку згінаць спіну; горбіцца. Багдановіч, як і Чэхаў, таксама быў, бадай, вышэй чым сярэдняга росту, злёгку сутуліўся, канфузліва пакашліваў. «Полымя». // Станавіцца згорбленым. Шырокія плечы сутуліліся і нельга было зразумець — ад старасці яны ці ад працы. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Бегчы подбегам, трухам. Жвава і ахвотна трухае па першаму зазімку конь, запрэжаны ў яшчэ неаб’езджаныя сані-развалкі. Машара. Паўз аэрадром у поле бегла дарога: жвавы конік, запрэжаны ў калёсы, трухаў па ёй. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

Здабыць у час палявання. [Марушэвіч:] — Пашанцавала нам тут неяк за адзін дзень упаляваць трох лісіц. Машара. // перан. Разм. Атрымаць, здабыць што‑н. [Рыбін:] — Дзякую, Вера Ігнатаўна, мы, здаецца, на добрай дарозе... Нешта, відаць, упалюем. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́барніцтва, ‑а, н.

Злачынства, звязанае з атрыманнем службовай асобай хабару, або дача ёй хабару. Хабарніцтва караецца законам. □ [Казік:] — Ну тут.. [войт] разгарнуўся ва ўсю шыр — квітнее, брат, і хабарніцтва, і нахабнасць, і самавольства, а пан войт плавае, як сыр у масле. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няго́лены, ‑ая, ‑ае.

Які не пагаліўся; нябрыты. Чалавек быў няголены, і гэта надавала яму пажылы выгляд, насуперак маладому позірку вачэй. Мележ. // Які даўно не галілі. [Максім] пастарэў гадоў на дваццаць. Вочы запалі і зрабіліся нерухомымі. Няголены твар так схуднеў, што выпіналі косці. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)