заіка́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Мець недахоп у вымаўленні — заіканне. [Леўка Здрок], быццам той заіка, які стараецца не заікацца, казаў нараспеў: — Хлеб ды соль вам, госцейкі. Сабаленка. // Гаварыць запінаючыся, з цяжкасцю падбіраючы словы. — Цёця Таня, ... я ... я, — ад хвалявання .. [Ленка] заікалася і чырванела. Шамякін. Пан ад здзіўлення аж стаў заікацца: — Б-бачу, што м-майстар ты в-варты п-палаца! Дубоўка.
2. Незак. да заікнуцца (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непараўна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, што цяжка параўнаць з кім‑, чым‑н. іншым; надзвычайны. Непараўнальная прыгажосць. □ Вядома, Колас непараўнальны майстар, пісьменнік з вялікім вопытам і выдатнай літаратурнай школай. Перкін. Талстой, Дастаеўскі, Чэхаў, Гаршын, Горкі, Купрын — яны прыйшлі другою хваляй, пасля Пушкіна, Лермантава, Гогаля, яны назаўсёды здаліся.. [Алесю] непараўнальнымі, яны павялі яго ў родны хвалюючы свет!.. Брыль.
2. Які так адрозніваецца ад чаго‑н., што нельга параўноўваць. Непараўнальныя велічыні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўпрыця́м, прысл.
Разм.
1. Непрыкметна; неўзаметку. З сарамлівай дзяўчынкі.., невясёлае маленства якой ахоўвалі партызанскія заставы, пасля перамогі зусім неяк неўпрыцям вырасла Люда. Брыль. Ужо на світанні.. [Іван] не ўтрымаўся і неўпрыцям задрамаў, уткнуўшы твар у калені. Быкаў.
2. Няўцям, не прыйшло ў галаву. — А ты любіш чытаць? — пытаецца майстар .. Яму, відаць, зусім неўпрыцям, што гэтым пытаннем, ён закрануў найбольш жывое месца ў душы свайго памочніка. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́зчык, ‑а, м.
1. Рабочы, які займаецца рэзаннем чаго‑н. Рэзчык паперы. □ [Акцызнік:] — Возчыкам цябе не паставяць [у леспрамгасе], рэзчыкам таксама... Ды тут і сам не захочаш. Плечы дзіцячыя. А вось сукі церабіць... Пташнікаў.
2. Майстар мастацкай разьбы; разьбяр. — Давайце арганізуем выстаўку, — прапанаваў Толя. — І не ў дзетдоме, а ў раённым Доме культуры. На ёй пакажам самае лепшае, што зрабілі рэзчыкі, мастакі, вышывальшчыцы, словам, усе нашы ўмельцы. Рунец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спорт, ‑у, М ‑рце, м.
Фізічныя практыкаванні (гімнастыка, барацьба, турызм і пад.), якія маюць мэтай развіццё і загартоўку арганізма. Парашутны спорт. Майстар спорту. □ Азарчук яшчэ раз звярнуў увагу на тое, як спорт дапамог яму ў рабоце. Ваданосаў. Мінскае возера зрабілася цэнтрам воднага спорту ў горадзе. «Беларусь». / Пра гульню ў шахматы, шашкі, пра рыбалоўства і пад. // перан.; чаго і які. Занятак, які з’яўляецца прадметам азартнага захаплення.
[Англ. sport.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Каўга́н ’міска, выдзеўбаная з дрэва’ (Шат.), ёсць таксама ў рус. мове. Параўн. рус. калган ’драўляная міска’, вядомае ў розных рус. гаворках, якое. мае таксама формы калей, калгашка ’драўляная кружка, коўш’, калгиска ’чашка’. Слова цёмнага паходжання. У свой час Гараеў (440) меркаваў, што гэта, магчыма, запазычанне з усх. крыніцы і прыводзіў цюрк. kolyan, якое Фасмер (2, 165) лічыў вельмі няпэўным. Сапраўды, надзейных паралелей да форм тыпу каўган, калган няма, але камбінацыя фанем у слове вельмі нагадвае камбінаторыкуусходніх моў. Параўн. яшчэ няяснае каўган ’хмара, кучавас воблака’; ’кепскі майстар’ (Сл. паўн.-зах., 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наста́ўнік ’выкладчык’ (Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’настаўнік; натхніцель’ (ТСБМ); яшчэ ў 20‑я гады ўжывалася ў літаратурнай мове побач з русізмам вучы́цель, вучы́целька. Відаць, семантычны наватвор на базе народнага наста́віць ’навучыць’, першапачаткова з наставіць на пуць, параўн. наставіць пуць ’абраць жыццёвы шлях’ (Сл. ПЗБ), настаўля́ць ’павучаць’ (там жа), або праз рус. (ц.-слав.) са ст.-слав. наставьникъ ’кіраўнік, майстар, правадыр’, што атрымала больш вузкае значэнне ’духоўны настаўнік, натхніцель’; параўн. наста́ва ’наглядчык, наглядальнік’ (Сл. ПЗБ). Да ста́віць, стаўля́ць (гл.).
Настаўні́к, настаўні́ч ’талакнянка’ (пух., Жыв. сл.). Таго ж паходжання, што і настаноўнік (гл.); да ставіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перамо́жаны, ‑ая, ‑ае.
Той, якога перамаглі. Жартамі, на якія быў вялікі майстар Янка Купала, Бядуля быў пераможаны. Хведаровіч. І зведаў пераможаны Берлін Святы наш гнеў, святую нашу літасць: Не толькі помсціць за сяброў забітых — Жывых сяброў мы ратаваць ішлі. Жычка. / у знач. наз. перамо́жаны, ‑ага, м. Услед за .. [глушыцай] паляцеў і пераможца. Крыху счакаўшы, з моцным лопатам цяжка ўзняўся і нізам пацягнуў у той жа бок і пераможаны. Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыго́нны 1, ‑ая, ‑ае.
Прыгнаны, дастаўлены (сухім або водным шляхам) з другога месца. Прыгонны лес. Прыгонная жывёла.
прыго́нны 2, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прыгону (у 2, 3 знач.). Прыгонная гаспадарка.
2. Які з’яўляецца ўласнасцю памешчыкапрыгонніка, належыць яму. Прыгонныя сяляне. Прыгонны майстар. Прыгонны тэатр. Прыгонны акцёр. / у знач. наз. прыго́нны, ‑ага, м.; прыго́нная, ‑ай, ж. З суседняга маёнтка пана Чапкоўскага ўцёк прыгонны. Бядуля.
•••
Прыгоннае права гл. права.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рамо́нт 1, ‑у, М ‑нце, м.
Ліквідацыі пашкоджанняў, паломак. Рамонт абутку. Рамонт кватэры. □ Мікалай Буткавец — вядомы ў акрузе майстар па рамонту збруі — суткамі не разгінаўся над хамутамі і набадрамі. Курто. [Паравоз] пабегаў семдзесят тысяч кіламетраў і зараз па праву і па неабходнасці становіцца на .. рамонт. Лось.
[Фр. remonter.]
рамо́нт 2, ‑у, М ‑нце, м.
Спец.
1. Папаўненне табуна або статка маладняком.
2. Ліквідацыя зрэджанасці пасеваў, прысад насеннем, саджанцамі і пад. Рамонт вінаградніку.
[Фр. remonte.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)